Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Завяршыўся сезон калядных ігрышчаў - 2020 22.01.2020 Завяршыўся сезон калядных ігрышчаў - 2020
Доўгія зімовыя вечары, асабліва ў калядны час, здаўна суправаджаліся разнастайнымі народнымі забавамі. Традыцыйныя, найбольш буйныя гулянні моладзі або дарослай супольнасці з танцавальна-гульнёвымі і тэатралізаванымі паказамі называліся ігрышчамі. У розных мясцінах Беларусі можна сёння патрапіць на вясёлыя імпрэзы, зладжаныя на падставе адметных мясцовых традыцый. Завяршыўся сезон калядных ігрышчаў зацягваннем Каляды на дуб у Бярэзінскім раёне!
“Юраўскі карагод” з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА! 14.12.2019 “Юраўскі карагод” з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА!
Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны завяршыў сваё 14-е пасяджэнне, якое прайшло ў сталіцы Калумбіі з 9 па 14 снежня 2019 г. Камітэт уключыў 35 элементаў у Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, ўнёс два праекты ў Рэестр лепшых практык аховы і пяць элементаў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якой патрабуецца тэрміновая ахова. Сярод пяці элементаў, патрэбу ў тэрміновай ахове якіх прызнала ЮНЕСКА, знаходзіцца і вясновы абрад Юраўскі карагод у в. Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.
Пяты раённы фэст аўтэнтычнай песні “Бабулі” адбудзецца ў Любані 19 кастрычніка 2019 г. 19.10.2019 Пяты раённы фэст аўтэнтычнай песні “Бабулі” адбудзецца ў Любані 19 кастрычніка 2019 г.
Раённы фэст аўтэнтычнай песні “Бабулі” – фестываль прыдуманы і арганізаваны ў Любанскім раёне для папулярызацыі традыцыйных аўтэнтычных спеваў з мэтай зберажэння нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Мясцовы спеўны стыль выканання абрадавых і пазаабрадавых твораў аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі вёсак Ямінск, Закальное, Обчын Любанскага раёна Мінскай вобласці”.
Міжнародная сустрэча аматараў традыцыйнай музыкі і танцаў «Дзень і ноч танцаў у гарадзенскіх дворыках»  19.10.2019 Міжнародная сустрэча аматараў традыцыйнай музыкі і танцаў «Дзень і ноч танцаў у гарадзенскіх дворыках»
На Гродзеншчыне ў трэці раз адбудзецца міжнародная сустрэча аматараў традыцыйнай музыкі і танцаў «ДЗЕНЬ І НОЧ ТАНЦАЎ 19/Х/19 У ГАРАДЗЕНСКІХ ДВОРЫКАХ». Удзельнікаў сустрэчы запрашаюць далучыцца да традыцыйных танцаў, якія спрадвеку танцавалі нашыя продкі. У рэпертуары — полькі, вальсы, факстроты, абэркі, мазуркі, фігурныя танцы. Сустрэча збярэ музыкальныя капэлы з Беларусі, Польшчы, Латвіі і Расіі. Упершыню ў Беларусі госці сустрэчы завітаюць на ярмарак майстроў музычных інструментаў, дзе змогуць пазнаёміцца з іх аўтарамі і калекцыянерамі.
Адкрылася выстаўка “Нематэрыяльная культурная спадчыны Міншчыны” 12.09.2019 Адкрылася выстаўка “Нематэрыяльная культурная спадчыны Міншчыны”
Урачыстае адкрыццё выстаўкі-прэзентацыі нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Міншчыны адбылося 12 верасня ў Мастацкай галерэі Мінскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.
Народная праграма "Славянскага базару" разгорнецца на вуліцах Віцебска 10.07.2019 Народная праграма "Славянскага базару" разгорнецца на вуліцах Віцебска

Падчас XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" на вуліцах горада будзе багата прадстаўлена беларуская народная культура, нематэрыяльная культурная спадчына Віцебшчыны. Жыхары Віцебска і госці горада змогуць пабачыць яскравыя святы і конкурсы традыцыйных рамёстваў і народных выканальніцкіх мастацтваў.