Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 13БК000145, 23БК000146, 33БК000147, 43БК000148, 53БК000149, 63БК000150, 73БК000151, 43Б0000100
Дата ўключэння: 20/04/2021
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 19.04.2021 № 04-01-02/2. Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 20.04.2021 No. 25. Minutes of the Belarusian Republican Scientific and Methodological Council on Historical and Cultural Heritage' meeting, 19.04.2021 № 04-01-02/2. Resolution of the Ministry of Culture of the Republic of Belarus of 20.04.2021 No.25
Шыфр (у Інвентары): НКС-20210928/01, НКС-20210928/02, НКС-20210928/03, НКС-20210928/04, НКС-20210928/05, НКС-20210928/06, НКС-20211013, НКС-140730/01

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Выцінанка

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Супольнасці майстроў выцінанкі ў Беларусі даволі разнастайныя і шматлікія. Некаторыя майстры жывуць у сельскай мясцовасці або невялікіх гарадах і ўяўляюць сабой нашчадкавыя дынастыі. Іх практыка заснавана на традыцыйных падыходах. Яны выкарыстоўваюць тэхніку выцінанкі для ўпрыгожвання інтэр'ераў дамоў і абразоў, а таксама ствараюць аб'ёмныя кампазіцыі падчас каляндарных святаў. Некаторыя маладыя майстры выкладаюць выцінанку ва ўстановах адукацыі і культуры. У некаторых рэгіёнах існуюць аб'яднанні майстроў-выцінаншчыкаў, сярод якіх ёсць прафесійныя мастакі. Самае буйное аб'яднанне майстроў выцінанкі існуе ў горадзе Маладзечна Мінскай вобласці і налічвае каля 15 чалавек. Яны стварылі вядомы адукацыйны цэнтр выцінанкі ў мясцовым каледжы мастацтваў. Майстры выцінанкі, якія маюць званне «народны майстр», аб'яднаны ў секцыю пры Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці. Усяго ў Беларусі выразаннем з паперы займаюцца каля 300 майстроў.

Арэол распаўсюджвання:

Кароткае апісанне элемента:

Выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы, распаўсюджанае на тэрыторыі Беларусі. На беларускіх землях яна з'явілася падчас станаўлення мясцовай папяровай вытворчасці ў XVI стагоддзі. Першапачаткова вырабы з паперы выкарыстоўвалі для ўпрыгожвання царкоўных інтэр'ераў, абразоў. У XIX-пачатку XX стагоддзяў выцінанка стала традыцыйным заняткам. Яе выкарыстоўвалі ў царкоўных і свецкіх інтэр'ерах у якасці апраўлення вокнаў, дзвярэй, а таксама як абрусы і сурвэткі. У гэты ж час сталі папулярныя партрэтныя сілуэтныя выразанні і аб'ёмныя кампазіцыі з паперы — выявы птушак, ліхтароў, зорак асабліва падчас каляндарных святаў. У 1960-1970-я гады ў Беларусі адбылося адраджэнне выцінанкі, але ўжо на больш прафесійным узроўні. У абласных цэнтрах і рэгіёнах фарміруюцца аб'яднанні і школы майстроў, з'яўляюцца навуковыя даследаванні і публікацыі. На сённяшні дзень мастацтва выразання з паперы выкладаецца ў многіх установах адукацыі: мастацкіх школах, вучылішчах і універсітэтах. Пры гэтым выцінанка працягвае заставацца спосабам творчага самавыражэння. Рознымі шляхамі перадаюцца традыцыйныя веды і навыкі па выразанню з паперы з пакалення ў пакаленне. Для беларускай выцінанкі характэрныя каларыстычная стрыманасць, функцыянальнасць, кампазіцыйная строгасць. Стылістычна яна спалучаецца з іншымі відамі народнага мастацтва і сімволікай народнага арнаменту. Традыцыйна майстры выкарыстоўваюць розныя прыёмы выразання з паперы – ад простага выразання сіметрычных кампазіцый нажніцамі да злучэння складаных фігур з дапамогай нажніц і стамескі. На захадзе Беларусі выкарыстоўваецца традыцыйная тэхніка выразання па кардоне з дапамогай спецыяльнага разца і малатка. Сучасная беларуская выцінанка адрозніваецца багаццем і разнастайнасцю жанраў і форм, кампазіцыйных рашэнняў. Але ў яе аснове ляжаць гістарычны вопыт, падыходы і метады, выпрацаваныя майстрамі з розных куткоў Беларусі.

