Загадкавы і непаўторны ландшафт Гомельскага Палесся, здаўна “населены” рознымі міфалагічнымі істотамі, вядомы старажытнай русальнай традыцыяй, карані якой – у глыбокай даўніне, а крона, што расце і развіваецца, – у асяроддзі сучаснай беларускай вёскі.
У 2009 годзе першы элемент ад Беларусі – абрад “Калядныя цары” – быў уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якой неабходна тэрміновая ахова.