Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Выканальніцкае майстэрства ў жанры казкавай прозы Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай з в. Магільна Уздзенскага раёна Мінскай вобласці 28.01.2014 Выканальніцкае майстэрства ў жанры казкавай прозы Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай з в. Магільна Уздзенскага раёна Мінскай вобласці
Казкавы рэпертуар Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай, 1927 г. н. уключае казкавыя сюжэты ў асноўным шырока вядомыя па ўсёй Беларусі, але якія на сённяшні дзень практычна зніклі з жывога бытавання. У выкананні Лідзіі Міхайлаўны ўсе гэтыя сюжэты набываюць сваё гучанне, трактоўку, мастацкі выгляд, у якім гарманічна спалучаюцца традыцыйнасць і імправізацыйнасць.
Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) 28.01.2014 Урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)
Гісторыя масавых паломніцтваў да абраза Маці Божай Будслаўскай пачалася пасля з’яўлення ў Будзе ў 1613 г. цудатворнага абраза Божай Маці і з цудамі, якія сталі здарацца ў касцёле пасля з’яўлення тут абраза. Дзякуючы распаўсюджванню звестак пра цудадзейны абраз Маці Божай, вернікі ва ўсе часы прыязджалі для пакланення і ўшанавання.
Традыцыя вырэзвання з паперы (выцінанка-выбіванка) у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці 28.01.2014 Традыцыя вырэзвання з паперы (выцінанка-выбіванка) у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці

Навагрудская традыцыйная выцінанка-выбіванка – гэта адметная тэхніка “выбівання” пэўнага малюнку на паперы з дапамогай спецыяльных інструментаў: долата, расплюшчанага цвіка, металічнай трубачкі (пустой гільзы), вострай алюміневай трубачкі.

Абрад “Насіць намётку” в. Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці 28.01.2014 Абрад “Насіць намётку” в. Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці
Штогод на свята Спаслання Духа Святога на апосталаў па календары каталіцкай канфесіі (“Зялёныя свёнткі”) жыхары вёскі Папшычы, што на Глыбоччыне, збіраюцца, каб “пранесці намётку”. Дадзеная традыцыя з’яўляецца мадыфікацыяй старажытнага абыдзённага абраду.
Традыцыя вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці 28.01.2014 Традыцыя вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці
На Міёршчыне традыцыя вырабу валёнак перадаецца ў сем’ях ад пакалення да пакалення. Валёнкі валяюць з авечай воўны, якую стрыгуць у адпаведны час, восенню ці вясной, каб была неабходнай даўжыні. Воўну не мыюць, каб лягчэй збівалася.

"Конікі" у Давыд-Гарадку 13.01.2014 г. 22.01.2014 "Конікі" у Давыд-Гарадку 13.01.2014 г.
У ноч з 13 на 14 студзеня ізноў па традыцыі ў старадаўнім горадзе Давыд-Гарадок Брэсцкай вобласці прайшло народнае тэатралізаванае свята “Конікі”.