Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Абрад пераносу свячы ў вёсцы Наваселле Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці

Шыфр (у Дзяржаўным спісе):
Дата ўключэння:
№ пратакола Рады:
Шыфр (у Інвентары): НКС-150223/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Бярэзінскі раённы дом культуры. Адрас: вул. Акцябрская, д. 23, 223311 г. Беразіно, Минская вобл.;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Абрад пераносу свячы ў вёсцы Наваселле Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Свяча

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Жыхары вёскі Наваселле Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці

Арэол распаўсюджвання:

Мінская вобласць » Бярэзінскі раён » Наваселле;  

Кароткае апісанне элемента:

Абрад пераносу свячы адбываецца ў в. Наваселле Бярэзінскага раёна 2 разы на год: на Ушэсце (саракавы дзень пасля Вялікадня) і на свята абраза Маці Божай Казанскай (4 лістапада). Абрад складаецца з сукання свячы ўвечары перад пераносам і асноўных абрадных дзеянняў у святочны дзень: уласна пераносу, агульных маленняў і ўрачыстых застолляў у хаце, адкуль выпраўляюць і дзе прымаюць свячу. “Свячой” завецца як сам абрад, так і комплекс рытуальных прадметаў, што складаеца са свечкі, абраза Казанскай Божай маці і другога з выявай Ушэсця, ручнікоў, якімі пакрыты абразы. Свяча знаходзіцца ў жыхароў вёскі Наваселле па чарзе і ўрачыста пераносіцца ў новую хату двойчы на год. У навуковай літаратуры выказваецца думка, што абрады пераносу свячы маюць старажытнае паходжанне і актуалізуюцца ў пэўнай супольнасці пад уплывам шэрагу гістарычных абставін. У Наваселлі, адпаведна ўспамінам жыхароў, свячу пераносілі здаўна. Пад уплывам савецкай антырэлігійнай прапаганды ў міжваенны час абрад не здзяйсняўся і быў адноўлены пад час Другой сусветнай вайны. Свяча вызначаецца супольнасцю як каштоўнасць, у абрадзе ўдзельнічаюць сем’ямі, далучаюць дзяцей. Прыезжыя пераймаюць абрад ад суседзяў. Людзі, што не жывуць стала ў Наваселлі, прыязджаюць у родную вёску адмыслова каб паўдзельнічаць у абрадзе

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя цырымоніі » Абрады

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Зацікаўлены назіральнік можа далучыцца да працэсіі, што здзяйсняе абрад пераносу свячы, на вуліцы. З дазволу супольнасці (у пэўны год - гаспадароў хат, што выпраўляюць і прымаюць свячу) можна далучыцца да святочных застолляў

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Свяча выконвае функцыю яднання вясковай супольнасці. Людзі, што прымаюць свячу, павінны дапамагаць адно аднаму, не сварыцца, зычыць дабра. “На свячу” ў родную вёску з’язджаюцца людзі, што стала жывуць у іншых населеных пунктах. Свяча спрыяе і яднанню сем’яў. Да старых бацькоў з’язджаюцца на свячу дзеці і ўнукі. Калі бацькі памерлі, былыя вяскоўцы працягваюць прыязджаць ужо да іншых родных (цётак, сясцёр) менавіта на свячу. Калі былыя вяскоўцы ўтвараюць сем’і з гараджанамі, якія і не чулі пра Наваселле, то маладыя мужы і жонкі прыязджаюць паглядзець абрад пераносу свячы. Функцыя трансляцыі традыцыйнай этыкі: прысутнасць свячы ў хаце дысцыплінуе насельнікаў, бо калі свяча ў хаце гаспадарам нельга сварыцца, піць шмат гарэлкі, дзеці становяцца больш паслухмянымі. Функцыя культурнай памяці: здзяйсняючы абрад, удзельнікі імкнуцца адпавядаць традыцыі, рабіць так, як рабілі іх бацькі і дзяды. Функцыя яднання пакаленняў: у абрадзе ўдзельнічаюць вяскоўцы і госці рознага ўзросту. Свяча служыць прадметам гонару вясковай супольнасці, гаспадары запрашаюць сяброў і знаёмых з іншых населенных пунктаў, робяць фотаздымкі, каб паказаць, што свяча захоўваецца менавіта ў іх хаце

