Танцавальнае віраванне на Гродзеншчыне працягваеццаЗахаваннню традыцыйных побытавых танцаў у Гродзенскай вобласці надаецца шмат увагі. Неверагодная колькасць розных мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму віду выканальніцакіх мастацтваў, праводіцца ў раёнах вобласці. Толькі адгучала 7 чэрвеня свята кадрылі "Па сцежках спадчыны" ў аграгарадку Вялікія Азёркі Мастоўскага раёна, як наперадзе новая сустрэча. Смаргонскі раённы цэнтр культуры 21 чэрвеня запрашае аматараў традыцыйнай культуры ў аграгарадок Жодзішкі на фестываль побытавых танцаў “Жодзішкаўскі карагод”. Фестываль праводзіцца штогод з мэтай захавання і адраджэння святочных традыцый рэгіёна. Адзін з элементаў мясцовай нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Музычна-інструментальная традыцыя Смаргонскага раёна (Смаргонскія найгрышы)” унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Інфармацыйныя матэрыялы пра рэгіянальную выканальніцкую традыцыю можна знайсці ў Інвентары НКН, а таксама на сайце Смаргонскага раённага цэнтра культуры.
У рамках свята пройдзе занальны агляд-конкурс абласнога фестывалю “Панямоння жыватворныя крыніцы”.
Кантактная інфармацыя: 8(01592) 90 641, аддзел культуры і вольнага часу філіала “Жодзішкаўскі Дом культуры” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”.
Паводле інфармацыі Упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці», ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Форум для отзывов 11 не существует. |
|