Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Традыцыйная калядная батлейка “Віцебскі жлоб”Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 23БК000161
Дата ўключэння: 20/07/2022
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 13.07.2022 № 04-01-02/5. Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2022 № 58.
Шыфр (у Інвентары): НКС-20220826
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці». Адрас: вул. Леніна, 35а, г. Віцебск; Выяўленне элементаў НКСНазва: Традыцыйная калядная батлейка “Віцебскі жлоб” Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): Віцебскі жлоб, Віцебская батлейка, старадаўні тып батлейкі “Жлоб”, бэтлейка, традыцыйная батлейка “Віцебскі жлоб”. Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): Удзельнікі народнага тэатра лялек “КапялюШ” на чале з кіраўніком тэатра Рэцікавым Андрэем Міхайлавічам і супрацоўнікі Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры Цэнтра культуры г.Наваполацка. Выкладчыкі і навучэнцы ўзорнага дзіцячага тэатральнага калектыву “Мара” і іншых творчых аб’яднанняў Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі. Арэол распаўсюджвання:
Кароткае апісанне элемента: Віцебскі жлоб – гэта адметны тып народнага батлеечнага тэатра, які спалучае ў сабе статычную лялечную панараму з рухомым тэатрам ценяў. Паказ батлейкі звязаны з нараджэннем Хрыста і адбываецца падчас Каляд. Жлобам (жолабам, жлобкам) у народзе называюць яслі для кармлення жывёл, у якіх паводле рэлігійнага падання ляжаў Хрыстос у час пакланення вешчуноў. Такі тып батлейкі быў пашыраны на Віцебшчыне і прылеглых тэрыторыях у 19 ст. Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Выканальніцкія мастацтвы » Тэатр Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: Традыцыйны беларускі тэатр з’яўляецца адным з найлепшых матэрыялаў у справе выхавання дзяцей і моладзі, у развіцці народнай творчасці, знаёміць з мясцовымі звычаямі, фальклорнамі элементамі – песнямі, народнай прозай. “Віцебскі жлоб” – унікальная з’ява ў культурнай прасторы Віцебшчыны, прэзентацыя тэатра можа стаць своеасаблівым брэндам і выкарыстоўвацца на святах і фестывалях рэгіёна. Сінтэз вакальнага мастацтва, народнай прозы і працэс стварэння матэрыяльнай часткі тэатра можа стаць магутным імпульсам цікавасці да традыцыі. Высокая вартасць Віцебскага жлоба і батлейкі ў выхаванні, развіцці творчай асобы дзіцяці. Бо якраз праз гульню, сумесную творчасць гэта можна зрабіць лепш за ўсё. Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: Значнасць лялечнага тэатра “Віцебскі жлоб” раскрываецца праз адзінства наступных функцый: крэатыўна-рэлаксацыйная (дазваляе ўдзельнікам тэатра ўзняцца над штодзённасцю і запоўніць вольны час тэатральнай дзейнасцю, рэалізоўваць свой творчы патэнцыял), камунікатыўная (дае магчымасць перадаць гледачам этычныя і эстэтычныя каштоўнасці), ідэнтыфікацыйная (выяўляе прыналежнасць удзельнікаў тэатральных пастановак да супольнасці і культурнай традыцыі дадзенага рэгіёна). Адукацыйна-выхаваўчая і інфармацыйна-прапагандысцкая функцыі (далучэнне дзяцей і моладзі да вывучэння і папулярызацыі, вучэбных заняткаў ў аб’яднаннях па інтарэсах, паказу батлеечных прадстаўленняў). Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта; ДУК “Цэнтр культуры г.