Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Культура беларускай дуды на ВіцебшчынеШыфр (у Дзяржаўным спісе): 23БЛ000171
Дата ўключэння: 30/05/2023
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 22.05.2023 № 04-01-02/4. Пастанова Міністэрства культуры ад 30.05.2023 № 80
Шыфр (у Інвентары): НКС-20230420/2-Б
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
Выяўленне элементаў НКСНазва: Культура беларускай дуды на Віцебшчыне Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): Дударства на Віцебшчыне Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): Удзельнікі фальклорнага этна-гурта “Пан музыка” дзяржаўнай установы культуры “Сенненскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, удзельнікі фальклорнага гурта “Варган” установы адукацыі “Полацкі дзяржаўны універсітэт”, жыхары вёскі Вялікі Поўсвіж Лепельскага раёна. Арэол распаўсюджвання:
Кароткае апісанне элемента: Дуда – беларускі народны духавы язычковы інструмент. Паводле пісьмовых крыніц, дуда вядома на Беларусі з канца 15 ст. (паводле археалагічных матэрыялаў, дуда магла бытаваць на Віцебшчыне ўжо ў канцы 13 ст.). Згодна з этнаграфічнымі даследаваннямі М.Нікіфароўскага і Е.Раманава дуда была пашырана на тэрыторыі Віцебскай, частцы Віленскай і некаторых паўночна-заходніх і ўсходніх паветах Мінскай губерняў. Дуда была вельмі папулярным музычным інструментам, выкарыстоўвалася для суправаджэння танцаў, песень і прыпевак, на сямейных і каляндарных абрадавых святах, ігрышчах і кірмашах. На дудзе ігралі як сольна, так і ансамблі са скрыпкай, ці са скрыпкай, цымбаламі і бубнам. Аднак ужо напрыканцы 19 ст. дудары пачынаюць сустракацца ўсё радзей і радзей. Апошняе публічнае выкананне на дудзе было зафіксавана ў 1951 г. у Полацку ў час правядзення фестываля народнай творчасці. У 1980-я гады музычнымі майстрамі і выканаўцамі, аматарамі традыцыйных інструментаў стала праводзіцца праца па адраджэнню дуды, вяртанню яе ў мастацкую практыку. Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Выканальніцкія мастацтвы » Музыка Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: Беларуская дуда (сам інструмент, асаблівасці яго вырабу, выканальніцтва на дудзе, музыка, народныя уяўленні адносна дуды і дудароў) прадстаўляе адну з адметных праяў духоўнай культуры беларускага народа. Вялікая папулярнасць дуды ў мінулым, яе ўключанасць у найбольш важныя сферы жыцця традыцыйнага беларускага грамадства (сямейныя і каляндарныя абрады і святы, ігрышчы, кірмашы), адраджэнне, актыўнае развіццё і бытаванне інструмента на сучасным этапе сведчыць аб важнай ролі дуды і звязаных з ёй праяў у нацыяльнай культуры Беларусі. Узоры аўтэнтычных найгрышаў на дудзе прадстаўляюць вялікую мастацкую і гістарычную вартасць, паколькі дэманструюць стылявыя асаблівасці найбольш даўніх пластоў музычнай культуры беларусаў. Захаваныя гістарычныя інструменты (дуда з Лепельскага раённага краязнаўчага музея) з’яўляюцца адначасова помнікамі матэрыяльнай культуры і народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Асноўныя ідэнтыфікацыйныя характарыстыкі: беларуская дуда - музычны інструмент, які належыць да класу язычковых аэрафонаў (па міжнароднай класіфікацыі К.Закса і Э.фон Хорнбастэля). Уяўляе сабой скураны мех з маленькай трубачкай -”соскай” для напаўнення яго паветрам і некалькімі ігравымі трубкамі рознай даўжыні - “перабор” (або “жалейка”) з 6-8 адтулінамі для выканання мелодыі і 1-2 трубкі -”гукі”. Кожны “гук” выдае толькі адзін нязменны тон (бурдон). Ігравыя трубкі маюць на адным канцы пішчык з адзінарным язычком з чароту або гусінага (індычага) пера, на дургім – рагавень (выгнуты раструб). Пры ігры дудар націскае левым локцем на мех, павеітра паступае ў трубкі і прымушае вібрыраваць язычкі. Гучанне моцнае, вібрыручае, прыкметна гугнявае. У Віцебская вобласці ў сучасны момант выкарыстоўваецца ў музычнай практыцы музыкантамі Бандарэнкам Г.