Каляндар падзей
06.10.2018
«Свята ткацтва» сабрала майстроў Прынёманскага краю у Лідскім РЦКНТ
Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага РЦКіНТ штогод ладзіць выставы і творчыя сустрэчы, прысвечаныя старадаўняму ткацкаму майстэрству, разнастайныя праявы якога да сённяшняга натхняюць майстроў на Гродзеншчыне. Кожны год «Свята ткацтва» прапануе новы фармат для сустрэчы зацікаўленых людзей. Мінулы раз у цэнтры ўвагі былі складнікі і адметнасці рамяства, а сёлета – сустрэча майстроў з розных раёнаў Гродзенскай вобласці, якая адбылася 6 кастрычніка.
|
|
|
|
|
|
12.09.2018
Падвойныя дываны з Польшчы на выставе ў Музеі народнай архітэктуры і побыту
Адкрыццё выставы «Падвойныя дываны з калекцыі Музея земляробства ім. кс. Кш. Клюка з г. Цехановец» адбудзецца 12 верасня ў 13.00 на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Цеханавецкі музей, што знаходзіцца ў Падляшскім ваяводства Рэспублікі Польшча захоўвае ў сваіх зборах раскошныя ўзоры падвойнага ткацтва. Двухкаляровыя шарсцяныя дываны з арнаментам ХIХ-ХХ ст. былі неад’ёмнай часткай культуры жыхароў мястэчак і вёсак польска-беларускага памежжа.
|
|
|
|
|
09.09.2018
«Строчыцкія перазвоны» ў выкананні лепшых званароў Беларусі на званах XXVIII-XIX стст.
Свята званоў «Строчыцкія перазвоны», якое адбудзецца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 9 верасня, накіравана на адраджэнне ў будучыні ўнікальнай з'явы – храмавай звонавай музыкі. Госці мерапрыемства пачуюць перазвоны ў выкананні лепшых званароў Беларусі на званах XXVIII-XIX стст. музея Старажытнабеларускай культуры НАН РБ.
|
|
|
|
|
|