Роспіс на шкле прадстаўляе сабой від народнага мастацтва, які на тэрыторыі Беларусі атрымаў распаўсюджванне ў другой палове XIX - пачатку XX ст., калі ў народным побыце шкло становіцца больш даступным. З пачатку XX ст. вылучыўся ў самастойны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, распаўсюджанага па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Традыцыйны роспіс на шкле на Беларусі быў у асноўным – арнаментальна-дэкаратыўны. Асновай беларускага роспісу на шкле былі чыстыя колеры без паўтона і колеравых пераходаў і выкарыстанне фольгі. Распісвалі шкло ...
Інсітнае (наіўнае) мастацтва з’яўляецца галіной выяўленчага мастацтва, творцы якога не маюць прафесійнай адукацыі і працуюць ў адпаведнасці з уласным разуменнем прыгажосці і патрэбай самавыказвання. “Іnsіtus” на лаціне азначае “дадзены ад прыроды”. У сусветнай мастацкай практыцы ўпершыню тэрмін “insita” у дачыненні да творчасці мастакоў-аматараў быў ужыты славацкім даследчыкам Штэфанам Ткачом у 1966 годзе.
Інсітнае (наіўнае) мастацтва з'яўляецца адной з яркіх з'яў мастацкай культуры ХХ стагоддзя, мадэрнізаванай формай народнай культуры. Прыкладам можа быць Хлебінская школа ў Харватыі, ...
У народнай культуры Віцебскага Паазер’я маляваныя дываны маюць характар адметнай мастацкай традыцыі з адмысловымі прыёмамі выканання, кампазіцыйнымі схемамі і высокім узроўнем стылізацыі раслінных форм.
Маляваныя дываны з'яўляюцца відам народнага жывапісу, у якім сфарміравалася паэтыка ідылічнай карціны свету з характэрнымі для яе маляўніча-пластычнымі метафарамі раю. Малюнак, як правіла, мае раслінна-арнаментальнае акаймленне. Абавязковы кампанент дыванковых пейзажаў захаду Віцебскай вобласці – водная стыхія, што звязана з асаблівасцямі прыроднага ландшафту локусу фарміравання дадзенага віду мастацтва. На маляванках ...