Група павышэння кваліфікацыі «Вывучэнне, захаванне і выкарыстанне нематэрыльнай культурнай спадчыны»

Група павышэння кваліфікацыі «Вывучэнне, захаванне і выкарыстанне нематэрыльнай культурнай спадчыны»

Асаблівая ўвага да захавання духоўных скарбаў беларускага народа, яго старажытных культурных традыцый і народнага мастацтва спрыяе таму, што Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь штогод папаўняецца адметнымі праявамі творчасці чалавека, якім надаецца ганаровы статус нематэрыльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Адпаведна ў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў улады пашыраюцца абавязкі па захаванню і аднаўленню ўмоў для адраджэння, развіцця і перадачы нашчадкам нацыянальных культурных традыцый. Для забеспячэння высокага ўзроўню навуковай і метадычнай падтрымкі гэтай дзейнасці ўпершыню ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» з 6 па 10 чэрвеня 2022 года была арганізавана група павышэння кваліфікацыі «Вывучэнне, захаванне і выкарыстанне нематэрыльнай культурнай спадчыны» для кіруючых работнікаў і спецыялістаў арганізацый культуры, абласных, раённых гарадскіх выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры. 

Слухачы атрымалі магчымасць паглыбіцца ў тэарэтычныя і практычныя пытанні рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, дзяржаўнай палітыкі і міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны, выканання рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў на 2021 – 2025 гады па захаванню нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У рамках праграмы разгледжаны актуальныя пытанні забеспячэння захавання народных рамёстваў, нацыянальнай кухні, выканальніцкіх мастацтваў, традыцый і абрадавых практык, іх прымянення ў музейнай і турыстычнай сферах. Асаблівая ўвага нададзена актуальным напрамкам дзейнасці па выкарыстанню нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей ў музейнай і турыстычнай сферы.

Усебаковыя аспекты аховы нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны былі асветлены прадстаўнікамі ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Праграмай курсаў былі прадугледжаны выступленні прадстаўнікоў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прафесарска-выкладчыцкага складу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. 

Слухачы праявілі жывую цікавасць да інтэрактыўных заняткаў у этналабараторыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. На курсах павышэння кваліфікацыі былі прадстаўнікі раёнаў з ўсіх абласцей Беларусі, а таксама Музея гісторыі горада Мінска, Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.