Дзе можна граць, як знаеш, і скакаць, як хочаш?Летам бягучага года ў аг. Жодзішкі Смаргонскага раёна на працягу некалькіх дзён адбыліся тры важныя падзеі – фестываль народнай інструментальнай музыкі «Іграю, як знаю, скачу, як хачу», свята побытавых танцаў «Жодзішкаўскі карагод» і летняя школа традыцыйнага танца «Карагоднае кола». Арганізацыя такіх мерапрыемстваў уносіць значны ўклад у справу захавання ў нашай краіне нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У гэтай сферы ўжо выпрацаваны канкрэтныя кірункі дзейнасці – фіксацыя праяў нематэрыяльнай спадчыны, яе папулярызацыя, а таксама забеспячэнне пераемнасці, у тым ліку праз адукацыйны працэс. І разнастайныя актыўнасці ў Жодзішках аб’ядналі ўсе тры кірункі!
Падрабязней пра ўзаемасувязь гэтых падзей і ўплыў месца правядзення на іх змест можна даведацца з артыкула Аляксея Чубата «Жодзішкі — знаходка для танцораў», які змешчаны на партале PlanetaBelarus.
Фота Гумінскай А.В. Не указан форум для отзывов. |