Наваполацка”; ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”; Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта; ДУДА “Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі”; Упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Паходжанне элемента: Старадаўні тып народнага лялечнага тэатра “Жлоб” (другая назва – “Бэтлейка”), як адмысловая форма народнага тэатра, быў распаўсюджаны ў XVIII-XIX стст. у Віцебскай губерні, якая ўключала у сябе гарады Веліж (сучасная Расійская Федэрацыя), Сураж, Віцебск, дзе меў назву “Жлоб”, Лепельскі і Дрысенскі уезды, дзе існаваў пад назвай “Бэтлейка”. ”Жлоб“ – гэта назва кармушкі для буйнай жывёлы, у якой паводле рэлігійнага падання ляжаў нованароджны Хрыстос у час пакланення вешчуноў. Ужо ў сярэдзіне мінулага стагоддзя ніводнай арыгінальнай батлейкі ў Беларусі не захавалася, але, дзякуючы працы этнографаў, якія паспелі занатаваць сцэнарыі калядных прадстаўленняў, гісторыкаў, мастакоў-рэстаўратараў, тэатразнаўцаў, акцёраў і рэжысёраў, гэты ўнікальны народны тэатр удалося аднавіць. У розных этнаграфічных крыніцах (спіс дадаецца) захавалася многа падрабязных апісанняў канструкцыі і батлеечнага прадстаўлення, якія сведчаць пра шырокае распаўсюджанне паказаў “Віцебскага жлоба” у XVIIІ-XIX стст. Першым падае звесткі пра такі тып батлейкі “Жлоб” вядомы этнограф Е.Р.Раманаў у сваёй працы “Белорусскій сборник”: “Еще недавно – в конце 1890 годов, в Могилевской и в Витебской губернии существовал вертреп, с которым вертепщики ходили… Известны три типа вертепа. В Велиже и Сураже в употреблении был вертеп, имеющий вид трехглавой церкви, укрепленной снизу к переносной скамье. Стены церкви сделаны из тонкого коленкора, пропитанного маслом. Внутри под куполами подвешены железные обручи с укрепленными на них фигурками действующих лиц и с подсвечником в центре. Вертепщик садится позади такого вертепа, открывает находящиеся там дверцы, зажигает в подсвечниках свечи и сообразно ходу действия поворачивает обручи. На передних стенках вертепа получаются в увеличенном размере теневые изображения действующих лиц.” Батлейка па прынцыпу ценявога тэатра была знойдзена Раманавым Еўдакімам Раманавічам у 1889 г. у горадзе Сураж Віцебскай губерні, ім жа лепш за ўсіх былі запісаны і апублікаваны батлеечныя прадстаўленні на Віцебшчыне ў “Магілёўскіх губернскіх ведамасцях” (1898 г.). Гэты від тэатра аб’ядноўваў у сабе рысы панарамнай батлейкі і ценявога тэатра, ён меў выгляд двух’яруснай трохкупальнай царквы. За шклом, пасярэдзіне, знаходзіліся нерухомыя лялькі (сцэна пакланення валхвоў), сілуэты іх ад святла свечкі адбіваліся на задняй сценцы. Сценкі двух другіх аддзелаў былі заклеены прамасленай паперай-экранам і выкарыстоўваліся для паказу сцэны нараджэння Хрыста. У гэтых аддзелах былі вяртушкі, кожная з іх складалася з прапелера ў выглядзе дыска і абруча, замацаваных паміж сабой вертыкальнымі пласцінкамі. Па краях абруча прымацоўваліся металічныя ці папяровыя фігуркі, якія прадстаўлялі сабой кампазіцыю на адну з біблейскіх тэм. Уся канструкцыя размяшчалася на вострым шпілі, пасярэдзіне якога знаходзілася свечка. Паветра, якое награвалася свечкай, падымалася ўверх да вежы і такім чынам дапамагала рухацца абручу разам з прымацаванамі да яго фігуркамі герояў. Уся гэта секцыя закрывалася прамасленай паперай. Батлеечнік адчыняў дзверы, запальваў свечку і круціў кольцы адпаведна дзеянням спектакля, або да экрана прымацоўваў надпіс, які растлумачваў характар і дзеянне сюжэта. У даследчыка Даўгяла Д.