Народ багаты на розныя святы

У выставачнай зале Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці 12 лютага адбылося адкрыццё выставы «Народ багаты на розныя святы…».

афиша-народ-500.jpg

Выстава прадстаўляе сумесны праект народнага майстра Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Віктара Шыпкова і майстроў Цэнтра рамёстваў Гомельскага раёна.

Удзельнікаў сумеснага праекта звязвае шматгадовае сяброўства, цікавасць да этнаграфіі і гісторыі роднага краю, натхнёная праца па адраджэнню традыцыйных народных строяў і старажытных тэхнік дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

20260212_1500550-1536x864.jpg

Мэты і задачы выставы не прадугледжваюць магчымасць паўдзельнічаць у традыцыйных для вёсак Гомельскага раёна абрадавых дзеях «Звязда», «Гуканне вясны», «Ваджэнне Сулы». Аднак можна пагрузіцца ў прастору народных святаў, дзякуючы прадстаўленым на выставе прадметам традыцыйнага тэкстылю і старажытнага побыту, святочнай атрыбутыцы, а таксама традыцыйнаму жаночаму, мужчынскаму і дзіцячаму адзенню.

IMG_20260212_160537-1536x1152.jpg

IMG_20260212_160649-1536x1152.jpg

Асобнай увагі да сябе заслугоўваюць паясы, вырабленыя ў тэхніцы «пляцення на кругавой аснове» («Спрэнг»), якая з’яўляецца старажытнай тэкстыльнай тэхналогіяй.

20260212_165607.png

Невялікію экскурсію па экспазіцыі ад Віктара Шыпкова можна паглядзець і паслухаць у сацсетках радыёканала «Культура».

Выстава будзе працаваць да 14 сакавіка.

Паводле інфармацыйных матэрыялаў установы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці».



Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.