Міжведамаснае ўзаемадзеянне ў захаванні, ахове і папулярызацыі элемента НКС “Смаргонскія найгрышы”Абласны семінар-практыкум “Актуальныя задачы захавання і развіцця традыцыйнай культуры ў сучасных умовах” прайшоў 30.06.2023 у Гродзенскай вобласці ў анлайн-фармаце. Публікуем даклады ўдзельнікаў, прысвечаныя дзейнасці па захаванню нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Барахоўская Людміла Пятроўна, метадыст ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры” Смаргонскі раён мае багатую і даволі добра даследаваную фальклорную спадчыну. Своеасаблівасць гэтага рэгіёна беларускага Павілля, этнаграфічна лакалізаванага ў межах Панямоння, на мяжы з Цэнтральнай Беларуссю, а гістарычна – на абшарах Віленшчыны, абумовіла спецыфіку мясцовай музычнай, асабліва – народнай інструментальнай традыцыі. Таму невыпадкова, што ў 2021 годзе музычна-інструментальнай традыцыі Смаргонскага раёна быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Кароткая мясцовая назва элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая будзе выкарыстоўвацца далей у тэксце, – “Смаргонскія найгрышы”. Павелічэнне ўвагі да захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС) з’яўляецца вынікам агульнанацыянальных і сусветных працэсаў, звязаных з захаваннем этнічнай самабытнасці народаў ва ўмовах глабалізацыі, урбанізацыі і пошука шляхоў гуманізацыі, знаходжання асобы ў сучасным духоўным асяроддзі, захавання яе творчага патэнцыялу і маральна-гуманістычных арыенціраў. Сення не дастаткова эпізадычных мер па захаванню той спадчыны, якой мы валодаем. Праца па захаванню і узнаўленню традыцый народнай духоўнай і нематэрыяльнай культуры патрабуе прымянення праграмных сродкаў і метадаў, дзеючых арганізацыйных умоў. Неабходна арганізаваць спецыяльны і мэтанакіроаваны працэс, які будзе ўключаць у сябе супольную працу грамадства і дзяржавы, ствараць цэласнае сацыякультурнае асяроддзе. У Смаргонскім раёне распрацавана і зацверджана праграма захавання элемента НКС “Смаргонскія найгрышы” на 2021-2025 гг., у якой прапісаны меры для захавання, распаўсюджвання і папулярызацыі музычных традыцый. Дадзеная праграма з’яўляецца міжведамаснай. У рэалізацыі мер па захаванню, распаўсюджанню і развіцці прымаюць удзел:
Захаванне, распаўсюджванне і папулярызацыю “Смаргонскіх найгрышаў” на сённяшні дзень ажыццяўляюць у першую чаргу носьбіты і пераемнікі дадзенага нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека: ўзорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” ДУА “Смаргонская ДШМ імя М.К.Агінскага”, узорны фальклорны гурт “Нальшчаначка” ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Жодзішкаўскі яслі-сад-сярэдняя школа”, гурт “Кушлянская капэла” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры”.
Згодна п. 2.11 артыкула 154 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры музейная дзейнасць уключае ў сябе вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыю нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, таму ўстанова культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” з’яўляецца той установай, якая выконвае адну з галоўных функцый па захаванні элемента нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны “Смаргонскія найгрышы”. Установа культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей” з мэтай захавання, развіцця і папулярызацыі элемента нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны “Смаргонскія найгрышы” пачаў працу над стварэннем адметнай экспазіцыйна-выставачнай прасторы ў музеі. У 2022 г. пастаянная экспазіцыя музея “Дарогай сустрэч” пачала дапаўняцца народнымі музычнымі інструментамі. Чацвёртая зала экспазіцыі была дапоўнена скрыпкай самадзейнага музыканта Івана Буйноўскага. Музей актыўна выкарыстоўвае “Смаргонскія найгрышы” пры правядзенні мерапрыемстваў, семінараў, адкрыцці выстаў, узгадаем некаторыя з іх. Семінар для дырэктараў і супрацоўнікаў музеяў Гродзенскай вобласці “Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы”. У канферэнц-залі музея ўдзельнікаў семінара вітаў ансамбль народнай музыкі “Гулянок”, удзельнікі якога з’яўляюцца носьбітамі музычна-інструментальнай традыцыі Смаргонскага раёна “Смаргонскія найгрышы”, шэраг мелодый з якіх быў прадстаўлены калегам з вобласці Абласны семінар “Аб формах і метадах работы па патрыятычным выхаванні насельніцтва і захаванню гістарычнай памяці” з удзелам ідэалагічнага актыву Гродзенскай вобласці, супрацоўнікамі музея была праведзена аглядная экскурсія па экспазіцыі “Дарогай сустрэч”. У 2-ой зале экспазіцыі ўдзельнікам семінара былі прадстаўлены шэраг мелодый са складу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Смаргонскія найгрышы”. У 2023 г. у музеі прайшла выстава “Смаргонскія найгрышы – нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі”, пры падрыхтоўцы да якой была арганізавана сумесная этнаграфічная экспедыцыя спецыялістаў Цэнтра культуры і гісторыка-краязнаўчага музея па збору народнай інструментальнай музыкі Смаргонскага раёна. Інструменты, набытыя падчас дадзенай экспедыцыі, дапоўнілі экспазіцыю музея. У перспектыве плануецца выкарыстоўваць “Смаргонскія найгрышы” ў аўдыёзапісах падчас правядзення экскурсій, а таксама ўлічваць магчымасць выкарыстання запісаў лепшых смаргонскіх музыкаў пры распрацоўцы новых праграм і мерапрыемстваў.
Традыцыйны музычна-інструментальны выканальніцкі стыль у творчасці ўзорнага фальклорнага калектыва “Нальшчаначка” сёння складаецца з шэрагу найгрышаў: адна частка з якіх актыўна выкарыстоўваецца (“Ліцьвін”, “Васадуля”, вальсы “Вішанька” і “Аляксандр”, марш Вясельны, полькі “Шабасоўка”, “Нарэчанька” і “Дурнушка”), а другая – захавалася і знаходзіцца ў стадыі вывучэння, расшыфроўкі і асваення. Носьбіты і пераемнікі традыцыйнай музыкі іграюць на вясельных цырымоніях і святкаваннях, на сямейных святах, на народных і дзяржаўных святкаваннях. Напрыклад, 9 мая і 3 ліпеня падчас святочных мерапрыемстваў у гарадскім парку на адкрытай пляцоўцы мясцовыя жыхары, сярод якіх большасцю моладзь, у натуральным асяроддзі танцуюць пад мясцовыя найгрышы; такая ж адкрытая пляцоўка агранізоўваецца на фестывалі “Кераміка Крэва”, святкаванні Масленіцы, Дажынак, вечарынах і конкурсах народных побытавых танцаў (музычна-танцавальная вечарына “Скокі ва ўсе бокі”; свята побытавых танцаў “Жодзішкаўскі кагарод”; фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”; “Ветразь”). Таксама не абыходзяцца без выступленняў і канцэртныя праграмы раённых святаў, шматлікія рэгіянальныя, рэспубліканскія і міжнародныя конкурсы і фестывалі. Удзельнікі калектыву “Нальшчаначка” актыўна прымаюць удзел і ў адукацыйных праектах, такіх як:
Мэтазгодным уяўляецца на новым этапе дзейнасці па папулярызацыі Смаргонскіх найгрышаў іх укараненне праз сеткавыя супольнасці аграсядзіб раёна, дзе навучэнцы будуць прапаноўваць аказанне паслугі аўтэнтычнага “жывога” выканання пры рэканструкцыі мясцовых абрадаў і святаў, тым самым акамулюючы традыцыйна-абрадавую культуру ў грамадстве. Гэта работа будзе спрыяць практычнаму выкарыстанню атрыманых ведаў і навыкаў навучэнцамі. Спецыялістамі ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры” распрацавана, аформлена і вядзецца неабходная дакументацыя па нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці “Смаргонскія найгрышы”. Штоквартальна складаецца справаздача аб праведзенай рабоце па дадзенаму элементу НКС і накіроўваецца ў Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці. На базе ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры” створаны і актыўна дзейнічае дарослы калектыў “Кушлянская капэла” ў складзе 8 чалавек. У мэтах забеспячэння пераемнасці элемента і абмену вопытам быў арганізаваны рэгіянальны фестываль народнай інструментальнай музыкі на базе музея-сядзібы Ф. Багушэвіча “Іграю як знаю, скачу як хачу”. Удзел у ім прынялі пяць калектываў: гурт “Анягож” з Мінска, узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” і народны ансамбль народнай музыкі “Явар” са Смаргоні, узорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка” з Жодзішак і гурт “Кушлянская капэла”. З мэтай гучання найгрышаў у натуральным для іх асяродзі і адначасова папулярызацыі элемента калектыў прыняў ўдзел у: абласным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”; фестывалі-кірмашы “Кераміка Крэва”; абласным фестывалі-ярмарцы працаўнікоў вескі “Дажынкі – 2022”. За ўдзел у канцэрце “Традыцыі і пераемнікі”, які быў арганізаваны ў рамках міжнароднага навукова-практычнага семінара “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны краін СНД у кантэксце глабальных выклікаў” калектыў “Кушлянская капэла” быў адзначаны ў лісце Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Згодна праграме захавання элемента НКС заключана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж аддзелам культуры і аддзелам запісу актаў грамадзянскага стану Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта (снежань 2021 г.). Згодна пагадненню аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта бярэ на сябе абавязак прапаноўваць усім жадаючым уступіць у шлюб музычнае суправаджэнне ў традыцыйным музычна-інструментальным выканальніцкім стылі Смаргонскага раёна. Прайшло 4 урачыстыя цырымоніі рэгістрацыі заключэння шлюбу з удзелам носьбітаў “Музычна-інструментальнай традыцыі (Смаргонскія найгрышы)”. У перспектыве плануецца сумесна з калектывамі-носьбітамі традыцыі, спецыялістамі Смаргонскога раённага цэнтра культуры правесці прэзентацыю дадзенага элемента для жадаючых уступіць у шлюб, альбо правесці ўрачыстую рэгістрацыю немаўляці. Дадзеная практыка сумеснай работы накіравана на папулярызацыю музычна-інструментальнай спадчыны Смаргонскага раёна, захаванне адметнай інструментальнай традыцыі рэгіёну з яе асаблівай манерай выканання, і магчымасці прыняцця непасрэднага ўдзелу ў захаванні і развіцці элемента НКС, бо гэта частка нашай гісторыі і культуры, наша каштоўнасць, наша спадчына, якая дасталася нам ад продкаў. Традыцыйная смаргонская музыка выкарыстоўваецца для турыстаў на мясцовых турыстычных маршрутах (музычна-гістарычнае падарожжа “Каштоўнасці побач”). Актыўна ідзе супрацоўніцтва з рэгіянальнымі, абласнымі, рэспубліканскімі СМІ. З мэтай папулярызацыі элемента былі размешчаны артыкулы ў газетах “Светлы шлях”, “Гродзенская праўда”, “Беларусь сегодня” выйшла тэлеперадача “Маршрут пабудаваны” (тэлеканал Беларусь-1, 10.09.2022). Калектыў “Кушлянская капэла” прыняў ўдзел у здымках фільма на тэлеканале Беларусь-3 у рамках перадачы “Жывая спадчына” і інш. Толькі мэтанакіраваная сумесная праца розных арганізацый, ведамстваў, кожнага асобнага чалавека дапаможа захаваць і перадаць наступным пакаленням той неацэнны скарб, якім мы сення валодаем.
Форум для отзывов 1 не существует. |