Роспіс на шкле прадстаўляе сабой від народнага мастацтва, які на тэрыторыі Беларусі атрымаў распаўсюджванне ў другой палове XIX - пачатку XX ст., калі ў народным побыце шкло становіцца больш даступным. З пачатку XX ст. вылучыўся ў самастойны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, распаўсюджанага па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Традыцыйны роспіс на шкле на Беларусі быў у асноўным – арнаментальна-дэкаратыўны. Асновай беларускага роспісу на шкле былі чыстыя колеры без паўтона і колеравых пераходаў і выкарыстанне фольгі. Распісвалі шкло ...
Аснову паўсядзённага занятку жанчын, якія традыцыйна забяспечвалі сям’ю неабходнай вопраткай, абрадавымі і ўжытковымі тканінамі, з’яўляецца ткацтва, якое на Маларытчыне разнастайнае па мастацкаму аздабленню і тэхніцы выканання.
На працягу ХХ стагоддзя ў гэтым рамястве адбываліся значныя змены – з аднаго боку ішоў працэс заняпаду ткацтва, з другога – старадаўнія тэхнікі ткацтва ўдасканальваліся і з’яўляліся новыя.
Прыкладна да пачатку 1930-х гг. у весках ткалі з ільну і воўны рознага гатунку, тканіны на адзенне, кужэльныя наміткі і платы, ...
Нематэрыяльная каштоўнасць “Культура беларускай дуды ў г.Мінску” мае комплексную форму ўвасаблення і ўключае наступныя складнікі.
1. Апісанне музычнага інструмента. Дудары горада Мінска выкарыстоўваюць музычны інструмент, які ўяўляе сабой аднабурдонную дуду. Яна адпавядае традыцыйным узорам, што бытавалі на тэрыторыі Беларусі. Інструмент складаецца са скуранога меха, соскі-сопеля, жалейкі і бурдона. У якасці матэрыяла выкарыстаны скура буйной рагатай жывёлы, драўніна клёна, раструбы (рагаўні) могуць быць выкананы з рога буйной рагатай жывёлы. Тэхналогія вытворчасці ўключае тачэнне, свідраванне, склейку ...
Дуда – старажытны традыцыйны музычны інструмент і твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, з’яўляецца не толькі старажытным музычным інструментам, але і атрыбутам рытуальна-музычных практык, якія ўзыходзяць да старажытных культаў.
У Магілёўскай вобласці творчую, культурную дзейнасць ажыццяўляе адзін дудар гэта – Мікалай Георгіевіч Забаўскі, які грае на інструменце на слых, без нот. Мікалай Георгіевіч выкарыстоўвае музычны інструмент у абрадах, у якіх ён ўдзельнічае, грае на дудзе ў народным ансамблі народнай песні “Вязанка” Вязьеўскага сельскага Дома культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная ...
Культура беларускай дуды з’яўляецца комплекснай нематэрыяльнай каштоўнасцю, якая ўключае веды і навыкі, звязаныя з вырабам і выкарыстаннем музычнага інструмента адпаведнага традыцыйным узорам, што здаўна бытавалі на тэрыторыі Беларусі, музычна-інструментальнае выканальніцкае мастацтва, якое грунтуецца на традыцыйным рэпертуары дудовай музыкі і паступова ўключае больш сучасныя найгрышы, разнастайныя формы культурных практык з удзелам дудароў – музыкаванне падчас традыцыйных каляндарных і грамадскіх святаў; кірмашоў, фестываляў, вечарын традыцыйных танцаў, канцэртаў і іншых урачыстых падзей, а таксама сакральна-міфалагічныя ўяўленні, звязаныя ...