Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення (Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і ўменні)

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 13БК000132, 23БК000133, 33БК000134, 43БК000135, 53БК000136, 63БК000137, 73БК000138
Дата ўключэння: 20/02/2020
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 12.02.2020 № 04-01-02/2. Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 20.02.2020 № 15. Minutes of the Belarusian Republican Scientific and Methodological Council on Historical and Cultural Heritage' meeting, 12.02.2020 No. 04-01-02/2. Resolution of the Ministry of Culture of the Republic of Belarus of 20.02.2020 No.15
Шыфр (у Інвентары): НКС-20200806

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Установа адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў". Адрас: г. Минск, вул. Рабкораўская, 17 ;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення (Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і ўменні)

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Пляценне з саломкі, беларуская саломка

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Майстры, якія пражываюць па ўсёй тэрыторыі Беларусі і практыкуюць саломапляценне. У пачатку 2020 г. актыўна займаліся саломапляценнем у Брэсцкай вобласці 25 майстроў, у Віцебскай – 44, у Гомельскай – 26, у Гродзенскай – 51 майстар, у Магілёўскай – 27, у Мінску і Мінскай вобласці – 25 майстроў

Арэол распаўсюджвання:

Брэсцкая вобласць » Брэсцкі раён » Брэсцкая вобласць;   Брэсцкая вобласць » Пінскі раён » г. Пінск;   Брэсцкая вобласць » Бярозаўскі раён » г.Бяроза;   Брэсцкая вобласць » Брэсцкі раён » аг. Чэрні;   Брэсцкая вобласць » Брэсцкі раён » в.Тэльмы;   Брэсцкая вобласць » Брэсцкі раён » в.Яцкавічы;   Брэсцкая вобласць » Драгічынскі раён » аг. Хомск ;   Брэсцкая вобласць » Жабінкаўскі раён » г.Жабінка;   Брэсцкая вобласць » Іванаўскі раён » аг. Моталь;   Брэсцкая вобласць » Камянецкі раён » г.Камянец;   Брэсцкая вобласць » Кобрынскі раён » г. Кобрын;   Брэсцкая вобласць » Кобрынскі раён » аг. Дзівін ;   Брэсцкая вобласць » Лунінецкі раён » г. Лунінец;   Брэсцкая вобласць » Ляхавіцкі раён » в. Адахаўшчына;   Брэсцкая вобласць » Ляхавіцкі раён » аг. Дарава;   Брэсцкая вобласць » Маларыцкі раён » г. Маларыта;   Брэсцкая вобласць » Пружанскі раён » г. Пружаны;   Брэсцкая вобласць » Пружанскі раён » в. Новыя Засімавічы ;   Брэсцкая вобласць » Столінскі раён » в. Альманы;   Брэсцкая вобласць » Столінскі раён » аг. Фядоры ;   Віцебская вобласць » Віцебскі раён » г. Віцебск;   Віцебская вобласць » Полацкі раён » г. Наваполацк;   Віцебская вобласць » Аршанскі раён » г. Орша;   Віцебская вобласць » Бешанковіцкі раён » г.п. Бешанковічы;   Віцебская вобласць » Браслаўскі раён » г. Браслаў;   Віцебская вобласць » Верхнядзвінскі раён » г. Верхнядзвінск;   Віцебская вобласць » Гарадоцкі раён » г. Гарадок;   Віцебская вобласць » Глыбоцкі раён » г. Глыбокае;   Віцебская вобласць » Докшыцкі раён » г. Докшыцы;   Віцебская вобласць » Дубровенскі раён » г. Дуброўна;   Віцебская вобласць » Лёзненскі раён » г.п. Лёзна;   Віцебская вобласць » Лепельскі раён » г. Лепель;   Віцебская вобласць » Міёрскі раён » г. Міёры, ;   Віцебская вобласць » Пастаўскі раён » г. Паставы;   Віцебская вобласць » Полацкі раён » г. Полацк;   Віцебская вобласць » Расонскі раён » г.п. Расоны;   Віцебская вобласць » Сенненскі раён » г. Сянно;   Віцебская вобласць » Талачынскі раён » г. Талачын;   Віцебская вобласць » Ушацкі раён » г.п. Ушачы;   Віцебская вобласць » Чашніцкі раён » г. Чашнікі;   Віцебская вобласць » Чашніцкі раён » г. Новалукомль;   Віцебская вобласць » Шаркаўшчынскі раён » г.п. Шаркаўшчына;   Віцебская вобласць » Шумілінскі раён » г.п. Шуміліна;   Гомельская вобласць » Кастрычніцкі раён » г.п. Акцябрскі;   Гомельская вобласць » Буда-Кашалёўскі раён » г.п. Уваравічы;   Гомельская вобласць » Буда-Кашалёўскі раён » аг. Губічы ;   Гомельская вобласць » Добрушскі раён » аг. Жгунь ;   Гомельская вобласць » Ельскі раён » г. Ельск;   Гомельская вобласць » Жлобінскі раён » г. .Жлобін;   Гомельская вобласць » Жыткавіцкі раён » аг. Азяраны;   Гомельская вобласць » Жыткавіцкі раён » в. Дзедаўка;   Гомельская вобласць » Лельчыцкі раён » г.п. Лельчыцы;   Гомельская вобласць » Лоеўскі раён » аг. Уборак;   Гомельская вобласць » Мазырскі раён » г. Мазыр;   Гомельская вобласць » Нараўлянскі раён » г. Нароўля;   Гомельская вобласць » Петрыкаўскі раён » г. Петрыка;   Гомельская вобласць » Рагачоўскі раён » г. Рагачоў;   Гомельская вобласць » Рэчыцкі раён » г. Рэчыца;   Гомельская вобласць » Хойніцкі раён » г. Хойнікі;   Гродзенская вобласць » Гродзенскі раён » г. Гродна;   Гродзенская вобласць » Астравецкі раён » г. Астравец;   Гродзенская вобласць » Ашмянскі раён » в. Паляны;   Гродзенская вобласць » Бераставіцкі раён » г.п. Вялікая Бераставіца;   Гродзенская вобласць » Ваўкавыскі раён » г. Ваўкавыск;   Гродзенская вобласць » Воранаўскі раён » в. Германішкі ;   Гродзенская вобласць » Гродзенскі раён » в. Новая Гожа;   Гродзенская вобласць » Гродзенскі раён » г.п. Сапоцкін;   Гродзенская вобласць » Зэльвенскі раён » аг. Галынка ;   Гродзенская вобласць » Іўеўскі раён » г. Іўе;   Гродзенская вобласць » Іўеўскі раён » аг. Дайліды;   Гродзенская вобласць » Іўеўскі раён » аг. Геранёны;   Гродзенская вобласць » Іўеўскі раён » аг. Лелюкі;   Гродзенская вобласць » Карэліцкі раён » г.п. Мір;   Гродзенская вобласць » Карэліцкі раён » аг. Райца ;   Гродзенская вобласць » Лідскі раён » г. Ліда;   Гродзенская вобласць » Мастоўскі раён » г. Масты;   Гродзенская вобласць » Мастоўскі раён » в. Струбніца;   Гродзенская вобласць » Навагрудскі раён » г. Навагрудак;   Гродзенская вобласць » Свіслацкі раён » г. Свіслач;   Гродзенская вобласць » Слонімскі раён » г. Слонім;   Гродзенская вобласць » Смаргонскі раён » г. Смаргонь;   Гродзенская вобласць » Смаргонскі раён » аг. Солы ;   Гродзенская вобласць » Шчучынскі раён » г. Шчучын;   Магілёўская вобласць » Магілёўскі раён » г. Магілёў;   Магілёўская вобласць » Бабруйскі раён » г. Бабруйск;   Магілёўская вобласць » Быхаўскі раён » г. Быхаў;   Магілёўская вобласць » Горацкі раён » г. Горкі;   Магілёўская вобласць » Дрыбінскі раён » аг. Кароўчына;   Магілёўская вобласць » Кіраўскі раён » г. Кіраўск;   Магілёўская вобласць » Клічаўскі раён » г. Клічаў;   Магілёўская вобласць » Чэрыкаўскі раён » в. Гронаў ;   Мінская вобласць » Вілейскі раён » аг. Крывое Сяло;   Мінская вобласць » Клецкі раён » г. Клецк;   Мінская вобласць » Клецкі раён » аг. Морач ;   Мінская вобласць » Салігорскі раён » г. Салігорск;   Мінская вобласць » Салігорскі раён » аг. Доўгае ;   Мінская вобласць » Стаўбцоўскі раён » г. Стоўбцы;   Мінская вобласць » Дзяржынскі раён » в. Станькава ;   Мінская вобласць » Маладзечанскі раён » г. Маладзечна;   Мінская вобласць » Мінскі раён » аг. Замасточча;   Мінская вобласць » Чэрвеньскі раён » аг. Вайнілава;   Мінская вобласць » Уздзенскі раён » аг. Дзешчанка;   Мінская вобласць » Мінскі раён » г. Мінск;  

Кароткае апісанне элемента:

Мастацкія практыкі саломапляцення ў Беларусі – гэта гістарычна і ментальна ўкаранёны ў жыццё беларусаў комплекс ведаў, тэхналогіі мастацкіх прыёмаў апрацоўкі саломкі збожжавых раслін, уяўленняў аб духоўнай каштоўнасці і сімволіцы матэрыялу і вырабаў з яго, абрадавых практык іх ужывання, які атрымаў у сучаснасці значнае мастацкае развіццё. Беларускае саломапляценне характарызуецца разнастайнасцю відаў ужывання матэрыялу і прыёмаў рамяства, форм вырабаў. Іх пераклік значна пашырыўся на этапе сучаснага развіцця практык саломапляцення у выніку ўзбагачэння прыёмамі прафесійнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і разумення пластычных магчымасцяў матэрыялу, пашырэння сферы прызначэння вырабаў Вылучаюцца наступныя віды мастацкай апрацоўкі саломкі: спіральнае пляценне; пляценне прамых і аб’ёмных пляцёнак; саламяная пластыка; канструяванне з саломін (“павукі”). Найбольш характэрныя віды вырабаў з саломкі: разнастайныя ёмістасці (каробкі, сявенькі, караба і інш. спіральнага пляцення), брылі, капелюшы (прамое пляценне); скарбонкі (аб’ёмнае пляценне), цацкі: птушкі, лялькі, конікі, козлікі і інш., скульптура на каркасе з афармленнем дэкаратыўнымі элементамі, саламяныя кветкі, галаўныя ўборы: капелюшы, вянкі, кароны, пано для інтар’ераў, сувеніры, саламяныя павукі. Мастацкі набытак сучаснага саломапляцення грунтуецца на калектыўных традыцыях сялянскага саломапляцення і бесперапынна ўзбагачаецца індывідуальнымі творчымі дасягнення асобных аўтараў. У сучасным развіцці беларускага саломапляцення назіраецца жывы працэс ператварэння аўтарскай інавацыі ў калектыўную традыцыю. Плеяда майстроў старэйшага пакалення Вера Гаўрылюк, Таісья Агафоненка, Ларыса Лось, Лідзія Главацкая і іншыя ў станковай саламянай пластыцы (тэматычныя кампазіцыі, птушкі, коні, лялькі) сцвердзілі неабмежаваныя выразна-вобразныя і дэкаратыўна-пластычныя магчымасці саломапляцення. Сучасныя беларускія вырабы з саломкі маюць своеасаблівы стыль, што выяўляецца ў агульна прынятай назве для асобных вырабаў так і агульнай характарыстыцы мастацкай з’явы – “беларуская саломка”. Вызначэнне “беларуская саломка” набыло значэнне нацыянальнага брэнду, мастацкія вырабы і сувеніры з саломкі беспамылкова асацыіруюцца з Беларуссю, сведчаць аб творчых здольнасцях і працавітасці беларусаў

