21–22 лістапада ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбыўся абласны семінар-практыкум для дырэктараў раённых Дамоў і Цэнтраў рамёстваў па тэме: “Арганізацыя работы па захаванню і папулярызацыі традыцыйнай культуры рэгіёна”.
Паседжаннне Міжурадавага камітэта адбываецца ў восьмы раз і ў гэтым годзе – у дзесяты, юбілейны год з дня прыняцця Міжнароднай канвенцыі аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (2003). Сёлетняя сесія ў Баку праходзіць пад старшынствам Абульфаза Караева, Міністра культуры і турызма Азербайджана. На ёй прысутнічае больш 800 дэлегатаў са 100 краін свету.
На сайце "Жывыя спадчына Беларусі" ў раздзеле "Публікацыі" размешчаны буклет "Дні еўрапейскай спадчыны ў Беларусі. 2013", выдадзены ў рамках правядзення шырокамаштабнай культурнай акцыі, якая пачалася ў 1984 г., калі Францыя ініцыявала правядзенне Дня адкрытага наведвання гістарычных помнікаў, звычайна недасяжных для масавай публікі.
З 11 па 13 кастрычніка ў г. Коўна (Літва) праходзіў ІІІ Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. У 2013 годзе акцэнты ў канцэпцыі Кангрэса былі прастаўлены на паўночным вымярэнні даследаванняў у кантэксце балта-скандынаўскага рэгіёну.