Гарадоцкае ажурнае ткацтва "Кісея" адносіцца да ўнікальнага віду беларускай народнай творчасці. Адметнай асаблівасцю ажурных тканін – ручнікоў, "набожнікаў", абрусаў, – з'яўляецца разрэджаная сеткавая структура. Малюнак ствараюць празрыстыя геаметрычныя шэрагі палос і квадратаў. Для ткацтва такіх тканін выкарыстоўваюцца адбеленыя ільняныя ніці. Краі вырабаў упрыгожваюцца карункамі, вязанымі кручком (?) з белых ільняных нітак.
У Гарадоцкім раёне дадзены від ткацтва сустракаецца паўсюдна. Тэхніка з'яўляецца часткова перададзенай, а ў большай частцы адноўленай па шматлікіх артэфактах, знойдзеных у час экспедыцый, ...
Закладное ткацтва – тэхналогія вырабу тканых узораў, для выканання якіх ужывалася ўточная нітка, якая закладвалася ўручную, а не чаўнаком, як у іншых тэхніках ткацтва.
Закладныя тканіны (заклады) ткалі ў 2 ці 4 ніты. Пры гэтым атрымлівалася тканіна рыпсавага (радзей палатнянага) перапляцення, часам з характэрнымі зазорамі на вертыкальных абрысах малюнка: ніткі ўтку рознага колеру не злучаюцца паміж сабой, а заварочваюцца на суседніх ніцях асновы. Асаблівасць тэхнікі выкання вызначала прастату арнаменту са ступеньчатым контурам – шурпы (ромбы), ...