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя рамёствы » Саломапляценне

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Навучанне дзяцей майстэрству пляцення з саломкі стварае выдатныя магчымаасці для развіцця творчых здольнасцей дзяцей, садзейнічае эстэтычнаму выхаванню і фарміраванню экалагічнага мыслення. Карыстаецца саломапляцення попытам на курсах і майстар-класах для дарослых, бо садзейнічае раскрыцю творчых здольнасцей, рэлаксацыі і самаыяўленню асобы. Дае магчмасць праводзіць тэматычныя майстар-класы для турыстаў, экскурсійных груп, гасцей аграсядзіб з вырабам вясновай, каляднай, жніўнай саламянай сімволікі. Вырабы высокага мастатацкага ўзроўню – выдатныя падарункі на памяць аб Беларусі для замежных гасцей і турыстаў, ганаровых гасцей на ўрачыстых мерапрыемствах. Вырабы дэкаратыўна-утылітарнага прызначэння цудоўна аздабляюць інтэр’ер сучасных жылых і грамадскіх памяшканняў. Саламяныя галаўныя ўборы (капелюшы, брылі, картузы, вянкі) выкарыстоўваюцца ў якасці элемента трдыцыйнага беларускага адзення і сцэнічнага касцюма

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

У ХХІ ст. дэкаратыўная функцыя мастацкага саломапляцення пераважае, саламяныя вырабы ўключаюцца ў інтэр’ер жылля і грамадскіх памяшканняў як бытавыя і мастацкія прадметы. Сістэма асваення комплексу ведаў і навыкаў, звязаных з рамяством саломапляцення выконвае функцыю эстэтычнага і экалагічнага выхавання дзяцей і дарослых, фарміравання мастацкага густу, садзенічае паглыбленню цікавасці да гісторыі і этнаграфіі роднага краю, спасціжэнню народных традыцый, звязаных з земляробствам і каляндарнай абраднасцю. На думку мастацтвазнаўцаў, аматарскае захапленне творчасцю з саломкай выконвае для гараджан пэўную кампенсаторную функцыю. Адной з прычын масавага характару гэтага віду народнай творчасці з’яўляецца крэатыўная патрэба чалавека ў творчасці і імкненне да яднання з прыродай, абвостранае ва ўрбанізаваным асяроддзі

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

ГА "Беларускі саюз майстроў народнай творчасці", ДУК "Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр", ДУК “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, ДУК “Гомельскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”, ДУК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”, ДУК “Мінскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

Паходжанне элемента:

Пачатак выкарыстання саломы як матэрыялу для пляцення адносіцца да перыяду пашырэння земляробства на мяжы ІІ – І тыс. да н. э. Шырокае культываванне пшаніцы і жыта забяспечвала чалавека не толькі хлебам, але і саломай – выдатным матэрыялам, які не патрабуе спецыяльнай нарыхтоўкі і заўсёды маецца ў гаспадарцы ў дастатковай колькасці. Шырокае выкарыстанне саломы для пляцення абумоўлена таксама яе сувяззю з аграрна-магічнымі ўяўленнямі старажытных земляробаў. Сімвалізаваўся натуральны матэрыял – зерне, салома, колас. Яшчэ ў ХІХ – п. ХХ ст. ўсходнія славяне звязвалі з апошні снапом уяўленне пра сілу ўрадлівасці і заховалі яго дома на покуці да вясны. У многіх выпадках пластычнае вырашэнне набываў дажыначны сноп, які афармлялі накшталт чалавечай фігуры, аздаблялі стужкамі і кветкамі. Выкарыстоўвалася салома ў каляднай, масленічнай, купальсакай абраднасці. Сімвалічную ролю выконвалі разнастайныя саламяныя фігуры ў выглядзе жывёл і птушак. Перавага сімвалічнай , а не утылітарнай функцыі гэтых вырабаў абумовіла непрацягласць іх захоўвання, пасля заканчэння пэўнага перыяду саламяныя атрыбуты станавіліся непатрэбныя і ў народным побыце не зберагаліся, таму іх практычна няма ў музейных калекцыях. Аднак дзякуючы трываласці традыцыі яны штогод аднаўляліся ў тым ці іншым выглядзе на тэрыторыі Беларусі і іншых краін амаль да ХХІ ст. На працягу гісторыі характар саламянай атрыбутыкі пакрыху мяняўся: ад магічнай функцыі ў першабытны перыяд да мастацкай, эстэтычнай ролі вырабаў з саломы ў народным побыце ХІХ – ХХ ст. З даўніх часоў выкарыстоўвалася салома ў побыце беларусаў і іншых народаў Еўропы для вырабу розных рэчаў бытавога прызначэння: посуду, галаўных убораў, пчаліных вулляў і інш. Развівалася саломапляценне ў рамках хатняй вытворчасці. Разнастайныя ёмістасці з саломы выпляталі спіральнай тэхнікай. Асаблівасць яе заключалася ў тым, што пастаянна нарошчваемы саламяны жгут выгінаецца спіраллю і пачынаючы з дна вырабу, паступова фарміруе яго аб’ем, замацоўваючыся аплёткай з рашчэпленых дубцоў лазы або кораня сасны. Спіральнае пляценне з саломы вядома практычна ўсім народам Еўропы з развітым земляробствам. Пластыка гэтых вырабаў да сённяшныга дня захоўвае першапачатковую прастату і прадуманасць формаў, адпаведную іх прызначэнню. З асаблівым майстэрствам пластычныя і дэкаратыўныя якасці саломы выявіліся ў стварэнні рэчаў утылітарна-мастацкага плана – куфэркаў і шкатулак. У 1-й пал. ХХ ст. яны сустракаліся паўсюдна, прадаваліся на рынках, карыстаючыся попытам і ў сялян, і ў мяшчан як арыгінальная аздоба традыцыйнага інтэр’ера. Вядомыя яны таксама ў рускіх, карэлаў, народаў Прыбалтыкі і інш. Мастацкае аблічча такіх вырабаў стваралася спецыфічнымі прыёмамі пляцення, сярод якіх пераважалі вітая гранёная пляцёнка, крыжовае пляценне з разгладжаных саломінак і полоскі ці выпуклы квадрат, выплецены на крыжавіне з дзвюх палачак (ромб). Традыцыя вырабаў саламяных куфэркаў у народным побыце была вядомая ўжо ў 18 ст., пазней жа яна была скарыстаная для вырашэння задач манументальна-дэкаратыўнага характару. У такой жа тэхніцы выкананы ўнікальныя ўзоры соломапляцення Беларусі – царскія брамы пачатку ХІХ ст. з іканастасаў палескіх цэркваў. Гэта вяршыня майстэрства саломапляцельшчыкаў, якая складае гонар беларускага народнага мастацтва. Па некаторых звестках, у многіх палескіх цэрквах былі саламяныя бакавыя ківоты, іканастасы, рамы для абразоў, вянчальныя кароны. Саламянае ўбранне царкоўных інтэр’ераў к. ХVIII – пач. XIX ст. з’ява невыпадковая, яна апіраецца на шшматвякавую традыцыю. Сярод вырабаў з саломы крыху ўбаку стаяць арыгінальныя ўпрыгажэнні аб’ёмна-прасторавага характару, якія падвешваліся на покуці да бэлькі – павукі. Іх не плялі, а збіралі з саломінак, аднак дзякуючы свайму аб’ёмна-прастораваму вырашэнню, павукі бліжэй да плеценых рэчаў і могуць быць аднесены да гэтай групы вырабаў з саломы. Старыя ўзоры павукоў не захаваліся, амаль адсутнічаюць згадкі пра іх у этнаграфічнай літаратуры, аднак звесткі інфармантаў у 2-й пал. ХХ ст. пацвярджаюць іх паўсюднае бытаванне, калі яны ўжо страцілі колішняе сэнсавае значэнні і лічыліся аздобаю інтэр’ера, якую асабліва не бераглі, змяняючы штогод на новую. Вядомыя павукі заходнім славянам, народам Прыбалтыкі, Скандынавіі і інш. У сярэдзіне ХХ ст. разам з ручным жнівом адыйшла ў нябыт саламяная пластыка аграрна-абрадавага прызначэння, амаль перасталі плесці саламяныя капелюшы – атрыбут традыцыйнага летняга мужчынскага касцюма, выйшаў з побыту гаспадарчы посуд,які выконваўся ў тэхніцы спіральнага пляцення. Але ў 60-х гг. ХХ ст. пачынаецца адраджэнне саломапляцення, якое ў хуткім часе стала адным з найбольш папулярных відаў сучаснага народнага мастацтва Беларусі Заслуга ў гэтым па праву належыць народнай майстрысе В. Гаўрылюк (1904 – 1985) з Брэста, якая ў 1965 г. прапанавала арганізаваць участак па вырабе саламяных рэчаў на Брэсцкай фабрыцы сувеніраў. Амаль адначасова промысел па вырабе саламянай пластыкі ўзнік на Магілёўскай фабрыцы мастацкіх вырабаў, пачатак яму паклала майстрыха саломапляцення К. Арцёменка. Майстрыхі паклалі ў аснову сваёй творчасці традыцыйныя народныя вырабы і канструкцыйныя прыёмы, аднак дадалі і новыя элементы, напрыклад плоскую і круглую пляцёнку, каляровыя ніткі і інш. Гэта значна ўзбагаціла дэкаратыўны бок вырабаў, якія выйшлі з вузкага кола ўмоўных вобразаў аграрна-абрадавага характару. Майстрыхі ўнеслі ў свае творы жанравую, бытавую, гумарыстычную трактоўку, з’явіліся вобразы касцоў, паляўнічых, музыкаў, цэлыя сюжэтныя сцэнкі. Тэндэнцыю больш глыбокага і ўсебаковага выкарыстання пластычных магчымасцей матэрыялу падтрымалі іншыя майстры. Творы сталі больш дэкаратыўнымі, павялічыліся ў памерах. Паралельна з фігуратыўнай пластыкай сюжэтна-тэматычнага і зааморфнага характару прадаўжае развівацца і такая галіна саломапляцення, як стварэнне рэчаў утылітарна-дэкаратыўнага зарактару. Традыцыі гэтага віду саломапляцення па сутнасці ніколі не перарываліся, прадпрыемствы мастацкіх промыслаў выкарыстоўвалі і развівалі яго дасягненні. Шкатулкі і куфэркі майстроў гэтага перыяду вызначаюцца мажорнай дэкаратыўнасцю ,часам набліжанай да барочнай пышнасці і з’яўляюцца выдатнай аздобай сучаснага інтэр’ера, арыгінальнымі сувенірамі і мастацкімі творамі. Арганізацыя мастацкага саломапляцення на Брэсцкай і Магілёўскай фабрыках, шырокая папулярнасць, якую яно неўзабаве набыло, далі штуршок для значнага пашырэння промыслу. У пачатку 1970-х гг. саломапляценнем сталі займацца і на іншых фабрыках мастацкіх вырабаў, у сістэме Мастацкага фонду і інш. Саламяная пластыка з гэтага часу становіцца найбольш яркай мастацкай з’явай на выстаўках народнага мастацтва, а тэрмін “беларуская саломка” становіцца энцыклапедычным, сцвердзіўшы тым самым высокі ўзровень гэтага віду народнай творчасці і яго выключнае месца ў культуры Беларусі і еўрапейскім кантэксце. Да канца ХХ ст. адбыўся яго сапраўдны росквіт беларускага саломапляцення, але яго характар і стылістыка сталі прыкметна іншыя. Пры гэтым у лепшых работах большасці сучасных майстроў-саломапляцельшчыкаў адчуваецца трывалая народная аснова, прамое ці апасродкаванае прадаўжэнне і развіццё колішніх набыткаў гэтага віду народнага мастацтва ў адпаведнасці з сённяшнямі ўмовамі і патрэбамі. Гісторыя беларускага саломапляцення дасканала вывучана і адлюстравана ў выданнях: 1. Беларусы: У 8 т. Т.1: Прамысловыя і рамесныя заняткі. – Мн.: Навука і тэхніка, 1995; 2. Сахута Я. М. Народнае мастацтва Беларусі. – Мн.: БелЭн, 1997; 3. Сахута Я. М. Сучаснае народнае мастацтва Беларусі. – Мн.: Беларусь, 2013; 4. Лабачэўская В. А. Мастацтва дзеля славы Божай : саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы. – Мн.: Беларуская навука, 2018

Стан бытавання:

развіццё ці распаўсюджванне

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Практыкі саломапляцення гістарычна-культурна знітаваныя з узнікненням і існаваннем на беларускіх землях земляробства, сфарміравалася ў нетрах аграрнай культуры як сінкрэтычная матэрыяльна-духоўная з’ява. Вырошчванне збожжавых культур забяспечвала селяніна, акрамя хлеба, вялікай колькасцю ўніверсальнага расліннага матэрыялу – саломы, якая заставалася пасля абмалоту. Салома выкарыстоўвалася ў разнастайных гаспадарчых мэтах: пакрыццё дахаў сялянскіх пабудоў і іх ацяплення, для ўтрымання свойскай жывёлы, вырабу посуду для захавання збожжа, галаўных убораў і інш. Аграрныя ідэя аб урадлівасці зямлі і анімістычныя ўяўленні аб “духах хлебных палёў” сфарміравалі дажыначную абраднасць, з якой звязана традыцыя вырабу разнастайных дажыначных атрыбутаў: зажыначных і дажыначных снапоў, вянкоў, “барады” ці “казы”, “хлебных ляляк”. У каляндарнай і вясельнай абраднасці беларусаў ідэя ўрадлівасці ўвасобленая ў разнастайных абрадавых дзеяннях з саломай (гаданне аб будучым ураджаі на Каляды, рытуальнае спальванне саламянага пудзіла і снапоў на Маслянку) і вырабу абрадавых атрыбутаў (падвесная канструкцыя “павук”, саламяныя зоркі, птушкі, лялькі маладых і фігуркі козлікаў на вясельным каравай). Даступнасць і эстэтычнае асэнсаванне мастацкіх якасцей матэрыялу спарадзіла сялянскую традыцыю рабіць з саломкі дзіцячыя цацкі (лялькі, конікі, птушкі), упрыгожанні (пацеркі, пярсцёнкі). Пляценне з саломы хлебных раслін непарыўна звязана з земляробствам і вядома ўсім земляробчым народам Еўропы. Бытавыя вырабы і абрадавыя атрыбуты, неаддзельныя ад сімволікі хлеба, асноватворнай ідэі ўрадлівасці аграрных рытуалаў, вырабляліся сялянамі ў мінулым паўсюдна. Рамяство саломапляцення сышло з сялянскага асяроддзя разам з традыцыйнымі ручнымі спосабамі ўборкі і абмалоту злакавых культур і разбурэннем сінкрэтычнай цэласнасці сялянскай культуры. У форме вырабу сувенірных вырабаў і калядных упрыгожанняў яно існуе ў нашы дні ў мастацкіх промыслах Славакіі, Венгрыі і некаторых іншых краінах. Але ў Беларусі гэты від рамяства здабыў новае жыццё, узбагаціў традыцыйны арсенал рамесна-мастацкіх прыёмаў новымі знаходкамі, стаў масавым відам сучаснай мастацкай творчасці

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Беларуская мова, руская мова

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Інструменты для нарыхтоўкі сыравіны: серп, нож, нажніцы і інш. Памяшканне для высушвання і захоўвання сыравіны. Інструменты (нажніцы, нажы, іголкі) і дадатковы матэрыялы для работы ў залежнасці ад вырабаў (ніткі, лыка, драўляны каркас і інш.)

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Комплекс ведаў і навыкаў па вырабу аплікацый саломкай па тканіне, інкрустацыі саломкай; выраб дробнай пластыкі і кампазіцый з травяной сыравіны, спіральнае пляценне з травы, выраб скульптур з кулявой саломы, іншыя віды рамеснай творчасці з прыродных матэрыялаў

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

На сённяшні дзень прысутнічаюць і актыўна развіваюца амаль усе формы пераемнасці мастацкага рамяства саломапляцення. Ёсць сем’і, у якіх саломапляценне і іншыя рамёствы здаўна перадаюцца па спадчыне, у якіх займаюцца мастацкім рамяством маці, сыны або дочкі і ўнучкі. Напрыклад, у сям’і Чэрнікавых з Лепеля саломапляценнем займаецца маці Чэрнікава Святлана Сямёнаўна, 1959 г. н., яе сын Чэрнікаў Андрэй Мікалаевіч, 1982 г. н., і ўнучкі Анастасія і Вікторыя, 2007 г. н. Святлана Сямёнаўна валодае ўсімі прыёмамі традыцыйнага беларускага пляцення, выкарыстоўвае спосабы пляцення іншых еўрапейскіх народаў. Перавагу аддае саламянай скульптуры. Мае больш за 300 вучняў. Заснавальніца Новалукомльскай школы саломапляцення, народны майстар Худзякова Тэрэса Альфонсаўна, 1956 г. н., паходзіць з сям’і патомных майстроў з в. Мунцавічы Пастаўскага раёна Прадзед быў вядомым ганчаром, прабабуля і маці – саломапляцельшчыцы. Сама яна вывучыла больш за 200 майстроў саломапляцення. Агульным захапленнем стала саломапляценне для жыхарак Гродна Людмілы Леанідаўны Крэсік і яе дачкі Веры Алегаўны, сямейнай справай – для Тамары і Яўгена Блудавых з Гродна. Многія майстры атрымалі навыкі рамяства на курсах абласных метадычных цэнтраў, пазней такія курсы сталі праводзіцца на базе мастацкіх каледжаў, якія ўключылі работу з саломкай ў праграмы навучання. Для многіх падручнікам па асваенню рамяства стала кніга Лобачевская О. А., Кузнецова Н.М. Возьми простую соломку. Мн.: Полымя, 1988. Пазней былі выдадзены метадычныя дамаможнікі па асваенню асобных накірункаў рамяства рознымі навучальнымі ўстановамі. У цэнтрах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама цэнтрах народнай творчасці працуюць курсы, гурткі, а таксама разнастайныя творчыя аб’яднанні для дзяцей і дарослых. Майстар-класы па саломапляценню карыстаюцца папулярнасцю як у дзіцячай, так і ў дарослай аўдыторыі. Распрацаваны і знаходзяцца ў свабодным доступе адукацыйныя праграмы па вывучэнню беларускай саломкі. Напрыклад на сайце Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі апублікавана праграма студыі “Беларуская саломка”, разлічаная на 3 гады навучання для удзельнікаў ад 9 да 16 год, распрацаваная Сапега А.М., майстрам-педагогам з Полацка. ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў г. Горкі”, ДУА “Ленінская дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў” (з іх філіяламі ў ввёсках Сава, Паршына, Аўсянка, Добрая, Шышыва, Горы) ажыццяўляюць пераемнасць традыцыйных рамёстваў праз арганізацыю заняткаў па зацверджанай Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь тыпавой вучэбнай праграме “Работа в материале. Художественные изделия из соломки”, разлічанай на 5-ці гадовы тэрмін навучання.

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Прамых пагроз для існавання і пераемнасці мастацкіх практык саломапляцення няма, але існуюць пэўныя тэндэнцыі і накірункі развіцця, якія пратрабуюць увагі спецыялістаў

Ключавыя словы

Саломапляценне, пляценне з саломкі, беларуская саломка, саламяныя павукі, спіральнае пляценне

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Дакументы, звязаныя з элементам

Арэал бытавання на тэрыторыі Беларусі ў 2020г..jpg

Арэал бытавання на тэрыторыі Беларусі ў 2020г..jpg

Арэал бытавання_Віцебская вобласць.jpg

Арэал бытавання_Віцебская вобласць.jpg

Арэал бытавання_Гомельская вобласць.jpg

Арэал бытавання_Гомельская вобласць.jpg

Арэал бытавання_Мінская вобласць.jpg

Арэал бытавання_Мінская вобласць.jpg

Арэал бытавання_Магілёўская вобласць.jpg

Арэал бытавання_Магілёўская вобласць.jpg

Арэал бытавання_Брэсцкая вобласць.jpg

Арэал бытавання_Брэсцкая вобласць.jpg

Арэал бытавання_Брэсцкая вобласць.jpg

Арэал бытавання_Брэсцкая вобласць.jpg

Фотафіксацыя

Відэафіксацыя

Straw weaving of Belarus_arts_craft and skills.mp4