Вынікі дзейнасці па ахове НКС у І паўгоддзі 2023 года

20.06.2023

З пачатку 2023 года ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь былі ўключаны 9 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны.  Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці атрымалі 3 рамесныя традыцыі ў вобласці дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і 6 традыцый музычна-інструментальнага і тэатральнага выканальніцкага мастацтва:

Традыцыя бытавання народнага лялечнага тэатра (Мірская батлейка) у г. п. Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці (Інвентар НКС)

Традыцыйныя вобразы і тэхналогія вырабу гліняных народных цацак-свістулек Магілёўскага Падняпроўя ў г. Магілёве і г. Крычаве Магілёўскай вобласці (Інвентар НКС)

Традыцыйная тэхналогія ткацтва “кажушком” на тэрыторыі Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці (Інвентар НКС)

Традыцыйны роспіс на шкле ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці (Інвентар НКС)

Культура беларускай дуды на Вiцебшчыне ў аг. Вялiкi Поўсвiж Лепельскага раёна, г. Полацк, г. Сянно

Культура беларускай дуды на Гродзеншчыне ў г. Гродна, аг. Адэльск Гродзенскага раёна, г. Лiда

Культура беларускай дуды на Магiлёўшчыне ў аг. Вяззе Асiповiцкага раёна

Культура беларускай дуды на Мiншчыне ў аг. Ракаў, в. Цiшкаўшчына Валожынскага раёна; г. Маладзечна; г. Заслаўе Мiнскага раёна, в. Бор Пухавiчскага раёна

Культура беларускай дуды у г. Мiнску

Усяго на сённяшні дзень ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 173 нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці. Статыстычныя звесткі пра нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці за І паўгоддзе 2023 г. апублікаваны на сайце “Жывая спадчына Беларусі” ў раздзеле Рэсурсы – Інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы.

З поўным спісам нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей можна пазнаёміцца на сайце ДЗЯРЖАЎНЫ СПІС ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

У межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да 20-годдзя прыняцця ЮНЕСКА Канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (2003 г.), Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь ў супрацоўніцтве з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур падрыхтавана выстава “Дакрануцца да спадчыны душой. Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі”, адкрыццё якой адбудзецца ў хуткім часе

выстава-1.jpg



Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.