Рэспубліканскі навукова-практычны семінар па выкананню Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны

У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў 26 жніўня 2021 года адбыўся рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Аналіз эфектыўнасці выканання Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў межах падрыхтоўкі перыядычнай нацыянальнай справаздачы».

Штогод Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па даручэнню Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь арганізуе рэспубліканскія навукова-практычныя семінары па актуальных пытаннях аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Сёлета семінар быў прысвечаны грунтоўнаму аналізу дзейнасці арганізацый культуры і адукацыі Беларусі па выкананню Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны 2003 г., які папярэднічае падрыхтоўцы перыядычнай нацыянальнай справаздачы па імплементацыі Канвенцыі ў краіне.

Фота-2_33-фото ЮРИЙ ИВАНОВ.JPG

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь – начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Хвір Наталля Дзмітрыеўна і кансультант упраўлення Ходар Генадзій Мікалаевіч, галоўныя спецыялісты абласных выканаўчых камітэтаў Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей і Мінскага гарвыканкама, эксперты, кіраўнікі і спецыялісты абласных цэнтраў народнай творчасці, а таксама прадстаўнікі раёнаў, у якіх ахоўваюцца элементы, уключаныя ў Спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

У пачатку семінара быў зроблены падрабязны  аналіз рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў на 2021 – 2025 гг. па захаванню нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнікі абласцей расказалі аб дзейнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па забеспячэнню захавання, развіцця і перадачы нашчадкам нацыянальных культурных традыцый, аб супрацоўніцтве ўстаноў культуры і адукацыі па падтрымцы і захаванню нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, а таксама аб падрыхтоўцы матэрыялаў перыядычнай нацыянальнай справаздачы аб выкананні Канвенцыі ЮНЕСКА 2003 г.

Фота-3_20-фото ЮРИЙ ИВАНОВ-2.JPG

У рамках мерапрыемства адбылася выстаўка літаратуры па пытаннях вывучэння і захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны з фондаў бібліятэкі ўніверсітэта, спецыялізаванай вучэбнай аўдыторыі інстытута «Жывыя традыцыі» і выданняў абласных цэнтраў народнай творчасці.

Сімвалам семінара, змешчаным на афішы, стаў інтэрфэйс адмысловай праграмы ЮНЕСКА па візуалізацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў кантэксце шырокіх узаемасувязей элементаў усіх абласцей паміж сабой і рознымі сферамі сучаснага жыцця – навукай, медыцынай, экалогіяй, турызмам, устойлівым сацыяльна-эканамічным і культурным развіццём (https://ich.unesco.org/en/dive). Асаблівая ўвага была нададзена рабоце нацыянальнага інфармацыйнага рэсурсу «Жывая спадчына Беларусі: інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны», вядзенне якога ажыццяўляе  Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» (http://living-heritage.by/).

Фота-1_афіша.jpg

Матэрыялы семінара: ПРАГРАМА
Прэзентацыя даклада "Аналіз рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў на 2021 – 2025 гады па захаванню нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (Ходар Г. М., Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь) 
Уратаваць і не нашкодзіць / А.Рудак // Культура – № 36 /2021



Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.