Спіральнае пляценне Гарадоцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў і горада Віцебска – традыцыйнае рамяство, якое распаўсюджана на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Тэхналагічны спосаб заключаецца ў тым, што жгуты саломы, пачынаючы са дна вырабу, выкладваюцца па спіралі і сшываюцца паміж сабой гібкімі расчэпленымі пруткамі лазы, палоскамі лыка, яловымі ці сасновымі каранямі, раней – ніткамі з раслінных валокнаў (лён, крапіва, каноплі), а на сённяшні дзень – ніткамі прамысловай вытворчасці. Тэхналогія вырабу нагадвае не столькі пляценне, колькі сшыванне, тым больш што ...
Традыцыя прыгатавання рыбы, сушанай у печы на саломе, і страў на яе аснове уяўляе сабой звычаі, веды і навыкі, а таксама звязаныя з яе практыкай прылады і іншыя прадметы.
Па словах носьбітаў, тэхналогія нарыхтоўкі рыбы праз сушку ў печы на тэрыторыі Бярозаўскага раёна бытавала здаўна. Такі сапосаб дазваляў атрымаць і спажываць карысныя і высакаякасныя рыбныя прадукты і стравы ў хатніх умовах, паколькі робіць рыбу амаль цалкам прыдатнай да ўжывання. Рыбныя стравы не проста папаўнялі паўсядзённы ...
Спевы ”ў перахлёст“ – гэта самабытная версія антыфонных спеваў, якія ў цэлым з’яўляюцца адной з універсалій сусветнай музычнай культуры. У народнай культуры Беларусі такі спосаб спявання замацаваўся ў паўночным гісторыка-этнаграфічным рэгіёне – Паазер’і, дзе ён таксама атрымаў назвы ”на дзве (тры) пары“, ”на дзве (тры) змены“,”на два (тры) пункты“, ”з перахватам“, ”песні з адпевам“, ”спяваць у расцяжку“ і інш. Для пяці другіх рэгіёнаў Беларусі аналагічны антыфон не характэрны.
Спевы ”ў перахлёст“ адлюстроўваюць этнаграфічную асаблівасць паўночна-заходняга ...
Узорнае ткацтва – самабытная мастацкая з'ява ў нацыянальнай культуры беларусаў, прадстаўляе сабой унікальны працэс стварэння прыгожай тканіны (вырабу) шляхам перапляцення каляровых нітак асновы і ўтка, выкарыстоўваючы пры гэтым разнастайныя тэхнікі ўзораўтварэння, у выніку чаго ўтвараецца выразная фонавая структура. Майстры аг. Пагародна да гэтага часу валодаюць і практыкуюць традыцыйныя ткацкія тэхнікі вырабу каляровых узорных посцілак і дываноў, якія характаразуюцца:
- выкарыстаннем пяці ўзораўтвараючых тэхнік ткацтва: двухслойнае ткацтва, або несшываныя дываны з паліхромнымі ўтковымі палосамі – ...
Абрад “Ваджэнне Сулы” ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці ўяўляе сабой адметнае праяўленне веснавой абраднасці, семантычна скіраванае на забеспячэнне добрай ураджайнасці на агародзе і палетках, а таксама на здароўе ўсіх мясцовых жыхароў і засцярогу ад прыроднай стыхіі – маланкі. У ваджэнні Сулы аб’ядноўваюцца вёскі Гадзічава і Маркавічы і іх жыхары. Асноўныя ўдзельнікі – мясцовая моладзь, выканаўцы абрадавых дзей – жанчыны і дзяўчаты, якія апранаюцца ў прыгожыя, па-мясцоваму адметныя, самаробныя строі.
“Сула” ў разуменні жыхароў Маркавіч ...