Інсітнае (наіўнае) мастацтва з’яўляецца галіной выяўленчага мастацтва, творцы якога не маюць прафесійнай адукацыі і працуюць ў адпаведнасці з уласным разуменнем прыгажосці і патрэбай самавыказвання. “Іnsіtus” на лаціне азначае “дадзены ад прыроды”. У сусветнай мастацкай практыцы ўпершыню тэрмін “insita” у дачыненні да творчасці мастакоў-аматараў быў ужыты славацкім даследчыкам Штэфанам Ткачом у 1966 годзе.
Інсітнае (наіўнае) мастацтва з'яўляецца адной з яркіх з'яў мастацкай культуры ХХ стагоддзя, мадэрнізаванай формай народнай культуры. Прыкладам можа быць Хлебінская школа ў Харватыі, ...
Банкуха – гэта кандытарскі выраб, які пячэцца каля адкрытага жару ў печы. У Поразаве яго лічаць хто тортам, хто пірагом і гатуюць на вяселле, радзіны, дні нараджэння ці іншыя вялікія святы. Для прыгатавання цеста неабходны 60 яек, 1 кг масла вяршковага вышэйшай тлустасці, 1 кг смятаны вышэйшай тлустасці, 1 кг мукі, 1 кг цукровай пудры, ванілін. Цеста замешваецца ў вялікай эмаліраванай пасудзе ўручную з захаваннем адмысловай тэхналогіі прыгатавання. Для выпечкі банкухі рыхтуецца спецыяльнае прыстасаванне ...
Мастацкія практыкі саломапляцення ў Беларусі – гэта гістарычна і ментальна ўкаранёны ў жыццё беларусаў комплекс ведаў, тэхналогіі мастацкіх прыёмаў апрацоўкі саломкі збожжавых раслін, уяўленняў аб духоўнай каштоўнасці і сімволіцы матэрыялу і вырабаў з яго, абрадавых практык іх ужывання, які атрымаў у сучаснасці значнае мастацкае развіццё. Беларускае саломапляценне характарызуецца разнастайнасцю відаў ужывання матэрыялу і прыёмаў рамяства, форм вырабаў. Іх пераклік значна пашырыўся на этапе сучаснага развіцця практык саломапляцення у выніку ўзбагачэння прыёмамі прафесійнага дэкаратыўна-прыкладнога ...
Купалаўская “Паўлінка” з’яўляецца для Беларусі выключным тэатральным феноменам, які праносіць свой сімвалічны змест і ўнікальную форму мастацкай падачы праз пакаленні артыстаў і гледачоў. П’еса, напісаная Народным паэтам Беларусі Янкам Купалам у 1912 г., стала сапраўды класічным творам беларускай драматургіі: гэта вечная гісторыя няпростага кахання дзяўчыны на фоне нязгоды бацькоў, змешчаная ў беларускі кантэкст і напісаная прыгожай беларускай мовай з пазнавальнымі цяпер Купалаўскімі выразамі (“каханенькі-родненькі” і г.д.). Сама галоўная гераіня рэпрэзентуе важны для беларускай культуры ...
Традыцыя вырабу дываноў у тэхніцы аплікацыі саломкай па тканіне ў Старадарожскім раёне ўяўляе сабой адметную старонку ў гісторыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Творчасць майстрых саламянай аплікацыі з вёскі Рухава ўзняла гэты від народнай творчасці на высокі мастацкі ўзровень і сфарміравала адметныя мясцовыя традыцыі вырабу так званых “рухаўскіх” дываноў.
Пачынальніцай мясцовай мастацкай традыцыі стала Кацярынай Максімаўнай Русаковіч, якая стала развіваць распаўсюджаны ў пасляваенны час спосаб дэкаравання жылых памяшканняў і ствараць вырабы, што выклікалі захапленне не толькі ...