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама, Бярэзінскі раённы дом культуры, Бярэзінскі раённы дом рамёстваў, Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці

Паходжанне элемента:

Даследчык Г. Лапацін піша: “Свечкі, што знаходзяцца пры абразах, з’яўляюцца хрысціянізаванымі рэліктамі культу радавога агню – хатняга агіеню”. З цягам часу старажытны культ трансфармуецца ў традыцыю брацтваў – суполак напаловуцаркоўнага кшталту, якія на Беларусі, а таксама ва Ўкраіне вядомыя з XV ст.” Л.Д. Раманава піша, што абрад свячы упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1159 г. Старажылы кажуць, што свячу ў Наваселлі пераносілі здаўна. Пасля рэвалюцыі 1917 г. абрад забаранілі як рэлігійны, і ён спыніўся. 4 лістапада 1942 г., на праваслаўнае свята абраза Маці Божай Казанскай, жыхары вырашылі здзейсніць абыдзенны рытуал дзеля аховы Наваселля ад захопнікаў. Жанчыны сабраліся ў адну хату, за дзень вырабілі ручнік, ссукалі свячу, абракнуліся на яе і абышлі са свячой і ручніком вёску. Ручнік аддалі на захаванне ў Барысаўскую царкву. У той жа дзень у Наваселле прыехалі карнікі і заспелі частку жыхароў у адной хаце за малітвай. У вёсцы нікога не расстралялі. З 1942 г. жыхары Наваселля аднавілі абрад пераносу свячы, у гонар выратавання вёскі здзяйсняецца 4 лістапада. З 1943 г. свячу пераносяць 2 разы на год: яшчэ на Ушэсце (адзначаецца на саракавы дзень пасля Вялікадня). Да 1990-х гадоў абрад спраўлялі патаемна, пра яго не ведалі нават у суседніх вёсках. На свячу звычайна запрашалі раніцай у дзень пераносу. Часамі даручалі запрашаць дзяцям, але запрашэнне гаспадыні хаты лічылася асаблівым гонарам. Даўней свечку сукалі зранку з воску і льну, сабранага ў складчыну ад усіх жыхароў вёскі. Свечку ставілі ў гліняны гаршчочак ці гладыш з зернем (жытам, пшаніцай, ячменём ці пярлоўкай). Абразы сталі элементамі абраду каля 15 гадоў таму. Расказваюць: “Быў такі год, што свячы не было, не трымаюць людзі пчол, не было з чаго ссукаць. Дык бацюшка параіў набыць абразы.” Раней абрад сканчваўся агульнай малітвай і застоллем, якое рабілася ў складчыну. Ф.Ф. Сіняк 1952 г.н. памятае, як гаспадары, што ішлі на свячу, неслі з сабой па місачцы мукі ці зерня. Па словах Т.М.Лучыны 1941 г.н. стол быў сціплым, часта абмяжоўваліся такімі рытуальнымі стравамі, як каша, крупеня і юшка. Гэтыя стравы маглі быць і поснымі, і скаромнымі, у залежнасці ад таго, на які дзень тыдня прыпадаў абрад. Часта гаспадар, каб зрабіць стол на свячу, адмыслова біў кабана ці рэзаў авечку. Вяскоўцы, што ішлі на свячу, неслі з сабой і грошы (у 1960-80-х гг па 20 капеек), якія ахвяравалі свячы і потым перадавалі ў царкву ў Барысаве. Прыкладна з 2006 г. вяскоўцы запрашаюць для правядзення службы ў хаце, куды перанеслі свячу, праваслаўнага святара з Беразіно. У Наваселлі расказваюць пра бедную шматдзетную жанчыну, прыезджую. Прыйшла яе чарга прымаць свячу, але не было грошаў справіць застолле. Яна хацела прапусціць сваю чаргу, але старэйшыя ўгаварылі яе прыняць свячу. І пасля таго ў гаспадарцы ўсё наладзілася, у хаце з’явіліся грошы. У 1970-х гадах, па ўспамінах С. С. Сіняка 1959 г.н., у Наваселлі было 82 хаты, дзе прымалі свячу. За савецкім часам бацькі не пускалі дзяцей на свячу, баяліся праблем з уладамі