І. знаходзім апісанне “Жлоба” з Віцебскай Ільінскай царквы ў 1897 годзе, які быў перададзены Віцебскаму епархіальнаму царкоўна-археалагічнаму старажытнасховішчу. Ён падае апісанне батлейкі, як яна выглядала, дае памеры скрыні. Таксама знаходзім апісанне, як выкарыстоўвалася дадзеная батлейка: “Е.Д.Ковенский, уроженец г.Велижа, лично в детстве учавствовавший при вертепном действе, любезно доставил нам сообщение (в 1897 году) о том, как это действо происходило в Велиже, но, несомненно, вертепное хождение происходило точно так же в Витебске и других местах Витебской Белоруссии… Жлоб и Звезда имелись при каждой городской церкви, не исключая и кладбищенских. Сооружались они из промасленной бумаги, прикрепленной к деревянным рамочкам. Жлоб имел форму церкви с куполом, поставляемой на деревянную скамейку с ручками, для перемещения с места на место, внутри его расставлялись недорогие статуэтки, убранные в местные костюмы, но применительно к положению изображаемой особы. Так, Богородица показывалась в салопе и муфте, Иосиф – в крытой синатиною шубе и меховой шапке, пастухи – с торбочками и кнутами, темнолицые волхвы с коронами на головах, белых длинных рубахах, здесь же помещались ясли с фигуркой Богомладенца в них, а также вол и осел с воткнутыми в ясли мордами. Жлобные дверки были стеклянные, а закрытые с боков отделения жлоба, как и купол его, были заперты вырезанными из листового железа изображениями бегства Св.Семьи в Египет и избиения младенцев. Эти изображения помещались на жестяных кружках и, двигаясь при помощи вентиляции, или просто подталкиваемые палочкой через небольшое отверстие, бросали тень на промасленную бумагу, производили иллюзию движущехся картинных предметов… До конца 70-х годов в Велиже существовал обычай христославления от Рождества Христово до Крещения. От вечерней до утренней зари десяток и более досужих обывателей ходили по городу со жлобом и звездою и под окнами домов своих сограждан пели нарочитые гимны и псальмы. Прием ночных христославов был обязательным, ожидаемым …” Яшчэ мы маем апісанне, зробленае В.Краснянскім, які апісвае таксама батлейку Віцебскага аддзялення Беларускага дзяржаўнага музея, зробленую ў 1928 годзе. Ён піша: “Арыгінальную асаблівасць віцебскае батлейкі, якая цалкам адпавядае таксама агульнаму яе характару, складае злучэнне ў ёй прымітыўнага лялечнага тэатру з прымітыўным лялечным кінематографам у форме каруселяй з бляшанымі сілуэтамі, якія круцяцца з дапамогай нагрэтага паветра… Апісанне гэтае дае нам уяўленне аб тыпе батлейкі, амаль такім самым, як і батлейка Ільінскай царквы, згодна з апавяданнямі старажылаў, аналагічныя батлейкі існавалі і ў іншых мясцовасцях Віцебшчыны.” У Беларусі ў ХIХ ст. функцыяніравалі лялечны тэатр каляднага цыклу пад назвай жлоб (так называлі яслі для кармлення жывёлы; паводле біблейскай легенды, Хрыстос ляжаў у яслях пад час пакланення трох каралёў). Гэты від тэатра аб’ядноўваў у сабе рысы панарамнай батлейкі і ценявога тэатра, ён меў выгляд двух’яруснай трохкупальнай царквы. За шклом, пасярэдзіне, знаходзіліся нерухомыя лялькі (сцэна пакланення валхвоў), сілуэты іх ад святла свечкі адбіваліся на задняй сценцы. Сценкі двух другіх аддзелаў былі заклеены прамасленай паперай-экранам і выкарыстоўваліся для паказу сцэны нараджэння Хрыста. У гэтых аддзелах былі вяртушкі, кожная з іх