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя рамёствы » Выцінанка

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Гл. матэрыялы элементаў "Мастацтва выцінанкі г. Мінск", "Мастацтва выцінанкі Мінскай вобласці", "Мастацтва выцінанкі Брэсцскай вобласці", "Мастацтва выцінанкі Віцебскай вобласці", "Мастацтва выцінанкі Гродзенскай вобласці", "Мастацтва выцінанкі Гомельскай вобласці", "Мастацтва выцінанкі Магілёўскай вобласці", "Традыцыя вырэзвання з паперы ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці"

Паходжанне элемента:

Інфармацыю пра паходжанне элемента можна паглядзець у матэрыялах элементаў "Мастацтва выцінанкі г. Мінск", "Мастацтва выцінанкі Мінскай вобласці", "Мастацтва выцінанкі Брэсцскай вобласці", "Мастацтва выцінанкі Віцебскай вобласці", "Мастацтва выцінанкі Гродзенскай вобласці", "Мастацтва выцінанкі Гомельскай вобласці&", "Мастацтва выцінанкі Магілёўскай вобласці", "Традыцыя вырэзвання з паперы ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці". Інфармацыя пра падрыхтоўку дадзенага элемента для прадстаўлення на міжнародным узроўні. Падрыхтоўка намінацыйнага дасье пачалася ў 2018 годзе. Упершыню такая прапанова прагучала на рэспубліканскім творчым форуме "Выцінанка", які штогод праходзіць у Маладзечне (Мінская вобласць). У форуме прынялі ўдзел больш за 50 дэлегатаў. У далейшым секцыя "Выцінанка" Беларускага саюза рамёстваў узяла на сябе ініцыятыву па падрыхтоўцы намінацый у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. У шасці асноўных рэгіёнах і г. Мінск былі праведзены шматлікія семінары і экспертныя сустрэчы, праведзены даследаванні, падрыхтаваны адпаведныя матэрыялы. Такім чынам, супольнасці майстроў вядуць пастаянную работу па павышэнні ўзроўню ведаў аб гісторыі, традыцыях і тэхніцы выцінанкі, Канвенцыі 2003 года і яе асноўных палажэннях, ролі і значэнні гэтага промыслу ў культуры Беларусі і сусветнай культуры ў цэлым. На гэтых сустрэчах адбыўся змястоўны абмен вопытам і ведамі з калегамі і экспертамі. Абмяркоўваліся праблемы і рызыкі, Удзельнікі сустрэч падзяліліся сваімі поглядамі на розныя праграмы захавання і папулярызацыі выцінанкі ў Беларусі. У ходзе такіх абмеркаванняў было наладжана ўзаемадзеянне з іншымі зацікаўленымі бакамі, якія паступова ўключаліся ў працэс намінацыі. Гэта мясцовыя органы ўлады, работнікі ўстаноў культуры і адукацыі, музеі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. У выніку такіх сустрэч былі падрыхтаваны і накіраваны ў Рэспубліканскую навукеова-метадычную раду па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прапановы ад больш чым 300 майстроў з розных куткоў краіны аб наданні мастацтву выцінанкі статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. У 2019 годзе мастацтва выцінанкі было ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны інвентар. У 2020-2021 гадах былі арганізаваны і праведзены сустрэчы з удзелам зацікаўленых арганізацый і асобаў на рэгіянальным і нацыянальным узроўнях. Мэтай была падрыхтоўка намінацыі ў Рэпрэзентатыўны спіс НКС чалавецтва. У лістападзе 2021 года секцыя выцінанкі арганізавала анлайн семінар. Быў прадстаўлены праект падрыхтаванага відэароліка пра мастацтва выцінанкі, а таксама канчатковы варыянт дасье намінацыі. У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі розных рамеснікаў, эксперты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, устаноў культуры і адукацыі. Таксама быў прадстаўлены план аховы, адаптаваны да існуючых выклікам. Удзельнікі семінара ўхвалілі яго асноўныя палажэнні. Усе майстры выцінанкі з энтузіязмам ўключыліся ў працэс падрыхтоўкі дасье. Яны бачаць у гэтым магчымасць нарошчвання міжнароднага супрацоўніцтва і павышэння грамадскай цікавасці да выцінанкі, што, несумненна, будзе спрыяць яе развіццю і пераемнасці.

Стан бытавання:

развіццё ці распаўсюджванне

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

беларуская, руская мовы

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Папера, кардон, нажніцы, стамеска

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Сёння ў Беларусі існуюць розныя шляхі перадачы ведаў і навыкаў у галіне мастацтва выразання з паперы: традыцыйна ў сем'ях майстроў (існуюць цэлыя дынастыі майстроў), а таксама праз развітую сістэму мастацкіх школ, студый, фармальнай і нефармальнай адукацыі, майстар-класаў вядомых майстроў на фестывалях і кірмашах рамёстваў. Выцінанку вывучаюць на ўроках працы і выяўленчага мастацтва ў школах, а на больш высокім узроўні – у мастацкім каледжы ў г. Маладзечна, у Акадэміі мастацтваў Беларусі і іншых мастацкіх ВНУ. Секцыя выцінанкі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці папулярызуе гэтае мастацтва, выдаючы розныя дапаможнікі, кнігі, арганізуючы выставы і навучальныя мерапрыемствы.

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Ключавыя словы

Папера,нажніцы, выразанне, арнамент, узор

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Уключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ў 2024 г. падчас дзевятнаццатай сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Inscribed in 2024 (19.COM) on the Representative List of the Intangible Cultural Heritage of Humanity. https://ich.unesco.org/en/RL/vytsinanka-traditional-art-of-paper-cutting-in-belarus-01954

Дакументы, звязаныя з элементам

Belarusian art of vytsinanka.pdf

Belarusian art of vytsinanka.pdf

Фотафіксацыя

Відэафіксацыя

Vytsinanka — the traditional art of paper cutting in Belarus.m4v