Стан бытавання:

пад пагрозай знішчэння

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Абрад пераносу свячы бытуе ў сельскім асяродку, у месцы свайго ўзнікнення. Супольнасць, што выконвае абрад, на дадзены момант складаецца не толькі з вясковых жыхароў, але і з людзей, што пераехалі ў горад, але вяртаюцца ў Наваселле адмыслова ў дзень правядзення абраду. Даўней у Наваселлі людзі трымалі пчол, таму свечы сукалі з хатняга воску. Пазней, калі пчаляроў стала менш, сталі выкарыстоўваць куплёны воск, сукаць ці купляць у царкве меншыя свечкі. Абрад здзяйсняўся самімі жыхарамі без удзелу праваслаўнага святара. У апошнія гады, калі стала складана набыць воск, часамі выкарыстоўваюць царкоўныя свечкі для абраду, але калі атрымліваецца набыць воск, то яшчэ сукаюць. Праваслаўнага святара для правядзення малебну падчас сустрэчы свячы запрашаюць з Беразіно прыкладна з 2006 г

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

У Наваселлі свяча – гэта самаробная ці царкоўная свечка і два абразы: большы, Маці Божай Казанскай і меншы, з выявай Ушэсця, пакрытыя ручнікамі.Рытуальныя стравы на свячу – гэта куцця, каша, крупеня і юшка.Куццю вараць густой, з пярлоўкі, запраўляюць малаком, а ў пост - “посным маслам”. Цяпер часам робяць і з рысу. Могуць дадаваць асвечаную ваду, крышыць белую булку.Крупеня – гэта радзейшая за куццю каша - пярлоўка з мясам, у пост з грыбамі. Юшку вараць з мясам, у пост – з грыбаміКашу вараць з пярлоўкі, ці з грэчкі, апошнім часам – часцей з рысу з разынкамі.Перад пераносам часам (не штогод) на абразах мяняюць ручнік. Той ручнік, што знялі, вешаюць на крыж, што стаіць пасярод вёскі, праносячы каля яго свячу. Калі ручнікі на крыжы становяцца зусім старымі, іх спальваюць. Традыцыя ахвяраваць крыжу ручнік з абраза ў складзе свячы – новая, жанчыны з Наваселля кажуць “мы гэта самі прыдумалі”. Традыцыйна ручнікі на крыжы абнаўляюць перад Вялікаднём, Троіцай і днямі, калі пераносяць свячу

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Прыкладна за 4 кіламетры ад Наваселля ў лесе знаходзіцца святая крыніца. Па словах Фёдара Фёдаравіча Сіняка 1952 г.н., вада, узятая адтуль, не псуецца “ўсё жыццё”. Распавядае, што да рэвалюцыі ў той крыніцы з’явіўся цудадзейны абраз. На “трэці дзень Пятра, 15 ліпеня” яшчэ да рэвалюцыі ля крыніцы збіраўся “вялікі кірмаш”. Сяргей Сяргеевіч Сіняк 1959 г.н. памятае, як хадзіў да крыніцы ў дзяцінстве з бабуляй. Дакладна ня можа ўзгадаць дзень, кажа, што, можа быць, і на свячу

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Элемент перадаецца ў сям’і: ад бацькоў дзецям, ад сям’і мужа – маладой жонцы. Некаторыя перанялі практыку ў сталым узросце ад суседзяў, пераехаўшы ў Наваселле

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

1. Ідзе старэнне насельніцтва. У абрадзе ўдзельнічаюць дзеці і ўнукі гаспадароў, але не ўсе яны стала жывуць у Наваселлі, некаторыя прыязджаюць адмыслова на абрад.2. У Наваселлі паменшылася колькасць хат, дзе прымаюць свячу: у некаторых хатах гаспадары моцна п’юць, таму ім мясцовая супольнасць свячу не давярае.3. Малая інфармаванасць грамадства аб абрадзе, яго каштоўнасці як элеменце нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Ключавыя словы

