Каляндар падзей
|
|
|
|
19.05.2013
Абрад "Насіць намётку" (в. Папшычы, Глыбоцкі р-н, Віцебская вобл.)
Штогод на свята Спаслання Святога Духа на апосталаў "Зялёныя свёнткі" жыхары вёскі Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці збіраюцца для здзяйснення абраду "Насціь намётку", які распачынаецца адмысловым спевам, пасля чаго разгортваецца адрэз палатна – намётка. На яе кладуць ахвяру, праносяць над маленькімі дзецьмі і іх бацькамі. Працэсія з разгорнутай намёткай (даўжыня тканіны прыкладна 6 м) накіроўваецца на могілкі. Там адбываецца асвячэнне намёткі і яе ахвяраванне касцёлу.
|
|
|
|
31.03.2013
Традыцыя роспісу велікодных яек
Лакальная традыцыя роспісу велікодных яек у г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца адным са старажытнейшых народных відаў роспісу, якія ўвайшлі ў абрад святкавання Вялікадня, прымеркаванага да народных веснавых свят.
|
13.02.2013
Дрыбінскія шапавалы
Творчасць майстроў-шапавалаў Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці адметна майстэрскім валоданнем унікальнай і рэдкай тэхналогіяй валяльнай здабычы
|
|
|
|
|