Вынікі мінулага года ў люстэрку статыстыкіНа працягу 2025 года ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржспіс) былі ўключаны 3 элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Так, упершыню была ідэнтыфікавана, інвентарызавана і прапанавана для надання сатусу гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ГКК) комплексная па сваёй структуры праява рэгіянальнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны в. Цераблічы Столінскага раёна. Дзякуючы сумесным намаганням спецыялістаў устаноў культуры Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў галіне аховы ГКС, навуковых экспертаў, супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў былі прадстаўлены на разгляд Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны розныя традыцыі культурнага вясковага асяродка праз прызму творчасці выбітнага майстра, мастака і філосафа Івана Піліпавіча Супрунчыка. У Дзяржспіс таксама ўключана традыцыя шчадравання з Жарэбнай Кабылай у аг. Лазавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці і традыцыйная тэхналогія бандарных вырабаў у Глускім раёне Магілёўскай вобласці. Агульная колькасць нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у Дзяржспісе за 2025 год павялічылася да 188, сярод іх: 55 – традыцыйныя рамёствы; 28 – традыцыйныя цырымоніі; 24 – выканальніцкія мастацтвы; 18 – рэгіянальныя праявы традыцыйнай кухні; 6 – праявы светапогляду, міфалогія, вусныя традыцыі; 1 – комплексны элемент, які ўключае некалькі катэгорый НКС 51 – геральдьчныя і тапанімічныя аб’екты. У лідарах па падрыхтоўцы прапаноў па наданню статусу ГКК адметным праяўленням нематэрыяльнай творчасці чалавека па-ранейшаму астаюцца Віцебская і Гродзенская вобласць, якія маюць па 25 нематэрыяльных каштоўнасцей ў Дзяржспісе. У снежні 2025 года на пасяджэннях Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны былі прыняты станоўчыя рашэнні аб наданні статусу ГГК па яшчэ двух элементах «Традыцыйныя карагоды і танцы Талачынскага раёна» і «Традыцыя вырабу чорнаглянцаванай керамікі ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці». Згодна пастанове Міністэрства культуры ад 13.01.2026 №3 гэтыя праявы НКН былі ўнесены ў Дзяржспіс і сталі каштоўнымі набыткамі 2026 года. Выдатныя артыкулы журналіста Антона Рудака пра новыя нематэрыяльныя ГКК змешчаны на сайце РВУ «Культура і мастацтва». Статыстычная інфармацыя пра нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці апублікавана на сайце «Жывая спадчына Беларусі» ў раздзеле Рэсурсы – Інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы. Форум для отзывов 1 не существует. |