свяча, дзень абраза Маці Боскай Казанскай, Ушэсце

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

-

Дакументы, звязаныя з элементам

свяча Наваселле_Д. Зеленин_Древнерусская братчина.pdf

свяча Наваселле_Д. Зеленин_Древнерусская братчина.pdf

свяча Наваселле_Краязнаўчая газета № 24 (473) 2013 г..pdf

свяча Наваселле_Краязнаўчая газета № 24 (473) 2013 г..pdf

свяча Наваселле_М. Лисицин_Обряд сучения свечи.pdf

свяча Наваселле_М. Лисицин_Обряд сучения свечи.pdf

свяча Наваселле_газета “Звязда” № 217 (26825)ад 5.11.2010 г..pdf

свяча Наваселле_газета “Звязда” № 217 (26825)ад 5.11.2010 г..pdf

свяча Наваселле_гісторыя поўная.pdf

свяча Наваселле_гісторыя поўная.pdf

свяча Наваселле_папку падрыхтавалі.pdf

свяча Наваселле_папку падрыхтавалі.pdf

свяча Наваселле_спіс публікацый.pdf

свяча Наваселле_спіс публікацый.pdf

свяча Наваселле_энц. гарады і вёскі Беларусі.pdf

свяча Наваселле_энц. гарады і вёскі Беларусі.pdf

Свяча Наваселле-Г.Лапацін-Ікона звалась свячой.pdf

Свяча Наваселле-Г.Лапацін-Ікона звалась свячой.pdf

Фотафіксацыя

Відэафіксацыя

2013-06-13_свяча_зап. В.Я. Пытляк_Наваселле.mpg

2013-11-21_свяча_зап. В.Я. Пытляк_Наваселле.mpg

Аўдыёфіксацыя

2013-06-13-свяча Наваселле-інтэрв'ю Сіняк Ф.Ф., Мялешка Г.М., Жданок А.І., Лазерка А.Ф.-в. Наваселле Бярэзінскага р-на.mp3:

2013-06-13-свяча Наваселле-інтэрв'ю Сіняк Ф.Ф., Мялешка Г.М., Жданок А.І., Лазерка А.Ф.-в. Наваселле Бярэзінскага р-на-converted.mp3

2013-06-13-свяча Наваселле-інтэрв'ю-Сіняк Н.І., Сіняк Ф.Ф.-в. Наваселле Бярэзінскага р-на.mp3:

2013-06-13-свяча Наваселле-інтэрв'ю-Сіняк Н.І., Сіняк Ф.Ф.-в. Наваселле Бярэзінскага р-на-converted.mp3

2013-11-04_свяча Наваселле-інтэрв'ю Раманёк Г.А..mp3:

2013-11-04_свяча Наваселле-інтэрв'ю Раманёк Г.А.-converted.mp3

2013-11-04_свяча Наваселле-інтэрв'ю_Іванова А.А..mp3:

2013-11-04_свяча Наваселле-інтэрв'ю_Іванова А.А.-converted.mp3

2013-11-04_свяча Наваселле-інтэрв'ю_Лазерка А.Ф..mp3:

2013-11-04_свяча Наваселле-інтэрв'ю_Лазерка А.Ф.-converted.mp3

2013-11-04_свяча Наваселле-інтэрв'ю_Лучына А.Ц. і Мурковіч Л.В..mp3:

2013-11-04_свяча Наваселле-інтэрв'ю_Лучына А.Ц. і Мурковіч Л.В.-converted.mp3

2013-11-04_свяча Наваселле-інтэрв'ю_Сярмяжка М.У..mp3:

2013-11-04_свяча Наваселле-інтэрв'ю_Сярмяжка М.У.-converted.mp3

2013-11-04_свяча Наваселле-інтэрв'ю_Сіняк С.С..mp3:

2013-11-04_свяча Наваселле-інтэрв'ю_Сіняк С.С.-converted.mp3

2013-11-04_свяча Наваселле-інтэрв'ю_Сіняк Ф.Ф..mp3:

2013-11-04_свяча Наваселле-інтэрв'ю_Сіняк Ф.Ф.-converted.mp3

2013-11-04_свяча Наваселле-інтэрв'ю_сям'я Лучына.mp3:

2013-11-04_свяча Наваселле-інтэрв'ю_сям'я Лучына-converted.mp3

2013-11-04_свяча Наваселле_інтэрв'ю Дзівіна А.Ц..mp3:

2013-11-04_свяча Наваселле_інтэрв'ю Дзівіна А.Ц.-converted.mp3