Навукова-практычная канферэнцыя «Нематэрыяльная спадчына – здабытак краіны» адбылася ў Барысаве

23.11.2021
Навукова-практычная канферэнцыя «Нематэрыяльная спадчына — здабытак краіны» сабрала ў культурнай сталіцы года — Барысаве практыкаў, вучоных, рамеснікаў і ўсіх, каму неабыякава гістарычнае мінулае роднага краю з усёй краіны. Ва ўтульнай атмасферы Палаца культуры імя М. Горкага разам з прадстаўнікамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама яны абмеркавалі гэтую тэму, падзяліліся ўражаннямі, расказалі пра традыцыі сваёй малой радзімы.

Справаздача аб канфэрэнцыі апублікавана на сайце Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці

 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 11 не существует.