К., (г.Сянно), Шкіндзерам В.А. (Лепельскі раён), Яцкевічам Д.У. (г.Полацк). Дуда – музычны інструмент, які вядомы практычна ўсім народам Еўропы - шатландцам, ірландцам, шведам, немцам, французам, італьянцам, палякам, чэхам, балгарам, распаўсюджаны ён у краінах Балтыі, часткова – на тэрыторыі паўночнай Афрыкі і Азіі. Аднак у кожнага народа дуда мае свае канструкцыйныя асаблівасці, адрозніваецца таксама музычны строй інструмента, сама музыка, практыка ігры і асаблівасці бытавання, якія адпавядаюць мясцовым традыцыям. Параўнанне беларускай дуды з аналагамі іншых краін патрабуе спецыяльнага даследавання. Папярэдне можна сцвярджаць, што музычна-стылявыя асаблівасці найгрышаў на дудзе адпавядаюць музычна-стылявой сістэме, характэрнай для музычнага фальклору асобных этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Што тычыцца канструкцыі, то, згодна з даследаваннем Сурбы А.В. “Беларуская дуда ў кантэксце ўсходнееўрапейскай традыцыі: тыпалогія, канструкцыйныя і дэкаратыўныя асаблівасці” (Мінск, 2019), паводле тыповых асаблівасцяў канструкцыі і дэкору беларускія дуды з’яўляюцца неад’емнай часткай усходнееўрапейскіх дудаў; беларуская аднагукавая дуда (часткова з некаторымі літоўскімі дудамі) дэманструе абсалютную ўнікальнасць сярод усходнееўрапейскіх дудаў наяўнасцю “закручаных” драўляных ражкоў-раструбаў на ігравых трубках, з’яўляецца непаўторнай нават у дачыненні да найбольш блізкага аналага літоўскай дуды дзякуючы асабліваму вуглу закруглення драўляных ражкоў-раструбаў; паводле тэхнікі дэкарыраванння волавам беларуская дуда дэманструе сувязь з чэшска-славацка-румынска-ўсходнегермана-балгарска-македонскай лакалізацыяй (с. 148). Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, Дзяржаўная ўстанова культуры “Глыбоцкі цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці”, Дзяржаўная ўстанова культуры “Лепельскі раённы дом культуры”, Установа культуры “Лепельскі раённы краязнаўчы музей”, Дзяржаўная ўстанова культуры “Сенненскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, Установа адукацыі “Полацкі дзяржаўны універсітэт”. Паходжанне элемента: Першае згадванне непасрэдна “дуды” ў старабеларускай літаратуры адносіцца да канца 15 ст. і звязана з творам перакладной літаратуры “Аповесць пра трох каралёў-валхвоў” (Назина, И.Д. Белорусские народные музыкальные инструменты : самозвучащие, ударные, духовые. - Минск : наука и техника, 1979. - С. 115). Акрамя таго, археалагічныя матэрыялы Верхняга замка г. Віцебска (быў знойдзены скураны мех з трыма адтулінамі для трубак) дазваляюць меркаваць, што інструмент бытаваў на Віцебшчыне ўжо на мяжы 13-14 стст. (Назіна, І.Д. Беларускія народныя музычныя інструменты. - Мінск : Беларусь, 1997. - С. 150). Да параўнання: першыя дакументальныя звесткі аб дудзе ў краінах Еўропы адносяцца да ранняга Сярэднявечча (9-10 ст.). У Лепельскім краязнаўчым музеі захоўваецца экземпляр дуды, які ўяўляе прыклад беларускай дуды з адным “гукам”, вельмі распаўсюджанай на поўначы Беларусі. Апошняе месца выкарыстання гэтай дуды – в. Верабкі Лепельскага раёна. Паводле звестак музея, дадзены інструмент быў набыты ў 1877 годзе у мясцовых плытагонаў. Апошні ўладар – Іван Міснік, які быў нашчадным дударом, таму ўвесь ягоны род – і дзяды, і сыны мелі мянушку “Дуда”. Інструмент быў здадзены ў Лепельскі музей пасля смерці Івана Місніка ў 1968 годзе. Як сведчыць Уладзімір Міснік (унук дудара Івана Місніка), дзед граў на дудзе на вяселлях і хрэсьбінах. У літоўскім нацыянальным музеі захоўваецца адзін з даўнейшых экземпляраў дуды. Інструмент паходзіць з вёскі Верацеі Дзісненскага павета (сёння - Глыбоцкі раён). Па звестках музея, інструмент быў зроблены прыкладна каля 1850 года. Першыя паўнавартасныя і навукова вывераныя апісанні культуры дуды былі зроблены даследчыкамі М.