На Любаншчыне рыхтуюцца да свята «Пятрок»Ушанаванне святых Пятра і Паўла на Любаншчыне здаўна з’яўлялася адным з асноўных святаў летняга каляндарна-абрадавага цыклу. Да сённяшняга дня мясцовыя жыхары з вялікай павагай адносяцца да гэтай традыцыі. Варта адзначыць, што Пятроўскія святкаванні фіксуюцца толькі ў згаданым рэгіёне. Традыцыйнае святкаванне Пятрака – менавіта так называецца гэта свята на Любаншчыне – раней ладзілася ў вёсках Шыпілавічы, Обчын, Жораўка, Залуг, Рачэнь, Кузьмічы, Баянічы. Сёння яно ў адноўленым выглядзе праводзіцца 12 ліпеня ў в. Шыпілавічы. Сярод удзельнікаў – жыхары вёскі і іх сваякі, госці з іншых рэгіёнаў. Гэту страдаўнюю мясцовую традыцыю дапамагаюць захоўваць ўдзельнікі фэсту «Пятровіца», які з'яўляецца важным этапам падрыхтоўкі і святкавання Пятрака ў Шыпілавічах і сёлета пройдзе ў 16-ты раз запар. Наведвальнікі фэста «Пятровіца» змогуць паўдзельнічаць у рабоце школы народнага танца, наведаць спеўныя заняткі, сустрэцца з носьбітамі традыцыйнай культуры і інш. Гэта дасць ім магчымасць пагрузіцца ў прастору народнай культуры, вывучаць, пераймаць і практыкаваць яе каштоўныя складнікі. Праграма фэсту традыцыйнай культуры «Пятровіца» ў 2026 г.:
Адноўленыя абрады і звычаі свята Пятрок у вёсцы Шыпілавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці, у тым ліку фэст традыцыйнай культуры «Пятровіца», маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. З матэрыяламі фіксацыі і мастацкай ацэнкі элемента можна азнаёміцца ў Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Форум для отзывов 11 не существует. |
|