складалася з прапелера ў выглядзе дыска і абруча, замацаваных паміж сабой вертыкальнымі пласцінкамі. Па краях абруча прымацоўваліся металічныя ці папяровыя фігуркі, якія прадстаўлялі сабой кампазіцыю на адну з біблейскіх тэм. Уся канструкцыя размяшчалася на вострым шпілі, пасярэдзіне якога знаходзілася свечка. Паветра, якое награвалася свечкай, падымалася ўверх да вежы і такім чынам дапамагала рухацца абручу разам з прымацаванамі да яго фігуркамі герояў. Уся гэта секцыя закрывалася прамасленай паперай. Батлеечнік адчыняў дзверы, запальваў свечку і круціў кольцы адпаведна дзеянням спектакля, або да экрана прымацоўваў надпіс, які растлумачваў характар і дзеянне сюжэта. Жлоб – тэатр духоўнага, рэлігійнага зместу. Жлобы былі пашыраны пераважна на Віцебшчыне і знаходзіліся пры кожнай царкве, прыносячы ім даход. Такім чынам, віцебскі жлоб быў сімбіёзам “яселкаў” (статычных лялек), батлейкі і тэатра ценяў. Прамых еўрапейскіх аналагаў гэткай прылады не было. Як высветлілася, апошняя такая батлейка з Ільінскай царквы захоўвалася ў фондах Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея, але ён існаваў толькі ў перыяд з 1893 па 1919 год. Потым калекцыі царкоўна-археалагічнага музея перайшлі ў фонд краязнаўчага музея Віцебска. Але тут след віцебскага жлоба знікае, бо падчас фашысцкай акупацыі ў Вялікую Айчынную вайну гэты адзіны экспанат згарэў і не захаваўся да нашага часу. Засталося толькі яго апісанне, якое зрабіў яшчэ да рэвалюцыі Еўдакім Раманаў, і дакладнае апсанне Жлоба з малюнкамі, зробленае В.Краснянскім у 1928 годзе. Таму пра гэты від ценявога тэатра наогул і яго ўзнаўленне можна было меркаваць толькі па апісаннях навукоўцаў-этнографаў. Даследчая дзейнасць у Наваполацкім Цэнтры рамёстваў пачалася прыкладна з 2000-х гадоў, калі калектыў Цэнтра поўнасцю сфарміраваўся. Вялікую ролю ў даследчай дзейнасці займалі клубы гістарычнай рэканструкцыі “Чорны Война” і клуб імя В.Ю.Ластоўскага, народны калектыў архаічных спеваў “Княжыч”. Яны ладзілі экспедыцыі па бліжэйшы вёсках. Іх вынікам станавіліся як матэрыяльныя, так і нематэрыяльныя ўзоры. Рэцікаў А.М. падхапіў ініцыятыву і таксама прымаў удзел у экспедыцыях, займаўся даследчай працай, вывучаў спецыяльную літаратуру. Вынікам гэтай працы стала 8 адноўленых батлеек і дакладнае апісанне віцебскай батлейкі “Жлоб”, зробленае В.Краснянскім у 1928 годзе, калі батлейка захоўвалася ў Віцебску. Гэта дало падставу зрабіць батлейку найбольш падобнай да арыгінала. Дзякуючы добрай матэрыяльна-тэхнічнай базе Цэнтра рамёстваў, для аднаўлення батлейкі была задзейнічана драўляная майстэрня, а таксама майстэрня лапікавага шыцця. Калі праца над вырабам “Жлоба” была скончана, быў напісаны невялічкі сцэнар прадстаўлення, куды ўключылі ўрыўкі сцэнарыя, які быў запісаны этнографам Раманавым у Віцебскай губерніі ў канцы 19 стагоддзя. Тэатр песні “Субацея” падабраў калядныя спевы, якія сталі музычным суправаджэннем прадстаўлення. Праект-рэканструкцыя традыцыйнай батлейкі “Віцебскі жлоб” быў прэзентаваны 19 студзеня 2016 года ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Стан бытавання: Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: Віцебск – культурная сталіца Беларусі. Наваполацк – малады прамысловы горад, у якім былі створаны добрыя ўмовы для культуры і творчасці, ёсць запатрабаванасць у адметных культурных з’явах, у тым ліку, старадаўніх традыцыях. Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Наваполацка з’яўляецца менавіта такой пляцоўкай, дзе аднаўляюцца і пашыраюцца веды пра мінулыя традыцыі, адной з якіх з’яўляецца развіццё лялечнага тэатра “Віцебскі жлоб”. Адразу пасля стварэння жлоба cпецыялісты Цэнтра рамёстваў актыўна ўключылі яго ў сваю дзейнасць. Гэта цыкл прадстаўленняў для школ і дзіцячых садкоў. Невялікае прадстаўленне з наступным тлумачэннем прынцыпу працы дадзенай батлейкі і яе гісторыі. Таксама гэта традыцыйны паказ на Каляды і Вялікдзень для ўсіх жадаючых. Паказ ценявога тэатра на фестывалях, днях горада і іншых святах. Папулярнасць гэтага віда тэатра адразу была вялікай і майстар зрабіў яшчэ некалькі копій – у Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і спецыяльна для ўдзелу у Міжнародным фестывалі батлеечнага мастацтва “Нябёсы”. Якраз для ўдзелу ў гэтым фестывалі была створана асобная музычна-тэатральная праграма на традыцыйны тэкст з выкарыстаннем так званага Хору, што спяваў беларускія канты. У студзені 2016 года ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і ў праграме абласнога тэлебачання “Вячэрні Віцебск” прайшла прэзентацыя рэканструяванага “Віцебскага жлоба”. У 2018 годзе выява эксклюзіву народнага мастацтва з наваполацкім знакам якасці ўпрыгожыла разварот каталога “Забава. Народная цацка і лялька Віцебшчыны”. Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Пры аднаўленні батлейкі “Віцебскі жлоб” выкарыстоўваліся запісы этнографаў 19 стагоддзя паказаў батлеечных прадстаўленняў на тэрыторыі Віцебскай губерні. Але пры апрацоўцы матэрыяла, выкарыстоўваецца сучасная літаратурная беларуская мова. Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: Лялькі, папера, свечкі, батлеечная скрыня ў выглядзе трохкупальнай царквы з дрэва і тканіны. Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: У 2011 годзе на базе Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Наваполацк з’явіўся тэатральны клас. Удзельнікі народнага тэатра лялек “КапялюШ” паставілі батлейку-рэканструкцыю XIX ст., напісалі праграму і сталі праводзіць тэатральныя ўрокі ”Знаёмства з батлейкай“. Кіраўнік тэатра, Рэцікаў А.М., займаецца рэканструкцыяй розных тыпаў батлеек, якія бытавалі на тэрыторыі Беларусі – адна-, двух-, трох-ярусныя батлейкі, а таксама вырабам шпянёвых лялек для батлеечных спектакляў. На дадзены момант тэатр можа праставіць восем рознапланавых батлеек. Традыцыйныя песні і канты на тэму Раства. Народная проза ў п’есах батлеечных спектакляў. Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: На сённяшні час існуе некалькі мадэляў перадачы элемента: - ад пакалення да пакалення (у паказе удзельнічаюць як дарослыя, так і дзеці, таму яны засвойваюцца малодшым пакаленнем); - праз установы дадатковай адукацыі дзяцей і дарослых, дзейнасць клубаў і творчых калектываў; - праз удзел у святах, фестывалях народнай творчасці. Пагрозы для існавання і перадачы элемента: Батлеечныя спектаклі маюць кароткі перыяд паказаў падчас Каляд, таму для падтрымкі майстэрства і цікавасці сярод дзяцей і моладзі, важную ролю мае спалучэнне батлейкі з іншымі відамі лялечнага тэатра. Важным аспектам з’яўляецца таксама захаванне павагі да хрысціянскіх каштоўнасцей, дзеля распаўсюджання якіх ствараецца батлейка. Ключавыя словыЖлоб, бэтлейка, батлейка Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА |