Каляндар падзей

RSS
Фильтр
Начало активности (дата):   Календарь ... Календарь
  

Светлая памяць цудоўнаму чалавеку! Завяршыла свой жыццёвы шлях К.А.Панчэня - знакамітая захавальніца народнай спадчыны Тураўшчыны 04.09.2023 Светлая памяць цудоўнаму чалавеку! Завяршыла свой жыццёвы шлях К.А.Панчэня - знакамітая захавальніца народнай спадчыны Тураўшчыны
Сёння, 4 верасня 2023 года, пайшла з жыцця Кацярына Аляксееўна Панчэня – ганаровы грамадзянін знакамітай вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Яе жыццё і творчасць – прыклад глыбокай павагі і гарачай любові да свайго народа, да сваёй радзімы, да спрадвечных традыцый роднай зямлі, якія служылі ўзорам маладому пакаленню творцаў, навукоўцаў, дзеячаў культуры і мастацтва! 
У Міністэрстве культуры падтрымалі прапанову аб наданні Пастаўскім дыятанічным цымбалам статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці 11.08.2023 У Міністэрстве культуры падтрымалі прапанову аб наданні Пастаўскім дыятанічным цымбалам статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці
На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося ў Міністэрстве культуры 11 жніўня 2023 г., прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыйнаму інструментальнаму выканальніцтву на дыятанічных цымбалах у Пастаўскім раёне. З дакладам па прапанове выступіла Карпава Таццяна Анатольеўна, малодшы навуковы супрацоўнік ДУК “Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна”
Адкрыццё фотавыставы “Дакрануцца да спадчыны душой. Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі” 08.08.2023 Адкрыццё фотавыставы “Дакрануцца да спадчыны душой. Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі”
У межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да 20-годдзя Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны 2003 г. Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур падрыхтавана фотавыстава “Дакрануцца да спадчыны душой. Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі”. Адкрыццё фотавыставы ў г. Мінску адбылося 8 жніўня  Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна
Адметныя падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці 05.08.2023 Адметныя падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці
Абласны фестываль рэгіянальнага фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” прайшоў у г. Гродна 5 жніўня 2023 года
Адметныя падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці 21.07.2023 Адметныя падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці

Шэраг цікавых выстаў і конкурсаў народнай творчасці быў арганізаваны летам спецыялістамі Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці

Запрашаем на конкурсы традыцыйных танцаў і фестывалі фальклорнага мастацтва! 15.07.2023 Запрашаем на конкурсы традыцыйных танцаў і фестывалі фальклорнага мастацтва!
Юбілейны, дзесяты, Міжнародны турнір нацыянальных танцаў "Танчым разам" сабраў у Віцебску больш за 300 удзельнікаў!