Нікіфароўскім і Е.Раманавым ў канцы 19 - пач. 20 стст. (Никифоровский, Н. Я. Очерки Витебской Белоруссии. Вып. 2 : Дудар и музыка // Этнографическое обозрение. - М., 1892. - Кн. 13–14. - № 2–3; Романов, Е.Р. Вымирающий инструмент // Виленский календарь на 1910 год. - Вильно, 1909. - С. 123 - 128). Стан бытавання: Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: Віцебская вобласць (утворана ў 1938 г.) размешчана ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны і вярхоўі Дняпра і займае паўночную частку Беларусі. Вобласць падзяляецца на 21 раён, мае 19 гарадоў, 28 гарадскіх пасёлкаў, 6517 населеных пунктаў. Насельніцтва паводле нацыянальнага складу пераважна беларусы (82%), гарадское насельніцтва складае 69%. Амаль уся тэрыторыя Віцебскай вобласці размешчана ў межах Беларускага Паазер’я. Вобласць займае першае месца ў Беларусі па шчыльнасці рачной сеткі, па колькасці і агульнай плошчы азёр. У межах вобласці створаны Нацыянальны парк Браслаўскія азёры, вядучай галіной у гаспадарчым комплексе з’яўляецца прамысловасць. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 40% тэрыторыі. У вобласці працуе 5 устаноў вышэйшай адукацыі, 25 - сярэдняй спецыяльнай, дзейнічае каля 800 бібліятэк, звыш 700 клубных устаноў, абласная філармонія, 2 тэатры, 27 музеяў. На тэрыторыі вобласці выяўлена і даследавана шмат археалагічных помнікаў, захавалія помнікі архітэктуры. З Віцебскімі землямі звязаны самы старажытны перыяд у гісторыі беларускай культуры і дзяржаўнасці. Лепельскі раён знаходзіцца на поўдні Віцебскай вобласці (утвораны ў 1924 г. у складзе Беларускай акругі), насельніцтва складае звыш 20 тыс. чалавек. Насяляюць раён пераважна беларусы (88%). У раён уваходзяць 232 сельскія населеныя пункты. Рэкі адносяцца да басейна Заходняй Дзвіны. У раёне шмат азёр, 43% тэрыторыі займаюць лясы, на 10% балоты. У сістэме культуры працуюць 6 музычных школ, 27 дамоў культуры і клубаў, 27 бібліятэк, аматарскай творчасцю займаецца больш за 20 калектываў. У раёне 10 праваслаўных, 10 пратэстанцкіх, 2 каталіцкія абшчыны. Маюцца археалагічныя помнікі, у в. Суша захаваліся рэшькі абарончых валоў крэпасці 16 ст. Адметная лепельшчына ў этнаграфічным плане - тут некалі вылучаўся комплекс народнага аддзення, так званы “лепельскі строй”. Цэнтр раёна - горад Лепель, паводле пімьмовых крыніц, вядомы з 1439 г. Полацкі раён размешчаны ў цэнтры Віцебскай вобласці (утвораны ў 1924 г. у складзе Полацкай акругі). Насельніцтва складае каля 30 тыс. чалавек. Пераважаюць сельскія жыхары (90%). Жывуць беларусы (84%), рускія (11%) і інш. У раён уваходзяць горад Наваполацк, 405 сельскіх населеных пунктаў. Па тэрыторыі працякае 21 рака, найбольшая - Заходняя Дзвіна, маецца шмат азёр (толькі на ўліку - 191 возера), 114 балот, больш за палавіну тэрыторыі (61%) займае лес. У раёне створаны заказнікі рэспубліканскага значэння (біялагічны Лонна, гідралагічныя Вялікая Астравіта і Глыбокае-Чарбамысла). У сістэме культуры - 80 устаноў культуры: 23 дамы культуры, 7 клубаў, 3 клубы-бібліятэкі, 3 школы мастацтваў, Цэнтр рамёстваў, навукова-метадычны цэнтр, 10 аматарскіх калектываў. Дзйнічае 15 рэлігійных абшчын: 8 праваслаўных, 3 каталіцкія, 4 пратэстанцкія. У раёне 24 помнікі археалогіі, выяўлены гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі, рэшткі