Хто такія нашчадкі традыцый і чым яны займаюцца?

16-17 красавіка 2026 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшоў заключны этап V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый». Мэта гэтага мерапрыемства – далучэнне  дзяцей і моладзі да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны.

Пяты фестываль-конкурс распачаўся яшчэ летам мінулага года ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Паводле Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, на рэгіянальных этапах конкурсу было прадстаўлена 493 даследчых праекта, аўтарамі якіх сталі больш за 1600 навучэнцаў, метадычную падтрымку ажыццяўлялі больш за 500 педагагічных работнікаў. У распрацоўцы праектаў прынялі ўдзел аўтарскія калектывы з 470 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Падчас выніковага тура конкурсу адбыліся творчыя абароны-прэзентацыі лепшых 18 праектаў. Яны былі створаны аўтарскімі калектывамі, у склад якіх уваходзіла 150 навучэнцаў і 60 педагагічных работнікаў.

Такія лічбы гавораць пра тое, што ў сферы адукацыі прыкладаюцца вялікія намаганні да вывучэння, захавання і папулярызацыі розных праяў традыцыйнай народнай культуры.

Некаторыя з крэатыўных ідэй удзельнікаў конкурсу могуць быць рэалізаваны з дапамогай дзяржаўных арганізацый і прамысловых прадпрыемстваў. Гэта датычыцца, напрыклад, праекта «Крапіва: эка-шык» (г. Жлобін). Яго аўтары прадэманстравалі, што крапіва – экалагічны і эстэтычны традыцыйны раслінны матэрыял, прыдатны для вырабу адзення і аксэсуараў да яго.

ЭКА-ШЫК_2.jpg

           Фота са старонкі сац.сетак art_palace_gomel

Адметны праект аўтарскага калектыву з г. Брэста пад назвай «Непаўторны свет Каноравых карцінак» быў прысвечаны творчасці мастака-прымітывіста з вёскі Гурка Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Ніканора Лявонцьевіча Зосіка, які пісаў карціны і маляваныя дываны.

Ніканор Зосік_1.jpg

Ніканор Зосік_2.jpg

Ніканор Зосік_5.jpg

Асэнсаванне творчай спадчыны Ніканора Зосіка трансфармавалася ў стварэнне прадметаў адзення ў стылі маляванак.

Ніканор Зосік_3.jpg

Пра тэхніку вытворчасці прывабнай сувенірнай прадукцыі ў стылі традыцыйнай керамікі распавялі ўдзельнікі праектаў «Таямніцы гарадзенскай кафлі» (г.Гродна) і «Жывая гліна Крэўскага замка» (Смаргонскі раён).

Слайд1.JPG

Слайд2.JPG

Прадметам даследвання многіх праектаў сталі элементы неметэрыяльнай культурнай спадчыны, унесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Вынікі вывучэння музычна-інструментальнай традыцыі Смаргонскага раёна (так званыя Смаргонскія найгрышы), прэзентавалі вучні сярэдняй школы аг. Жодзішкі Смаргонскага раёна. Яны ж з’яўляюцца і ўдзельнікамі фальклорнага калектыву «Нальшчаначка» – аднаго з захавальнікаў танцавальнага складніка гэтай традыцыі. Цікава, што падчас работы над праектам маладыя даследчыкі-танцоры асвоілі інструментальнае выканальніцтва і на прэзентацыі свайго праекта прадсталі ўжо як музыкі традыцыйнай капэлі.

Смаргонскія найгрышы_1.jpg

Смаргонскія найгрышы_2.jpg

Вынікі вывучэння традыцыйнай керамікі Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці прадставілі навучэнцы з г. Магілёва падчас прэзентацыі праекта «"Гліняная" мелодыя Прыдняпроўскай традыцыйнай цацкі-свістулькі». Традыцыя вырабу гэтага гатунку гліняных дзіцячых забавак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Матэрыялы па элементу можна паглядзець у Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Свістулькі_1.jpg 

Шэраг праектаў рабіў акцент на вывучэнні і перайманні спеўных традыцый ад саміх носьбітаў. Некаторыя з гэтых практык унесены ў Дзяржаўны спіс гістрыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Чырачка_2.jpg

 «Абрад гукання вясны "Чырачка"»: ад вёскі да горада» (г. Мінск)

Пахаванне стралы_1.jpg

Праект «Ой, ідзі, страла, да й і ўздоўж сяла» (Веткаўскі раён Гомельскай вобласці) прысвечаны  абраду «Ваджэнне і пахаванне стралы»

У перахлёст_1.jpg

 «Спеўная традыцыя выканання купальскіх і жніўных песень "у перахлёст" у в. Багатырская Полацкага раёна Віцебскай вобласці» (г. Наваполацк) 

Цікавае даследванне прадставіў навучэнец абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі ў г. Гродна Максім Камінскі. Праз прызму вывучэння ткацтва падвойных дываноў в. Гудзевічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці, якое мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, Максім распявёў пра гісторыю сваіх продкаў. Сярод іх шмат хто быў звязаны з традыцыйным ткацтвам, у тым ліку і бабуля маладога даследчыка Вера Ігнатаўна Белакоз, вядомая ткалля і носьбітка мясцовых культурных традыцый.

Ткацтва_Гудзевічы_4.jpg

Напрыканцы прэзентацыі Максім, як сапраўдны пераемнік ткацкай традыцыі, прадставіў зроблены сваімі рукамі ходнік.

Ткацтва_Гудзевічы_5.jpg

Вынікі фестывалю-конкурсу – гэта не толькі лічбы, дыпломы і граматы. Вельмі важна, што мерапрыемства аб’яднала аматараў народнай культуры розных узростаў і паспрыяла распаўсюджванню традыцыйных практык, якія звязваюць паміж сабой цэлыя пакаленні.

Паводле УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі»

Фота А. Гумінскай


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.