Каляндар падзей
|
20.10.2018
Прэзентацыя дыска «Беларускія народныя танцы» 21 кастрычніка ў Міханавіцкім Доме фальклора
Прэзентацыя складанкі (CD+DVD) «Беларускія народныя танцы» адбудзецца 21 кастрычніка а 18-й гадзіне падчас адкрыцця зімовага танцавальнага сезону ў Міханавіцкім Доме фальклора (Мінскі р-н, а/г Міханавічы, вул. Шасэйная, 114), які ўжо трэці год запар гасцінна прымае музыкаў і танцораў. Чакаецца шмат музыкі, спеваў і, вядома ж, танцаў. Віншаванні, падарункі і пачастункі вітаюцца! Выданне дыскаў стала магчымым дзякуючы плённай сумеснай працы капэлы «На таку» і клуба традыцыйнага танца «Сіта».
|
|
|
06.10.2018
«Свята ткацтва» сабрала майстроў Прынёманскага краю у Лідскім РЦКНТ
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага РЦКіНТ штогод ладзіць выставы і творчыя сустрэчы, прысвечаныя старадаўняму ткацкаму майстэрству, разнастайныя праявы якога да сённяшняга натхняюць майстроў на Гродзеншчыне. Кожны год «Свята ткацтва» прапануе новы фармат для сустрэчы зацікаўленых людзей. Мінулы раз у цэнтры ўвагі былі складнікі і адметнасці рамяства, а сёлета – сустрэча майстроў з розных раёнаў Гродзенскай вобласці, якая адбылася 6 кастрычніка.
|
|
|
|
|
12.09.2018
Падвойныя дываны з Польшчы на выставе ў Музеі народнай архітэктуры і побыту
Адкрыццё выставы «Падвойныя дываны з калекцыі Музея земляробства ім. кс. Кш. Клюка з г. Цехановец» адбудзецца 12 верасня ў 13.00 на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Цеханавецкі музей, што знаходзіцца ў Падляшскім ваяводства Рэспублікі Польшча захоўвае ў сваіх зборах раскошныя ўзоры падвойнага ткацтва. Двухкаляровыя шарсцяныя дываны з арнаментам ХIХ-ХХ ст. былі неад’ёмнай часткай культуры жыхароў мястэчак і вёсак польска-беларускага памежжа.
|
|
|
|
|