Навіны
14/08/2019
Зберагаючы нематэрыяльнае (досвед школы аг. Удзела Глыбоцкага раёна)
У пачатку года школьнікі аграгарадка Удзела і яго ваколіц сабраліся, каб больш даведацца пра нематэрыяльную культурную спадчыну. Справа ў тым, што ў школу завітаў выпускнік гістарычнага факультэта БДУ Дзяніс Філіпчык, які пазнаёміў вучняў з асаблівасцямі абрада в. Папшычы “Насіць намётку” і са шляхам яго ўключэння ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сустрэча атрымалася цёплай, цікавай і, самае галоўнае, плённай
|
20/06/2019
«Смачны тур» па Віцебшчыне
Віцебшчына – адзіны ў Беларусі рэгіён, які ўвайшоў у Еўрапейскую сетку кулінарнай спадчыны, якая прасоўвае гастранамічны турызм. Карэспандэнты абласной газеты «Віцебскія весці" у рамках праекта «Смачны тур» наведалі розныя куткі гасціннага і хлебасольнага Прыдзвінскага краю, каб распавесці пра адметныя мясцовыя стравы, якімі частуюць гасцей аграсядзібы і кулінарныя клубы вобласці.
|
|
|
12/06/2019
Новая выстава, прысвечаная традыцыйнаму адзенню Віцебшчыны
У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрыта для наведвальнікаў абласная выстава традыцыйных галаўных убораў Віцебшчыны, якая праводзіцца ў мэтах вывучэння і аднаўлення традыцыйных галаўных убораў жыхароў Падняпроўя, Падзвіння і Паазер’я. Тут прадстаўлены дзявочыя вянкі, павязкі (скіндачкі), вясельныя вянкі з фатой, каруны; жаночыя наміткі, чапцы, павойнікі, хусткі, шалі, абхінанкі; мужчынскія магеркі, аблавухі, брылі, картузы. Выстава працягвае шэраг мерапрыемстваў Віцебскага АМЦНТ, прысвечаных рэканструкцыі традыцыйнага адзення рэгіёна.
|
|
|
|
16/04/2019
Віншуем пераможцаў конкурсу народных побытавых танцаў Гомельскай вобласці «Вытокі»!
ІХ абласны конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў “Вытокі”, прысвечаны Году малой радзімы, адбыўся ў г. п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна і г. Калінкавічы 6 і 13 красавіка 2019 года. Мерапрыемства правяла ўстанова “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
|
|
|
|
|
|