замчышча 17 ст., помнікі архітэктуры 18 - пач. 20 ст. Цэнтр раёна - горад Полацк - адзін з найстаражытнейшых гарадоў усходніх славян (упершыню ўзгадваецца пад 862 г.), галоўны горад заходніх зямель Русі, на працягу 9-13 ст. цэнтр буйнейшага Полацкага княства. У Полацку знаходзяцца самыя старажытныя помнікі архітэктуры - Сафійскі сабор (пабудаваны ў 11 ст.), Спаса-Ефрасіннеўская царква (12 ст.). З Полацкам звязаны імёны выбітных дзеячаў культуры - Еўфрасінні Полацкай (12 ст.), Францыска Скарыны (16 ст.). Сенненскі раён размешчаны на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці (утвораны ў 1924 г. ў складзе Віцебскай акругі), насельніцтва складае звыш 30 тыс. чалавек, пераважаюць сельскія жыхары (каля 62%), насяляюць раён пераважна беларусы (93%). У раён уваходзяць 334 сельскія населеныя пункты. Лес займае 33% тэрыторыі, пад балотамі - 8%. працуюць музычная школа, 2 школы мастацтваў, 26 клубаў і 10 дамоў культуры, Дом рамёстваў, 37 бібліятэк, краязнаўчы музей, больш за 60 калектываў аматарскай творчасці, 14 рэлігійных абшчын (у тым ліку 8 праваслаўных, 1 каталіцкая). На тэрыторыі раёна выяўлены старажытнае паселішча, курганныя могільнікі, гарадзішча жалезнага веку, маюцца помнікі архітэктуры 19- пач.20 ст. Цэнтр раёна - горад Сянно, знаходзіцца на беразе возера Сянно. Упершыню ўпамінаецца ў 1534 г. Гістарычным арэалам бытавння культуры дуды з’яўляецца Віцебшчына, паўночна-заходняя і ўсходняя частка Міншчыны, паўначная частка Гродзеншчыны (Назина, И.Д. Белорусские народные музыкальные инструменты : самозвучащие, ударные, духовые. - Минск : Наука и техника, 1979. - С. 120). Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Віцебска-віленскія гаворкі паўночна-заходняй групоўкі гаворак асноўнага беларускага дыялектнага тыпу з ужываннем русізмаў. Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: Традыцыйны строй музыкаў Сенненскага, Лепельскага і Полацкага раёнаў Віцебскай вобласці (сарочка, кашуля, армяк або світка, паяс, нагавіцы, порткі, капялюш), музычныя інструменты - дуды. Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: У аснове мадэлі пераемнасці - вялікая зацікаўленасць музыкантаў-аматараў у авалоданні практыкай ігры на дудзе, сфарміраваная на аснове яскравых і моцных эмоцый, выкліканых знаёмствам (візуальным, слыхавым і да т.п.) з інструментам. Асноўны спосаб пераемнасці - вусна-слыхавы (навучанне ігры на дудзе па слыху, з паказу), які адпавядае традыцыйнаму спосабу перадачы інфармацыі ў народнай культуры. Так, у Лепельскім раёне музыкант-аматар Шкіндзер Васіль Аляксандравіч, 1962 года нараджэння, жыхар в. Вялікі Поўсвіж пачаў вучыцца іграць на дудзе пад уплывам убачанай у краязнаўчым музеі старадаўняй дуды (1877 г.). У Сенненскім раёне музыкант-аматар Бандарэнка Герман Канстанцінавіч (г.Сянно) пачаў іграць на дудзе ў 2020 годзе, пачуўшы выкананне на дудзе ад музыкі Аляксандра Чорнага на свяце “Дажынкі” у г.Віцебску. Культура беларускай дуды распаўсюджваецца ў Віцебскай вобласці дзякуючы музыкантам-аматарам, якія на аснове звестак аб дудзе з розных крыніц, на аснове мясцовых традыцый бытавання музычнага фальклору, самастойнага авалодання спецыяльнымі выканальніцкімі прыёмамі практыкуюць ігру на дудзе і, такім чынам, з’яўляюцца пераемнікамі культуры беларускай дуды ў Віцебскай вобласці. Да іх належаць: Бандарэнка Герман Канстанцінавіч (г.Сянно), Шкіндзер Васіль Аляксандравіч (в. Вялікі Поўсвіж Лепельскага раёна), Яцкевіч Дзяніс Уладзіміравіч (г.Полацк). Пагрозы для існавання і перадачы элемента: Няма Ключавыя словыДударства, Дудар, Дуда, Бурдон, Рагаўня Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА |