Падзеі ў сферы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці

2021 год

25.09.2021 У межах экалагічнага свята ”Жураўлі і журавіны Міёрскага краю“ на абласной інтэрактыўнай выставе-конкурсе мастацкіх вырабаў ”Птушыны перапалох“ прадэманстравалі сваё майстэрства каля 50 удзельнікаў з устаноў культуры Віцебскай вобласці. На выставе былі прадстаўлены чатыры нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці: ”Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення“, ”Беларускае мастацтва выцінанкі“, ”Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я“, ”Традыцыі інсітнага мастацтва Віцебшчыны“.

тры фота.JPG

29.05.2021 Падчас правядзення Міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” ва ўрочышчы “Замкавая гара” г.Браслава разгарнулася выстава нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Віцебшчыны “Жывая спадчына”. Свае работы прадставілі майстры Дамоў і Цэнтраў рамёстваў Віцебскай вобласці. Майстар-клас па глінянай свістульцы правяла майстар народных мастацкіх рамёстваў Алеся Аўчыннікава. Традыцыйныя маляваныя дываны прадставілі майстры народных мастацкіх рамёстваў Святлана Скавырка з Глыбокага, Вольга Гукава з Пастаў і Святлана Заіка з г.п.Шаркаўшчына.

майстры з дыпломамі.JPG

18.02.2021 У рамках арт-праекта “Партрэт майстра“, які рэалізуецца на Віцебшчыне, у абласным метадычным цэнтры народнай творчасці прадстаўлена персанальная выстава гарадокскага майстра Васіля Сіманковіча “Шлях да майстэрства”. Васіль Паўлавіч – майстар лозапляцення, саломапляцення і інсітнага мастацтва, валодае адмысловым стылем пляцення з ужываннем лазовай кары і захоўвае старадаўнюю тэхніку спіральнага пляцення, якая ў 2020 г. атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Больш інфармацыі: Віцебскі АМЦНТ, Інвентар НКС/Навіны, Інвентар НКС

02_Сіманковіч_выстаўка_на сайт.jpg

16.02.2021 У Гарадку прайшоў Рэспубліканскі семінар-стажыроўка ”Работа ўстаноў культуры клубнага тыпу па зберажэнні гісторыка-культурнай спадчыны“. У семінары прынялі ўдзел спецыялісты ўстаноў культуры па нематэрыяльна-культурнай спадчыне і фальклору з раёнаў і гарадоў Віцебскай, Магілёўскай абласцей і г.Мінска. Удзельнікі прагледзелі выставу традыцыйных рамёстваў Гарадоччыны, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь ”З жывой крыніцы спадчыны народнай“, прынялі ўдзел у майстар-класах: па ажурнаму ткацтву, спіральнаму пляценню, саломапляценню, інсітнаму мастацтву, якія правялі майстры Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору. Спецыялісты ўстаноў культуры клубнага тыпу г.Гарадка падзяліліся сваім вопытам работы па зберажэнні НКС, развіцці фальклорных традыцый рэгіёна, расказалі і паказалі традыцыйныя рамёствы Гарадоччыны. Выступілі на семінары і спецыялісты па фальклору з іншых раёнаў вобласці. Больш інфармацыі: Віцебскі АМЦНТГарадоцкі веснік

02_Семінар_Гарадок_на сайт.JPG

15.01.2021 Перасоўная выстава інсітнага мастацтва пабывае ў райцэнтрах Віцебскай вобласці. З 15 па 28 студзеня экспазіцыя па выніках VI Нацыянальнай выставы інсітнага (наіўнага) мастацтва INSITUS-2020 была паказана ў Гарадоцкім раённым краязнаўчым музеі. Інсітнае мастацтва – гэта адзін з кірункаў непрафесійнага мастацтва. Яно ўключае выяўленчую творчасць мастакоў-самавукаў: жывапіс, графіку, разьбу па дрэве, скульптуру, архітэктуру, арт-аб'екты, інсталяцыю. Інсітнае (наіўнае) мастацтва Віцебшчыны ў 2020 годзе было ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. На выставе прэзентавана каля 70 работ мастакоў вобласці з Віцебска, Лепеля, Полацка, Гарадка, Лёзна, Докшыц, Бешанковічаў. Большую частку складаюць жывапісныя творы, а таксама скульптура і дробная пластыкаБольш інфармацыі пра падзею: Сумесны праект па інсітнаму мастацтву ”Мастакі Віцебшчыны“ (Віцебскі АМЦНТ)

2020_Культура.jpg


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.