Дуда з’яўляецца беларускім нацыянальным музычным інструментам. Дударства на Гомельшчыне ўяўляе сабой водгукі агульнанацыянальнага культурнага адраджэння, якое пачалося ў апошняй чвэрці ХХ ст. На цяперашні час Гомельская вобласць мае шэраг асоб, якія вывучаюць і папулярызуюць выканальніцтва на дудзе, пераймаюць майстэрства валодання інструментам ад майстроў і музыкаў з іншых рэгіёнаў краіны. Асобныя музыкі самастойна засвойваюць дударскія традыцыі і час ад часу іграюць на дудзе на сяброўскіх вечарынах, у тым ліку танцавальных.
Дударскае выканальніцтва актуальна ў асяроддзі сучасных ...
Гонарам беларускага Паазер'я з'яўляюцца цымбалы з іх незвычайна пераліўчатым звонам. У ансамблi са скрыпкай (“даўнішняя музыка”) i з гармонікам (“настаяшчая музыка”) яны – нерв музыкі. Гэты запазычаны музычны iнструмент прайшоў шматвяковую эвалюцыю i умацаваўся ў прафесiйна-акадэмiчным мастацтве Беларусi ў якасцi нацыянальнага.
Аснову складае канкрэтна-гістарычны аналіз Пастаўскай інструментальнай традыцыi ў яе працэсуальнасці, непарыўнасці матэрыяльнай і духоўнай сфер. Вывучэнне яе рэгіянальнай спецыфікі шляхам арэальнага даследавання актуальна для сучаснага этнамузыказнаўства, якое імкнецца да паглыбленага спасціжэння нацыянальнай самабытнасці ...
З даўніх часоў у аграгарадку Лучнікі, што знаходзіцца побач з г. Слуцкам, да Каляд рыхтуюць вялікую, да 1,5 метра ў дыяметры, шаснаццаціражковую зорку, якая ўмацоўваецца на доўгае дрэўка. Калядная зорка Случчыны мае своеасаблівы і самабытны выгляд, яе канструкцыя мае адмысловую злучальную частку, дзякуючы якой зорка пакручваецца ў час выканання песень і цэнтральную відовішчную частку ў выглядзе обада, закрытага з боку гледачоў празрыстым матэрыялам, за якім нерухома замацавана запаленая свяча, што асвятляе біблейскі сюжэт ...
Роспіс на шкле прадстаўляе сабой від народнага мастацтва, які на тэрыторыі Беларусі атрымаў распаўсюджванне ў другой палове XIX - пачатку XX ст., калі ў народным побыце шкло становіцца больш даступным. З пачатку XX ст. вылучыўся ў самастойны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, распаўсюджанага па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Традыцыйны роспіс на шкле на Беларусі быў у асноўным – арнаментальна-дэкаратыўны. Асновай беларускага роспісу на шкле былі чыстыя колеры без паўтона і колеравых пераходаў і выкарыстанне фольгі. Распісвалі шкло ...
Аснову паўсядзённага занятку жанчын, якія традыцыйна забяспечвалі сям’ю неабходнай вопраткай, абрадавымі і ўжытковымі тканінамі, з’яўляецца ткацтва, якое на Маларытчыне разнастайнае па мастацкаму аздабленню і тэхніцы выканання.
На працягу ХХ стагоддзя ў гэтым рамястве адбываліся значныя змены – з аднаго боку ішоў працэс заняпаду ткацтва, з другога – старадаўнія тэхнікі ткацтва ўдасканальваліся і з’яўляліся новыя.
Прыкладна да пачатку 1930-х гг. у весках ткалі з ільну і воўны рознага гатунку, тканіны на адзенне, кужэльныя наміткі і платы, ...