Будслаўскі фэст: традыцыя працягваеццаУ першую пятніцу і суботу ліпеня у Мінскай вобласці праходзіць Будслаўскі фэст – штогадовыя ўрачыстасці у гонар абраза Божай Маці Будслаўскай, які больш за 400 гадоў знаходзіцца ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў аг. Будслаў. Гэта традыцыя мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь і ўнесена ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА (2018 г.). Сёлета святкаванні прайшлі з 2 па 4 ліпеня. На фэсте прысутнічалі святары Рымска-каталіцкай і Грэка-каталіцкай (уніяцкай) цэркваў у Беларусі, Беларускай праваслаўнай царквы, прадстаўнікі іншых рэлігійных канфесій краіны. У святочных мерапрыемствах таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання, дыпламаты замежных амбасадаў у нашай краіне. Вернікі дабіраюцца у Будслаў па чыгунцы, на аўтобусах, роварах і асабістым аўтатранспарце, а таксама сплаўляюцца на байдарках.
Найвялікшай павагай карыстаюцца
Традыцыю ўшанавання абраза Маці Божай Будслаўскай вернікі пераймаюць у сем'ях ці праз царкоўныя суполкі. На фэст часта прыязджаюць прадстаўнікі розных пакаленняў адной сям’і, што садзейнічае захаванню сувязей паміж імі. Як і ў ранейшыя гады, у праграме свята былі сустрэчы паломнікаў са святарамі, Святыя Імшы, начная працэсія са свячамі, маладзёжнае малітоўнае чуванне, пакланенне найсвяцейшым дарам, гадзіны малітвы да Маці Божай і інш.
Аб усіх падзеях Будслаўскага фэсту можна даведацца з рэпартажаў БелТА, партала Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by.
Выкарыстаны фота Форум для отзывов 1 не существует. |







