Казкавы рэпертуар Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай, 1927 г. н., жыхаркі вёскі Магільнае Удзенскага раёна ўключае казкавыя сюжэты ў асноўным шырока вядомыя па ўсёй Беларусі, але якія на сённяшні дзень практычна зніклі з жывога бытавання. У выкананні Лідзіі Міхайлаўны ўсе гэтыя сюжэты набываюць свае гучанне, трактоўку, мастацкі выгляд, у якім гарманічна спалучаюцца традыцыйнасць і імправізацыйнасць. Унікальнасць апавядальнай манеры Лідзіі Міхайлаўны ў тым, што казкі перанятыя ёй ад сваіх бацькоў вусным шляхам, да таго ж засвоены не ...