Інвентар НКС - інвентарызаваныя элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Тэкстыльныя традыцыі в. Неглюбка і навакольных пасёлкаў – унікальная з’ява беларускай народнай творчасці: амаль паўстагоддзя знакамітыя неглюбскія ручнікі з’яўляюцца візітнай карткай Беларусі. Багацце і разнастайнасць тэхнік ткацтва і вышыўкі, складаная паліхромія, вялікі арнаментальны фонд з’яўляюцца асноўнымі прыкметамі элемента. У ткацтве выкарыстоўваюцца браная (аднаўточнае і двухуточнае), пераборная (перабор “пад палатно”, двухбаковы і аднабаковы перабор), выбарная, закладная і шматнітовая тэхнікі. У вышыўцы шырока распаўсюджаны набор, крыжык, лікавая і адвольная гладдзь, «строчка па выразах», тамбурны шоў, двухбаковы шоў-“роспіс”. ...
  • Мастацкія якасці і назва “падвойныя” або “двухасноўныя” вынікаюць з асаблівасцей тэхнікі выканання. Дыван быццам складаецца з двух асобных тканін, якія спалучаюцца адна з адной па краях і ў месцах узору. Тэхналагічныя асаблівасці падвойнага ткацтва вядомы дзякуючы захаваным вырабам, сыравіне і ткацкаму абсталяванню. Гэта своеасаблівая тэхніка выконваецца на гарызантальным станку, запраўленым у чатыры ніты (два для двухколернай асновы і два для такіх жа кантрастных па колеру ўткоў). Іх ткуць уручную звычайным палатняным перапляценнем ваўняных нітак, ...
  • Вызначэнне тыпу тканін “гродзенскія дываны” звязана з дзейнасцю Юзафа Ядкоўскага (1928 г., "Стан народных промыслаў у Сакольскім павеце"), які набыў для музея падвоеныя дываны і апісаў – цэнтры, асаблівасці кампазіцыі, арнаменту, каляровых спалучэнняў. Пазней на падставе матэрыялаў яго калекцыі і запісаў “гродзенскія дываны” па мастацкіх якасцях былі вылучаны ў асобны тып двуасноўных тканін. Перавагу Панямонню пры вывучэнні мастацкага ткацтва Ю. Ядкоўскі надаваў, бо сам нарадзіўся і жыў у Гродна. Сабраўшы каштоўны этнаграфічны матэрыял, ён меў ...
  • Традыцыя ткацтва паясоў на Валожыншчыне адметная тэхналогіяй ткацтва “на ніту” – раней распаўсюджаная па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але менавіта ў Валожынскім раёне захаваная носьбітам традыцыі Марыяй Мікалаеўнай Стасяловіч. Цікавы спосаб замацавання нітак падчас ткання: аснова не прывязваецца да нерухомага прадмета для стварэння нацяжэння, а замацоўваецца на таліі і выцягнутай назе ткачыхі. Гэта дазваляе ткаць там, дзе няма зручнага прадмета для мацавання асновы. Валожынскія паясы – гэта вузкія ўзорыстыя “тасёмкі”. Шырыня паяскоў не перавышае 2 см. ...
  • Творчасць майстра па вырабу габеленаў Алены Шунейка засноўваецца на традыцыях падвойнага і пераборнага аднабаковага ткацтва Гродзеншчыны. Часам майстрыха звяртаецца да тэхнікі гродзенскіх дываноў-кілімаў. Яна творча пераэнсоўвае мясцовую ткацкую традыцыю і стварае арыгінальныя маштабныя і міні-габеленавыя кампазіцыі з выявамі помнікаў архітэктуры, гераічнымі сюжэтамі, стылізаванымі расліннымі матывамі. Алена Шунейка гарманічна спалучае традыцыйныя першаўзоры з творчым аўтарскім падыходам. Пераемнасць майстэрства адбываецца праз майстар-класы і асабістыя заняткі з ткачамі вобласці, выкладанне на аддзяленні павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры ...
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" аб’яўленне пана абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў арнамент, узор аснова бабка бандарнае рамяство бандарства баран баранава батлейка беларуская дуда беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік берда божая маці бортнік бульбяныя бліны бурдон бэтлейка бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне велікодны карагод, "лука", маркава вёска шыпілавічы воўна выдаўбіць човен выразанка выразкі вырэзванне з паперы выстрыганка выцінанка выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай г.п.мір габелен гаворка ганчарства гліна гліняная свістулька гліняная цацка гуканне вясны гульні гульня гурт даўбёжнае рамяство дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дранікі дрэва дуда дудар дударская музыка дударства дудары дудзелкі дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жлоб жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты к+м+б кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка калядная зорка случчыны, звязда, шчадрэц каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды каспер, мельхіёр і балтазар касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лодка-аднадрэўка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас найгрыш, капэля. вясельны марш, вальс, намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе