Дайджэст падзей у жніўні

Сёлета апошні месяц лета стаўся багатым на розныя падзеі ў сферы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, сярод іх – шматлікія фестывалі і святы. Яны адрозніваліся па статусах – раённыя, абласныя, рэспубліканскія, а таксама па месцах правядзення – ад сядзібы ў невялікай вёсачцы да вялікіх пляцовак ў гарадах і не толькі. Узгадаем некаторыя з іх.

Жнівень распачаўся у Мінскай вобласці рэгіянальным фэстам «У Пласток на квасок», які штогод праводзіцца ў Любанскім раёне ў вёсцы Пласток. Месца правядзення мерапрыемства выбрана невыпадкова. Заўзятымі арганізатарамі фэста выступаюць прыхільнікі традыцыйнай культуры розных мястэчак Любаншчыны – загадчык мясцовага сельскага клуба-бібліятэкі Соф’я Міхайлаўна Каток, жыхарка в. Пласток, і загадчык аддзела арганізацыйна-метадычнай работы Любанскага раённага Цэнтра культуры Сяргей Георгіевіч Выскварка, ураджэнец в. Пласток. Фэст ладзіцца на вясковай сядзібе Паўла і Марылі, дзядулі і бабулі Сяргея Георгіевіча. Цёплую, утульную атмасферу фестывалю яшчэ больш падкрэслівае галоўны элемент свята – традыцыйная, сапраўды народная страва пад назвай «квас». Ён гатуецца з капуснага расола, крупы і грыбоў, сакрэтамі яго прыгатавання валодае кожная пластокская гаспадыня.

2026_Голас Любаншчыны_сац.сеткі_У Пласток на квасок_1.jpg

2026_Голас Любаншчыны_сац.сеткі_У Пласток на квасок_4.png

ВК_газета Голдас Любаншчыны_У Пласток на квасок_2026_2.jpg

ВК_газета Голдас Любаншчыны_У Пласток на квасок_2026_3.jpg

2026_Голас Любаншчыны_сац.сеткі_У Пласток на квасок_6.png

2026_Голас Любаншчыны_сац.сеткі_У Пласток на квасок_5_cr.jpg

Тэма кулінарных традыцый на Беларусі атрымала працяг у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Тут 22 жніўня прайшоў бульба-фэст «Воранаўскi дранiк», прысвечаны сапраўды народным стравам з таркаванай бульбы. Тэхналогія іх прыгатавання, як і культура іх ужывання ў Беларусі мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і прапанавана нашай краінай для ўнясення ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва (ЮНЕСКА).

Падрабязна пра мерапрыемства ў Воранаўскім раёне можна даведацца на сайтах дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА і раённага выдання «Воранаўская газета».

БелТА_Воранава_1.jpg

22 жніўня аграгарадок Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці стаў пляцоўкай для правядзення свята ткацтва «Кросенцы», асноўнай мэтай якога з'яўляецца захаванне і папулярызацыя традыцыйных тэхналогій вытворчасці неглюбскіх ручнікоў. Нагадаем, што Неглюбская народная тэкстыльная традыцыя мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь і ў 2025 годзе была прызнана часткай сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКА).

Неглюбка_Кросенцы_газета_1.jpg

На пляцоўцы Няглюбскага цэнтра ткацтва разгарнулася выстава работ таленавітых мясцовых майстрых – Людмілы Кавалёвай, Алены Дзёмчыхінай і Таццяны Суглоб.

Неглюбка_Кросенцы_газета_4.jpg

Праграма свята атрымалася насычанай. На рамесных пляцоўках можна было не толькі ўбачыць працу майстроў (ткацтва ручнікоў, разьбу па дрэве, выраб традыцыйнага абутку і галаўных убораў), але і паспрабаваць зрабіць штосьці сваімі рукамі.

Неглюбка_Кросенцы_газета_2.jpg

Музычнае суправаджэнне свята забяспечылі шматлікія гурты, у тым ліку і вядомы народны фальклорна-этнаграфічнага ансамбль «Стаўбунскія вячоркі». Наведвальнікі фестывалю таксама маглі патанчыць пад найгрышы знанага аматара традыцыйнай культуры Гомельшчыны Віктара Шыпкова.

Неглюбка_Кросенцы_газета_6.jpg

Неглюбка_Кросенцы_газета_5.jpg

У аграгарадку Опаль Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці адбыўся шосты рэгіянальны фестываль «Опальскі фальварак вітае гасцей». Традыцыйнае свята  прайшло 23 жніўня. Разнастайную праграму фэста аздаблялі каларытныя опальскія гаворкі. Сёння практыка выкарыстання гэтага лакальнага моўнага дыялекту прэтэндуе на статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі.

falvarak-opol-3.jpg

falvarak-5.jpg

falvarak-10.jpg

Адной з цэнтральных падзей месяца стаў IX Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся», які адбыўся 15 жніўня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Гэта маштабнае свята аб’яднала носьбітаў традыцыйнай культуры, народных майстроў, фальклорныя калектывы і шматлікіх гасцей. Фестываль стаў яскравай падзеяй культурнага жыцця Беларусі і прадэманстраваў багатую і самабытную спадчыну Беларускага Палесся. 

Гомелскі АМЦНТ_Кліч Палесся_3.jpg

ФБ_Кліч Палесся_1.jpeg

ФБ_Кліч Палесся_2.jpeg

Гомелскі АМЦНТ_Кліч Палесся_1.jpg

Гомелскі АМЦНТ_Кліч Палесся_2.jpg

Фота і інфармацыйныя матэрыялы з рэсурсаў БелТА, установы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці», раённага выдання «Воранаўская газета», газеты Іванаўскага раёна «Янаўскі край», газеты Любанскага раёна «Голас Любаншчыны»



Зварот да спісу


Не указан форум для отзывов.