Вяртанне да вытокаўПравядзенне тыдняў традыцыйнай культуры ў розных раёнах Гродзенскай вобласці стала адной з форм захавання мясцовых культурных традыцый і іх папулярызацыі. Так, з 17 мая прысвечаныя рэгіянальным праявам нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС) мерапремствы праходзяць на Ашмяншчыне. Праграма тыдня накіравана на папулярызацыю звестак пра рэгіянальную НКС, магчымасць далучыццы да яе практык у розных галінах у фармаце «тут і зараз».
З 24 па 30 мая эстафету прымае Гродзенскі раён. Падчас урачыстага адкрыцця тыдня мерапрыемстваў мясцовыя работнікі культуры прадставяць вынікі сваёй даследчай працы па рэканструкцыі народнага вяселля з мясцовымі адметнымі традыцыямі. Таксама гасцей чакае фотавыстаўка з сямейных альбомаў «Вяселле ў маёй вёсцы», выстаўка этнапрадметаў «Арнаменты памяці ў вясельным куфары» і дэгустацыя страў традыцыйнай рэгіянальнай кухні аг. Адэльск.
Сачыце за навінамі і прыязджайце ў розныя раёны старажытнага Панямоння, дзе ўсе жадаючыя змогуць дакрануцца да народнай творчасці, адчуць жывую сувязь пакаленняў і адкрыць для сябе багацце мясцовых звычаяў! Паводле ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» Форум для отзывов 1 не существует. |




