Адраджаем, захоўваем, развіваем

Падчас правядзення штогадовага міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» на гарадскіх пляцоўках праходзіць шмат мерапрыемстваў. Многія з іх маюць мэту аднаўлення, захавання, папулярызацыі традыцый народнай культуры Беларусі.

III абласное свята-конкурс па выцінанцы «Ажурныя мары» прысвечана чароўнаму рамяству выразання з паперы, беларуская традыцыя якога мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў Беларусі і напрыканцы 2024 г. атрымала міжнароднае прызнанне. Свята-конкурс праводзіцца ў мэтах захавання і развіцця традыцый выцінанкі Віцебшчыны і Беларусі, папулярызацыі творчасці вядучых майстроў народных мастацкіх рамёстваў па выцінанцы, устанаўлення цесных творчых кантактаў паміж майстрамі выцінанкі з розных рэгіёнаў вобласці і рэспублікі, а таксама іншых краін. Пройдзе 10-11 ліпеня.

Афіша_Ажурныя мары_сайт Віцебскага АМЦНТ.jpg

XIІ Міжнародны турнір нацыянальных танцаў «Танчым разам» пройдзе 12 ліпеня традыцыйна на плошчы Свабоды. Турнір праводзіцца з мэтай папулярызацыі, аднаўлення і захавання беларускага і нацыянальных побытавых народных танцаў іншых краін, развіцця фальклорнага руху, стварэння новых і падтрымцы дзейнасці фальклорных і харэаграфічных калектываў Рэспублікі Беларусь і замежных краін.

Афіша_сайт Віцебскага АМЦНТ.jpg

12-13 ліпеня пройдзе міжнароднае свята-конкурс кавальскага рамяства «Зніч». Гэта падзея збярэ таленавітых майстроў. Удзельнікамі свята стануць майстры кавальскага рамяства, мастацкага кавання, мастакі па металу з розных абласцей Беларусі і замежных краін.

Афіша_Кавальства_сайт Віцебскага АМЦНТ.jpg

Пазнаёміцца з творчасцю майстроў народных мастацкіх рамёстваў Віцебскай вобласці і іншых рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку сяброў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, а таксама  гасцей з блізкага і далёкага замежжа  можна на кірмашы рамёстваў «Горад майстроў» 10-13 ліпеня.

Афіша_Горад майстроў_сайт Віцебскага АМЦНТ.jpg

Больш дакладную інфармацыю аб правядзенні пазначаных і іншых мерапрыемстваў можна знайсці ў Палажэнні аб мерапрыемствах і на сайце ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці» 



Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.