22 Лютага а 12.00 у в. Обчын Любанскага р-на Мінскай вобласці адбудзецца свята Масленка на аснове рэгіянальных Любанскіх традыцый. Гасцей чакаюць забавы, спевы, бліны, танцы.
Насайце ў раздзеле "Публікацыі" змешчаны англамоўныя прэзентацыі дзіцячых гуртоў "Вянок" (а/г Ракаў, Валожынскі р-н), "Верабейкі" (г. Любань) і "Калыханка" (а/г Міханавічы, Мінскі р-н) Мінскай вобласці.
3 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх) адбудзецца прэзентацыя шасцітомнага навуковага выдання “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”.