Традыцыйныя святы ў народным календары 15 лютага

Традыцыйныя святы ў народным календары 15 лютага

Традыцыйна 15 лютага праваслаўнымі вернікамі адзначаецца свята “Грамніцы”. У народным календары яно мае розныя назвы – “Стрэчанне", “Устрэчанне”, “Встрэцанне” і інш.

Штогод у в. Новае Палессе Лельчыцкага раёна народны фальклорны калектыў “Палескія напевы”, вядомы выкананнем традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў у мясцовым песенным стылі, адзначае гэта свята. Згодна мясцовым традыцыям у гэты дзень ужо можна гукаць і вясну, бо “зіма сустракаецца з вясной”. Гэта прасочваецца ў мелодыях і тэкстах песень і карагодаў, якія выконваюць мясцовыя спявачкі падчас абрадавай дзеі. 

У арганізацыі і правядзенні свята актыўны ўдзел прымаюць супрацоўнікі Лельчыцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Да ўдзелу ў святкаванні Стрэчання ў гэтай вёсцы далучаюцца дзеці і моладзь з Лельчыц і навакольных вёсак. Заўсёды тут гатовы прыняць і гасцей з усёй Беларусі.

І ў гэтым годзе не абышлося без наведвальнікаў з іншых мясцін Беларусі. На свята прыехалі прыхільнікі традыцыйнай культуры Гомеля, з Мазыра з музея народнай культуры Мазыршчыны “Палеская веда”, з Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Аматары традыцыйных спеваў і танцаў з Мінску праехалі амаль 4 гадзіны, каб пабываць на свяце і паслухаць песні выдатных спявачак.

Каб паўдзельнічаць у святкаванні, неабходна да яго падрыхтавацца: апрануць  строй, павязаць прыгожа хусткі.

 Слайд6.JPG

 Слайд5.JPG

"Граматна павязаць хустку - гэта вам не шапку на голаву нацягнуць! Тут цэлая навука!" (В.А.Гаеўская)

Пра тое, што ўбачылі і пачулі мінскія госці выдатна напісала ўдзельніца этнавандроўкі Вера Аляксееўна Гаеўская:

- Свята пачыналася ад мясцовага клуба. Вёска мае свой клуб, свой невялікі калектыў спявачак, якія захоўваюць традыцыі народных святаў, народных спеваў.

Раніцай жыхары вёскі наведалі царкву і асвяцілі там галоўны атрыбут свята - грамнічныя свечкі, якія, па павер'і, могуць абараніць хату ад маланкі, таму іх раяць запальваць у навальніцу. Акрамя таго, такія свечкі з'яўляюцца абярэгам ад пажараў і нячыстай сілы.

Яшчэ адным сімвалам свята, у якое "зіма з летам сустракаецца", з'яўляецца ялінка. Яна ўжо чакала нас у клубе, упрыгожаная папяровымі кветкамі.

 изображение_viber_2025-02-25_16-47-51-211.jpg

 изображение_viber_2025-02-26_11-46-39-615.jpg

Яе пасля ўрачыстага адкрыцця свята ўручылі дзяўчынцы. І разам з елкай потым павезлі па вёсцы - раней вазілі на санках, а зараз снегу мала, таму вязуць на ўпрыгожаным вазку. А наперадзе шэсця неслі ікону.

изображение_viber_2025-02-25_16-47-51-199_cr.jpg

изображение_viber_2025-02-25_16-47-51-181.jpg

изображение_viber_2025-02-20_14-43-04-105.jpg 

 изображение_viber_2025-02-20_14-43-22-149.jpg                 

Удзельнікі шэсця - мясцовыя жыхары з навакольных вёсак, Лельчыц і Гомеля, і мы - з Мінску - спыняліся на перакрыжаваннях, спявалі песні, каб заклікаць вясну, вадзілі карагоды.

Весела, ярка і запамінальна!

Напрыканцы ўрачыстага шэсця елачку з папяровымі яркімі кветкамі прымацавалі на крыж, праспявалі малітву і песні-пажаданні дабрабыту, ураджаю і міра ўсім.

изображение_viber_2025-02-26_16-17-27-708.jpg

Потым працэсія з песнямі і танцамі накіравалася назад, да клубу. Менавіта там чакала гарачая гарбата, розныя мясцовыя хатнія прысмакі. 

изображение_viber_2025-02-20_14-44-36-705.jpg

"Сала з вогнішча - самы смак! Гаспадары зрабілі шмат палак-рожнаў для гэтай смачнай забавы!" (В.А.Гаеўская)

Слайд8.JPG
Якія пахі ад чыгунка! (В.А.Гаеўская)

Слайд7.JPG
Наварысты густы араматны суп з мясам - смаката!  Калі адна талерка на дваіх - тады яшчэ смачней! 
(В.А.Гаеўская)

  Пасля падсілкавання пачаліся  гульні, танцы, і іншыя забавы.

изображение_viber_2025-02-26_11-05-09-481.jpg


 изображение_viber_2025-02-15_17-48-57-064.jpg

 изображение_viber_2025-02-20_14-46-57-349.jpg

Мясцовая  "Нарэчанка" і іншыя  традыцыйныя побытавыя танцы ў рэгіянальных варыяцыях

Слайд10.JPG
Ад танцаў стала так горача, што танцоры паскідалі вопратку! (В.А.Гаеўская)

Гаспадыні свята пазнаёмілі гасцей таксама з мясцовымі традыцыямі побыту і з такім рамяством, як ткацтва. У невялікім музейным пакоі клуба размешчана калекцыя адзення, тканых вырабаў і іншых рэчаў, якімі карысталіся жыхары вёскі ў штодзённым жыцці. 

Слайд12.JPG

Музей 1.jpg

Музей 2.jpg
 

На завяршэнне свята па просьбе мінскіх гасцей мясцовыя спявачкі праспявалі свае ”колішнія“ песні, якія гараджане слухалі з захапленнем і запісвалі як каштоўны скарб. У хуткім часе запісы будуць апрацаваны і змешчаны ў раздзеле аўдыфіксацыя элемента НКС "Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых твораў аўтэнтычным фальклорным калектывам "Палескія напевы" в. Новае Палессе, Ударненскі с/с, Лельчыцкі р-н, Гомельская вобласць"

Слайд11.JPG

На развітанне выдатным гаспадыням-спявачкам госці з Мінску падарылі каляндар з выявамі выцінанак вядомага майстра Галіны Жураўлёвай і падзякавалі ім за цёплы прыём, за магчымасць спрычыніцца да традыцыйных каштоўнасцей народнай культуры, да таго скарба прыгажосці, які яны маюць, старанна захоўваюць і шчодра дзеляцца яго здабыткамі.

На сённяшні дзень фармат этнавандроўкі застаецца адной з запатрабаваных формаў камунікацыі як з боку аматараў традыцыйнай народнай культуры, так і з боку яе носьбітаў, адным са спосабаў пагрузіцца ў культурный кантэкст для вывучэння, навучання, разумення і далучэння да той ці іншай праявы традыцыйнай культуры, адной з магчымасцей невялікай па працягласці але яе практыкі.

Рэпартаж пра святкаванне "Стрэчання" ў Новым Палессі ад БТ 4 Гомель. 

Фота В.А.Гаеўскай, А.В.Гумінскай


 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.