Стравы са здробненай бульбянай масы шырока прадстаўлены ў беларускай народнай кулінарыі. Працэс здрабнення адбываецца рознымі спосабамі, адзін з якіх - здробненая на тарцы.
Сырая таркаваная бульба служыць асновай для прыгатавання вялікай групы разнастайных страў, найбольш папулярныя з якіх дранікі, якія выпякаюцца са свежапрыгатаванай рошчыны з рознымі, прынятымі ў лакальных супольнасцях дабаўкамі, маюць дзясяткі мясцовых варыянтаў прыгатавання і сваіх адметных назваў у кожнай вобласці.
Адной з асаблівасцей дранікаў з’яўляецца прастата іх прыгатавання. Асноўным ...
Культура беларускай дуды ўяўляе яскравую з'яву ў жыцці сучаснай Беларусі. Яна ўспадкоўвае гістарычную традыцыю і праяўляецца ў разнастайных формах, ведах і практыках. Яны ўключаюць сам інструмент, яго выраб, выканальніцтва, навучанне, тэрміналогію, народныя звычаі і фальклор. Дуда – духавы музычны інструмент, роднасны ўсходне-еўрапейскім дудам. Беларуская дуда адрозніваецца ад дудаў іншых краін асаблівасцямі канструкцыі; да адметных прыкмет адносяцца таксама музычны рэпертуар для дуды і стыль выканання. У больш раннія часы дуда была ўключана ў найважнейшыя сферы ...
Дуда з’яўляецца беларускім нацыянальным музычным інструментам. Дударства на Гомельшчыне ўяўляе сабой водгукі агульнанацыянальнага культурнага адраджэння, якое пачалося ў апошняй чвэрці ХХ ст. На цяперашні час Гомельская вобласць мае шэраг асоб, якія вывучаюць і папулярызуюць выканальніцтва на дудзе, пераймаюць майстэрства валодання інструментам ад майстроў і музыкаў з іншых рэгіёнаў краіны. Асобныя музыкі самастойна засвойваюць дударскія традыцыі і час ад часу іграюць на дудзе на сяброўскіх вечарынах, у тым ліку танцавальных.
Дударскае выканальніцтва актуальна ў асяроддзі сучасных ...
Гістарычна човен прадстаўляе сабой выдзеўбаную з цэльнага камля дуба, сасны, асіны ці ліпы лодку-аднадрэўку. У залежнасці ад выкарыстанага матэрыялу вар’іруюцца і назвы гатовых вырабаў: з ліпы – ліпаўка, з асіны – асінаўка, з ветлы (вярбы) – вятлоўка. На тэрыторыі Палесся човен быў вельмі распаўсюджаным транспартным сродкам амаль да канца ХХ ст. Прызначэнне выдзеўбаных чаўноў было розным: ад перавозкі да бліжэйшых населеных пунктаў грузаў і людзей – да рыбнай лоўлі і палявання. Выраб прыпяцкіх чаўноў ...
Традыцыйныя стравы з таркаванай сырой бульбы – гэта комплекс святочных і паўсядзённых страў, сярод якіх дранікі, бульбяная бабка, кішка, калдуны, клёцкі і г.д.
Дранікі і бабка сустракаюцца практычна ўсюды, дзе ў ежу ўжываецца бульба (рэгіянальнае – «картоплі»). Сутнасць іх традыцыйнага рэцэпту простая: чысцім, тром, выпякаем. Просты і набор асноўных прадуктаў: бульба, здор (свіны нутраны тлушч) ці гусіны тлушч альбо алей, соль. Час прыгатавання – нязначны, кулінарныя навыкі – не абавязковыя. Бульба патрэбна не маладая, ...