Інвентар НКС - інвентарызаваныя элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Спевы ”ў перахлёст“ – гэта самабытная версія антыфонных спеваў, якія ў цэлым з’яўляюцца адной з універсалій сусветнай музычнай культуры. У народнай культуры Беларусі такі спосаб спявання замацаваўся ў паўночным гісторыка-этнаграфічным рэгіёне – Паазер’і, дзе ён таксама атрымаў назвы ”на дзве (тры) пары“, ”на дзве (тры) змены“,”на два (тры) пункты“, ”з перахватам“, ”песні з адпевам“, ”спяваць у расцяжку“ і інш. Для пяці другіх рэгіёнаў Беларусі аналагічны антыфон не характэрны. Спевы ”ў перахлёст“ адлюстроўваюць этнаграфічную асаблівасць паўночна-заходняга ...
  • Вясельныя песні ў выкананні носьбітаў фальклору з вёскі Клін Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці рэпрэзентую традыцыю Беларускага Падняпроўя і з’яўляюцца яркім паказальнікам спецыфічных асаблівасцей рэгіянальнай манеры выканання. Іх стылістычныя ўдметнасці заключаюцца ў дамінантнасці прыўзнятых святочных настрояў, маторным характары рытмікі, асобай яркай манеры выканання, перавазе ладоў мажорнага нахілення ў аб’ёме квінты, значнай ролі квінтавай інтанацыі, асаблівай гучнасці і эмацыйнай адкрытасці. Вясельныя песні суправаджаюць асноўныя этапы вясельнага абраду: сватанне, прыезд маладога да маладой, ад’езд маладой з бацькоўскага дому, ...
  • Самабытнасць спеўнай традыцыі міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы (Старадарожскі раён) раскрываецца праз непаўторнае жанравае аблічча. У гэтай мясцовасці захаваліся старажытныя напевы каляндарнага (калядныя, веснавыя, жніўныя) і сямейна-абрадавага (вясельныя) цыклаў. Другой асаблівасцю спеўнага стылю міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы з'яўляецца раннефальклорнае інтанаванне з характэрным для яго комплексам (тэмбравая напружанасць, максімальны дынамічны ўзровень, спецыфічнае унісонна-гетэрафоннае спалучэнне галасоў). Носьбітамі спеўнага стылю міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы з'яўляюцца жыхары вёсак Прусы і Баранава Старадарожскага раёна. Больш шырока дадзеную традыцыю прэзентуюць ...
  • Спеўны стыль Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі прэзентуецца песнямі аграгарадка Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Гэтыя песні па традыцыі перадаюцца ў спадчыну ад пакалення да пакалення мясцовымі жыхарамі праз многія дзесяцігоддзі. Носьбітамі спеўнага стылю з’яўляюцца жыхары аг. Рычоў старэйшага і сярэдняга пакаленняў, больш шырока прэзентуюць дадзеную традыцыю ўдзельнікі народнага фальклорнага ансамбля «Дубравіца» Рычоўскага цэнтра традыцыйнай культуры. Песенная спадчына аграгарадка Рычоў прадстаўлена як у традыцыйнай стыхійнай форме выканання (у час разнастайных свят, традыцыйных “бясед”), так і ...
  • Песенная паэзія фальклорнага гурта вёскі Казлы ў прыватнасці пазаабрадавая лірыка (любоўная і сямейная), традыцыйныя каляндарна-абрадавыя песні – гэта мастацкае выказванне эстэтычных адносін народа да рэчаіснасці: прыроды, побыту, працы селяніна, абрадаў і звычаяў, што вякамі бытуюць у сялянскім асяроддзі: да прыгажосці самога чалавека: знешняй і ўнутранай. У песеннай паэзіі адлюстраваліся таксама і ідэалы эстэтычнай свядомасці народа: яго рэлігійныя пачуцці і ўяўныя, па-мастацку ідэалізаваныя малюнкі сялянскага жыцця. Рэпертуар і манера выканання, уласцівая казлоўскаму гурту, рэпрэзентуе, з аднаго ...
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" аб’яўленне пана абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў арнамент, узор аснова бандарнае рамяство бандарства баран баранава батлейка беларуская дуда беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік берда божая маці бортнік бульбяныя бліны бурдон бэтлейка бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне велікодны карагод, "лука", маркава вёска шыпілавічы воўна выдаўбіць човен выразанка выразкі вырэзванне з паперы выстрыганка выцінанка выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай г.п.мір габелен гаворка ганчарства гліна гліняная свістулька гліняная цацка гуканне вясны гульні гульня гурт даўбёжнае рамяство дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дранікі дрэва дуда дудар дударская музыка дударства дудары дудзелкі дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жлоб жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты к+м+б кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка калядная зорка случчыны, звязда, шчадрэц каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды каспер, мельхіёр і балтазар касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лодка-аднадрэўка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас найгрыш, капэля. вясельны марш, вальс, намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва