Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Культура беларускай дуды на ГродзеншчынеШыфр (у Дзяржаўным спісе): 43БЛ000172
Дата ўключэння: 30/05/2023
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 22.05.2023 № 04-01-02/4. Пастанова Міністэрства культуры ад 30.05.2023 № 80
Шыфр (у Інвентары): НКС-20230420/4-Б
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
Выяўленне элементаў НКСНазва: Культура беларускай дуды на Гродзеншчыне Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): Дударства на Гродзеншчыне Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): Скрамблевіч Мар’ян Антонавіч, 1939 г.н., нарадзіўся і пражывае ў вёсцы Адэльск Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці, народны майстар Беларусі, майстар народных мастацкіх рамёстваў ДУК “Гродзенскі раённы культурна - інфармацыйны цэнтр”. Арэол распаўсюджвання:
Кароткае апісанне элемента: На Гродзеншчыне дударская музыка фіксуецца з ХVI–ХVII стст. у гістарычных звестках (запісы іезуіта Філіпа Аўрыля 1687–1689 гг.) і іканаграфічных звестках (гравюры Олафа Магнуса 1555 г.) пра ўладанні князёў Радзівілаў і іх т.зв. Смаргонскую акадэмію (XVII cт.). Найбольш ранняе літаратурнае апісанне беларускай дуды адносіцца да сярэдзіны XIX стагоддзя: “Дуда – духавы музычны інструмент, звычайна ўласнага вырабу граючага, ёсць не што іншае як пашыты са скуры даўгаваты пузыр, велічынёю з самага вялікага гусака і амаль з такою ж, як у гусака, шыяй, у які ўмацоўваецца верхнім канцом жалейка - невялікая (вяршкоў 6 у даўжыню)дудачка з загнутай шырокай адтулінай унізе, накшталт тытунёвай курыльнай трубкі з чубуком; у іншым канцы пузыра, г. зн. там, дзе ў гусака хвост, умацавана дудка-рагаўня вельмі вялікага памеру, даўжынёй ў аршын і таўшчынёй ў руку; там жа, дзе ў гусака спіна, прымацаваная да пузыра маленькая дудочка вяршкі ў тры даўжынёй і ў палец таўшчынёй, называемая “саплем”. Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Выканальніцкія мастацтвы » Музыка Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: Музей драўляных народных інструментаў народнага майстра Мар’яна Скрамблевіча знаходзіцца ў аграгарадку Адэльск Гродзенскага раёна - цікавым гісторыка-культурным месцы Гродзеншчыны (мястэчку больш за 530 годоў). Яго наведваюць многія жыхары Гродзенскага раёна і вобласці. Ён уключаны ў турыстычны маршрут па Адэльску “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына“. Тут жа працуе майстэрня, дзе Скрамблевіч разам з вучнямі, якіх прыводзяць бацькі, займаецца вырабам народных інструментаў. Таксама майстар праводзіць “адкрытыя ўрокі” ў школах мастацтваў і сярэдніх школах Гродзенскага раёна. Вучні і іншыя дзеці з’яўляюцца ўдзельнікамі фальклорнага інструментальнага ансамбля “Местачковыя музыкі”, дзе выкарыстоўваюць толькі аўтарскія інструменты Скрамблевіча. Ніводнае свята не толькі ў Адэльску, але і Гродзенскім раёне і вобласці не абыходзіцца без удзелу Мар’яна Антонавіча Скрамблевіча (майстар-класы, канцэртныя нумары, выстаўкі-прэзентацыі і інш.). Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: Аддзел культуры Гродзенскага райвыканкама; Аддзел культуры Лідскага райвыканкама; Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама; ДУК “Гродзенскі раённы культурна - інфармацыйны цэнтр”; Адэльскі цэнтр культуры і народнага мастастацтва філіял ДУК “Гродзенскі раённы культурна - інфармацыйны цэнтр”; ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”. Паходжанне элемента: Літаратурныя крыніцы сведчаць, што дуда была вядомая на Беларусі ўжо ў XV стагоддзі. Тэрыторыя яе распаўсюджання - Віцебшчына, паўночна-заходняя і ўсходняя частка Міншчыны, паўночная частка Гродзеншчыны. “Галоўная служба” дудара – ігра “дзелі (для) скокаў і танцаў розных”. Дуда, вядомая ў беларусаў як “бесклапотная весялуха”, “ігруння”, арганічна звязаная з танцам. Словы “дуда” і “танец” у народным уяўленні былі неразлучныя. У Беларусі дуда скарыстоўвалася як сольны і ансамблевы інструмент. Без дуды не абходіліся не толькі у святы, на ігрышчах, кірмашах, але і ў час каляндарна-земляробчых і сямейных абрадаў. Дудар уваходзіў у склад ансамбля музыкаў пры гурце калядоўшчыкаў, валачобнікаў, у вясельнай абраднасці. Пад акампанімент дуды і іншых музычных інструментаў ішлі прадстаўленні народнага тэатра батлейкі. Можна было пачуць дуду і ў час жніва. Аднак ўжо канцы XIX стагоддзя гэты незвычайна папулярны і любімы народны інструмент становіцца рэдкасцю. У цяперашні час прыходзіцца канстатаваць, што дудары на Беларусі амаль зніклі, а дударства існуе за кошт асобных музыкаў. Стан бытавання: пад пагрозай знішчэння Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: У аграгарадку Адэльск Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці жыве і працуе майстар па вырабе народных музычных інструментаў Мар’ян Антонавіч Скрамблевіч. Адэльск – гэта унікальнае месца, ціхая вёска на самым ускрайку заходняй мяжы. край ветракоў, жыхары якога спрадвеку займаліся млынарствам. Гэта адзіная вёска ў Беларусі, дзе сёння бытуюць тры элементы нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, а мясцовы храм з’яўляецца помнікам старажытнага драўлянага дойлідства, які пабудаваны ў першай палове XVIII стагоддзя без адзінага цвіка. А яшчэ тут жыла знакамітая ткачыха падвойных дываноў Ядвіга Аўгустаўна Райская (1913 - 2003 гг.). У Адэльску да гэтага часу захоўваецца мясцовая традыцыя вырабу адметных велікодных вербачак (пальмаў), а традыцыйная кухня аграгарадка (жытні хлеб, кішка бульбяная, бабка бульбяная, капытцы, бігас, ламанцы, цымас, сыр клінковы) занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка культурных каштоўнасцей Беларусі. Творчасць народнага майстра Мар’яна Антонавіча Скрамблевіча заснавана на народнай традыцыі вырабу музычных інструментаў. Ён майструе свае інструменты дома, які, па сутнаці, з’яўляецца хатняй майстэрняй. У падсобных пабудовах нарыхтавана дрэва для апрацоўкі. У хаце знаходзіцца стацыянарны такарны станок, на якім ідзе апрацоўка элементаў будучага інструмента. У невялікім пакоі знаходзіцца мноства разнастайных прылад працы, якімі майстар апрацоўвае свае інструменты. Даўно з Гродна ў пошуках цішыні і натхнення Мар’ян Антонавіч перабраўся ў бацькоўскую хату ў аграгарадок Адэльск Гродзенскага раёна. Тут амаль усё захавалася як і пры жыцці бацькоў, нават вытканыя матуляй дарожкі на падлозе. Знаёмыя з дзяцінства рэчы, здаецца, усё яшчэ захоўваюць цяпло бацькоўскай хаты. Матуля з татам як жывыя на партрэтах, што ў рамках на сцяне… З музыкай Мар’ян Скрамблевіч заручаны з дзяцінства. У 1939 годзе (год нараджэння майстра) мястэчка Адэльск было сапраўдным рамесніцкім цэнтрам. Якімі тут толькі рамёствамі не займаліся! Але асаблівай пашанай карысталіся музыкі-самавукі, якія не толькі ўмелі добра граць на гармрніку, цымбалах і дудачках, але і самі выраблялі гэтыя інструменты. Майстар узгадвае, што пасля вайны на 2 тысячы жыхароў Адэльска прыпадала каля 30 музыкаў: гарманістаў, скрыпачоў, дудароў. У руках яго дзеда скрыпка спявала так, што дзівілася ўся акруга, Бацька быў спрытным гарманістам, сваяк – арганістам у касцёле. А Мар’яна прырода адарыла найбольш шчодра. За здольнасць іграць адразу на некалькіх музычных інструментах: барабане, гармоні і падгалоску, яго часам называюць – чалавек-аркестр. Дадзены элемент НКС на Гродзеншчыне фіксуецца з ХVI–ХVII cт. ва тагачасных уладаннях і ў т. зв. Смаргонскай акадэміі князёў Радзівілаў, дзе ў мэтах стварэння святочных відовішчаў займаліся дрэсіроўкай мядзведзяў для іх «танцаў» пад дударскую музыку і ўдарныя інструменты. Існуюць звесткі, што дадзеная традыцыя «танцаў мядзведзя пад дударскую музыку» ў Смаргоні не знікла ў XVII ст., а існавала да ХІХ ст. У ХХІ ст. былі разавыя спробы яе аднавіць у сучасных гуртах гістарычнай рэканструкцыі Беларусі. Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Гарадзенска-Баранавіцкая група гаворак, паўднёва-заходні дыялект Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: Рэпліка гродзенскага мужчынскага строя, такарны станок, свёрлы, стамескі, насадкі Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: Нарыхтоўка драўніны ў пэўную пару года (восень, вясна), што ў далейшым ўплывае на якасць гучання інстркмента Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: Веды і навыкі элемента “Культура беларускай дуды на Гродзеншчыне” ў першую чаргу перадаюцца ў сям’і. Самыя патаемныя сакрэты вырабу інструментаў ведае яго сын, а ўнук з самага маленства іграе на яго інструментах. Сваё майстэрства Мар’ян Антонавіч стараецца перадаць усім жадаючым. У рамках Гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на рэалізацыю праекта па зберажэнні традыцыйных спосабаў вырабу беларускіх народных інструментаў творчасць М.А. Скрамблевіча на пастаяннай аснове папулярызуецца на брэндавых мерапрыемствах у аграгарадках Гродзенскага раёна, на раённых і абласных фестывалях, святах, конкурсах. Неаднаразова праходзілі выстаўкі-прэзентацыі музычных інструментаў, тэматычныя вечары, майстар-класы ігры на драўляных музычных інструментах, у тым ліку на дудзе, экскурсіі у музейным пакоі М.А. Скрамблевіча. Мар’ян Скрамблевіч ужо многа год сябруе і супрацоўнічае з музыкантам Ігарам Адасікам з горада Гродна які з’яўляецца прыхільнікам яго творчасці. У выніку сумесных сустрэч і майстар-класаў Ігар Адасік удала пераняў стыль і тэхніку ігры на дудзе. Пагрозы для існавання і перадачы элемента: Звесткі пра элемент “Культура беларускай дуды на Гродзеншчыне” могут застацца толькі на папяровых запісах, фотаздымках, у відэафільмах і аудыёзапісах, калі не арганізаваць сістэмную вучобу па перадачы ведаў па вырабу і ігры на такім народным інструменце як беларуская дуда Ключавыя словыДударства, Дудар, Дуда, Бурдон, Рагаўня Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА |