Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Культура беларускай дуды на МагілёўшчынеШыфр (у Дзяржаўным спісе): 53БЛ000173
Дата ўключэння: 30/05/2023
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 22.05.2023 № 04-01-02/4. Пастанова Міністэрства культуры ад 30.05.2023 № 80
Шыфр (у Інвентары): НКС-20230420/6-Б
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
Выяўленне элементаў НКСНазва: Культура беларускай дуды на Магілёўшчыне Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): Дударства на Магілёўшчыне Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): Забаўскі Мікалай Георгіевіч ,музыка, выконвае манеру ігры на дудзе - адзіны музыка ў Асіповіцкім раёне і .Магілёўскай вобласці. Арэол распаўсюджвання:
Кароткае апісанне элемента: Дуда – старажытны традыцыйны музычны інструмент і твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, з’яўляецца не толькі старажытным музычным інструментам, але і атрыбутам рытуальна-музычных практык, якія ўзыходзяць да старажытных культаў. Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Выканальніцкія мастацтвы » Музыка Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: Дуда з’яўляецца беларускім народным інструментам. Беларускай дудой называецца духавы язычковы музычны інструмент, які складаецца з некалькіх трубак, часцей устаўленых у скураны мех. Выдзяляецца чатыры віды беларускай дуды, якія аб’ядноўваюцца на аснове канструкцыі і дэкору. Першы від – бязмехавая дуда, якая складаецца толькі з дзвюх музычных трубак. Другі від – аднагукавая дуда, якая прадстаўлена найбольшай колькасцю знойдзеных артэфактаў, – мае сшыты скураны мех, адну ігравую трубку пад назвай “перабор”, другую – басовы “гук” з драўлянымі раструбамі-рагаўнямі. На трубках, ражках-раструбах і перахадніках прысутнічае дэкор волавам у выглядзе кольцаў, пілападобнага элемента і нахіленых палосак. Трэці від – двухгукавая дуда – спалучае суцэльны мех з устаўленымі ў яго пераборам і двума гукамі з раструбамі-самародкамі, дэкор адсутнічае. Чацвёрты від – дуда-мацянка – уяўляе сабой сшыты скураны мех з устаўленымі ў яго пераборам і трыма гукамі ў адным перахадніку, дэкор адсутнічае. Пазначаныя віды беларускай дуды маюць агульнаеўрапейскія карані, аднак адрозніваюцца па канструкцыйных і дэкаратыўных параметрах. Найбольш характэрная, дасканалая па канструкцыі і дэкоры беларуская дуда – аднагукавая. Яна вылучаецца выверанымі канструкцыйнымі прапорцыямі, мае завершанае мастацка-дэкаратыўнае аздабленне. Двухгукавая дуда з’яўлялася гістарычным прататыпам аднагукавай дуды. У розных краінах дуды з’яўляюцца гонарам кожнай нацыі. У Еўропе ўсе ведаюць вялікую шатландскую дуду, вакол якой існуе цэлы культ з рытуаламі, аркестрамі, барабанамі, і ўсё гэта было распрацавана яшчэ ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя і распаўсюджана па ўсім свеце. Такім шляхам пайшлі і іншыя дударскія культуры. Важныя адметнасці беларускай дуды: мех беларускай аднагукавай дуды заўсёды сшыты праз тасьму; амаль заўсёды на інструменце прысутнічае дэкарыраванне волавам (кольцы, пілападобны элемент, нахіленыя палоскі) або (радзей) іншымі матэрыяламі (жалезам, скурай); усе драўляныя часткі аднагукавай дуды вырабляюцца з клёну або ясеню; ражкі-раструбы на беларускіх аднагукавых дудах маюць закручаную форму ў 180 і болей градусаў і змайстраваны з суцэльнага кавалка дрэва; асноўныя акустычныя параметры ігравых трубак (унутраны дыяметр, даўжыня) з’яўляюцца інварыянтнымі (з адхіленнямі каля 5 %), што сведчыць пра кансерватыўную ладавую сістэму; аднагукавыя дуды маюць дэтэрмінаваную канцэнтраваную лакалізацыю (Поўнач, часткова Цэнтральная і Паўночна-заходняя часткі Беларусі). Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: Аддзел культуры Асіповіцкага райвыканкама, Дзяржаўная ўстанова культуры “Цэнтралiзаваная клубная сiстэма Асiповiцкага раёна”, Вяззеўскі сельскі Дом культуры . Паходжанне элемента: Мала хто займаецца ігрой на дудзе, у Магілёўскай вобласці толькі адзін музыка (Забаўскі Мікалай Георгіевіч), ігру на дудзе ніхто не пераймае. У Забаўскага Мікалая Георгіевіча любоў да музыкі з’явілася яшчэ ў дзяцінстве, таму з вялікім жаданнем скончыў музычную школу, а потым і інстытут культуры. Сваё музычнае жыце працягваў у народным цымбальным аркестры. Але на гэтым ён не спыніўся, яшчэ ў маленстве пачуўшы як гралі на дудзе мясцовыя пастухі, ён вырашыў для сябе навучыцца іграць на старадаўнім музычным інструменце дуда, каб зайграць беларускую народную песню, чым унес свой уклад у папулярызацыю народнага мастацтва. Мікалай Георгіевіч з’яўляцца “самавучкай”, таму ноты для дуды падбірае на слых, рэпертуар падбірае па успамінам з дзяцінства. Сёння пачаў выкарыстоўваць музычны інструмент у абрадах, у якіх ён ўдзельнічае, іграць на дудзе ў народным ансамблі народнай песні “Вязанка” Вязьеўскага сельскага Дома культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Асіповіцкага раёна”. Забаўскі Мікалай Георгіевіч з’яўляецца ўдзельнікам народнага ансамбля народнай песні “Вязанка”, галоўны напрамак дзейнасці ансамбля – захаванне мясцовай традыцыйнай культуры. Удзельнікамі ансамбля падрыхтаваны канцэртныя праграмы, тэатралізаваныя прадстаўленні, абрады на аснове аўтэнтычных узораў фальклору рэгіёна. Аснова рэпертуару – беларускія народныя песні, якія выконваюцца многагалосна ў суправаджэнні народных інструментаў (дуда, гармонік, акардэон, цымбалы, барабан) і без суправаджэння. За гады існавання ансамбля сабраны аўтэнтычныя ўзоры песен рэгіёна, яны пастаянна развучваюцца і выконваюцца. Калектывам падрыхтаваны “Траецкі абрад”, “Купальскі абрад”, “Вясельны абрад”, “Тры рушнікі”. Кожны год ансамбль рыхтуе вялікую калядную праграму — заўсёды прымае ўдзел у раённым свяце народных традыцый “Шчадроўкі”, у аграгарадку Вяззе штогод ладзяцца калядныя прадстаўленні ансамбля. Акрамя песеннага матэрыялу, ансамблем развучаны і выконваюцца мясцовыя традыцыйныя бытавыя танцы – “На рэчаньку”, “Каханачка”, “Млынок”, “Сямёнаўна” і інш. Ансамбль праводзіць танцавальныя вечарыны ў суправаджэнні капэлы (інструментальнага ансамбля) у складзе гармоніка, цымбал і барабана. Калектывам падрыхтавана цікавая праграма “Местачковыя забавы” з мясцовымі традыцыйнымі песнямі, танцамі і гульнямі, якія прапануюца гледачам. Творчы патэнцыял ансамбля, як невычэрпная крыніца песеннага, танцавальнага, абрадавага матэрыялу, які паспяхова прапагандуецца сярод насельніцтва. Стан бытавання: Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: У канцы ХІХ – першай палове ХХ ст. беларуская дуда пачала знікаць, і да 70-х гг. ХХ ст. ніводнага носьбіта традыцыі вырабу дудаў не засталося. Таму працэс, які распачаўся з канца 1970-х гг. і доўжыцца па сённяшні дзень, варта назваць адраджэннем справы вырабу беларускіх дудароў, што прайшла некалькі этапаў: першы (1970-я гг.), другі (1980-я – пачатак 1990-х гг.), трэці (пачатак 1990-х – пачатак 2000-х гг.), чацвёрты (пачатак 2000-х гг. – наш час). Майстроў, якія займаліся вырабам дуды, можна аднесці да “посттрадыцыйных” (эксперыментатараў) і “неатрадыцыйных” (падаўжальнікаў традыцыі) у адпаведнасці з напрамкамі іх дзейнасці. Стыхійна ўзнікшы посттрадыцыйны напрамак характарызуецца эксперыментальна-аўтарскім падыходам да майстравання дуды, пераасэнсаваннем традыцыйнай дударскай спадчыны. Неатрадыцыйны напрамак абумоўлівае спалучэнне непасрэднага вырабу дуды адначасова з даследаваннем традыцыйных узораў беларускіх дудаў і арыентацыяй на іх у працэсе творчай рэканструкцыі. Неатрадыцыйнае майстраванне дудаў прадстаўлена дзвюма майстэрнямі – “Майстэрняй Алеся Лася” і “Майстэрняй Тодара Кашкурэвіча”, якія адрозніваюцца своеасаблівымі мастацкімі і тэхналагічнымі праёмамі рэканструкцыі інструментаў. Пастаянныя пошукі і імкненне даследаваць і адаптаваць беларускія віды дуды да сучаснай мастацкай культуры Беларусі. Вытокі беларускай інструментальнай музыкі губляюцца ў глыбіні стагоддзяў. У сістэме духоўнай культуры беларусаў ёй належыць адмысловае месца, паколькі яна, як і некаторыя іншыя складовыя фальклору, звязана з самымі рознымі сферамі народнага жыцця (працай, абрадамі, хатнім побытам, адпачынкам). Да сярэдзіны ХХ ст. дуда была адным з галоўных інструментаў на танцавальных вячорках беларусаў. Без дуды не абыходзілася не толькі на ігрышчах, кірмашах, у корчмах, але і ў час асобных календарна-земляробчых і сямейных абрадаў, асаблівую ролю дуда выконвала падчас вяселля. Выканаўца на дудзе, паводле вераванняў беларусаў, лічыўся сакральнай асобай, якая валодае звышнатуральнай сілай, здольны гукамі сваёй прылады выклады выклікаць дождж, сонца і вецер. Сёння мы сутыкаемся з феноменам узрастаючай цікавасці да беларускай народнай культуры і яе спадчыны. Папулярызуецца фальклорная музыка, народныя танцы, абрады, гулянні. Дударства існуе ў звязку з традыцыямі і з’яўляецца часткай культуры ў цэлым. Для захавання і развіцця любога музычнага інструмента яго неабходна разглядаць як феномен пэўнай культуры, са зваротам да яе метаязыку. Пры фарміраванні метадалогіі даследавання інструментаў як феномену культуры варта выкарыстоўваць прынцып гістарызму і прытрымлівацца наступнай мадэлі: перадгісторыя традыцыйных музычных інструментаў - інструменты як з’ява культуры, сінкрэтычна звязанае з міфапаэтычнай формай мыслення. Пры даследаванні народнай класіфікацыі інструментаў у першую чаргу дарэчны функцыянальны падыход, абумоўлены кагнітыўнай музыкалогіяй. Згодна з такім падыходам, базавы музычны інструмент этнафаніі беларусаў – дуда і можа быць інтэрпрэтаваная як сімвал адзінства супрацьлегласцяў, як касмалагічная мадэль, як сацыяльны ідэал, як сімвал палітычнай дактрыны і г.д., без якога светапогляд народа губляе гарманічнасць і цэласнасць. Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Беларуская мова Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: Беларускі нацыянальны касцюм. Касцюм для Забаўскага Мікалая Георгіевіча шые, вышывае яго жонка – Забаўская Ірына Пятроўна, якая мае статус народны майстр. Касцюм шыецца з натуральных матэрыялаў (ільну) і вышываецца беларускімі ўзорамі, якія сабраны з рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку Цэнтральнага рэгіёна, Старадарожскага і Пухавіцкага раёнаў. Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: Выступленні з народным ансамблем народнай песні “Вязанка”, удзел ў святах і абрадах. Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: Нажаль музычны інструмент дуда вельмі шмат каштуе, таму не кожны можа яго купіць, каб займацца на ім. Гэта і ўскладняе перадачу навыка ігры на дудзе. Пагрозы для існавання і перадачы элемента: Мала хто займаецца ігрой на дудзе, у Магілёўскай вобласці толькі адзін музыка (Забаўскі Мікалай Георгіевіч), ігру на дудзе ніхто не пераймае гэта і ёсць пагроза для існавання перадачы элемента. Ключавыя словыДударства, Дудар, Дуда, Бурдон, Рагаўня Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА |