Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Мастацтва выцінанкі Брэсцкай вобласціШыфр (у Дзяржаўным спісе): 13БК000145
Дата ўключэння: 20/04/2021
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 19.04.2021 № 04-01-02/2 . Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.04.2021 № 25
Шыфр (у Інвентары): НКС-20210928/01
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
ДУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр”. Адрас: вул.Камуністычная, 1, 224005, г.Брэст; Выяўленне элементаў НКСНазва: Мастацтва выцінанкі Брэсцкай вобласці Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): Выразанка, выбіванка, выстрыганка Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): Арэол распаўсюджвання:
Кароткае апісанне элемента: Выцінанка – гэта ажурны сілуэт, які атрымоўваецца ў выніку выразання з белай, чорнай альбо каляровай паперы на аснове розных відаў сіметрыі, пасля чаго ствараюцца ўзорыстыя дэкаратыўныя вырабы. Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Традыцыйныя рамёствы » Выцінанка Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: Выцінанка, як мастацкі элемемент, мае шырокую прастору для рэалізацыі творчага патэнцыялу дызайнераў рознага накірунку. Выцінанка можа выкарыстоўвацца, як элемент дэкору сучаснага інтэр’еру, для аздаблення разнастайных рэчаў (напрыклад: канцэлярскіх прыналежнасцяў, паштовак і інш.). Цікавым фактам ужывання тэмы выцінанкі сярод сучасных спажыўцоў, з’яўляецца выкарыстанне прынтоў стылізаваных пад выцінанку, якія, часцей за ўсё, наносяцца на вопратку, што вельмі падкрэслівае дачыненне ўладальніка рэчы да славянскай культуры. Спектр выкарыстання выцінанкі вельмі пашыраецца за конт разнастайнасці вобразаў, усё часцей сустракаюцца практыкі скарыстання гэтага напрамку традыцыйнага мастацтва ў мультыплікацыі. Працэс вырабу выцінанкі развівае здольнасць дробных мышцаў пальцаў выконваць тонкія каардынаваныя рухі, галоўную ролю ў ажыццяўленні якіх, іграе праца дробных мышцаў рукі і вока, якія непасрэдна звязаны з мазгавой актыўнасцю і інтылектуальным развіццём чалавека, у асаблівасці дзіцяці. Заняткі па выцінанцы, зяўляюцца адным з спосабаў стварэння умоў, якія спрыяюць развіццю творчых здольнасцяў і вобразнага мыслення чалавека, садзейнічаюць фарміраванню асабістых патрэб ў творчым самавыяўленні і імкненні да самапазнання і самаразвіцця, што неабходна для станаўлення асобы. Такім чынам, вельмі карысным і цікавым зяўляецца выкарыстанне тэхнік вырабу выцінанкі на творчых занятках для рознаўзроставай катэгорыі насельнітва ва ўстановах культуры і адукацыі. Шырокаму ўжыванню і распаўсюджванню выцінанкі ў сучаснасці спрыяе і нізкі кошт расходных матэрыялаў для вырабу папяровых твораў. Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: Функцыя мастацкага выхавання. Выцінанка безумоўна з’яўляецца часткай складанай структуры выхаваўчай дзейнасці чалавека, асабіста ў перыяд дзяцінства, ад узроўню якога залежаць якасныя характарыстыкі асобы дзіцяці. Выцінанку можна аднесці да элементу культуры, які выконвае функцыю трансляцыі традыцый, праз тэматычныя вобразы і сюжэты прымеркаваныя да святаў народнага і царкоўнага календара. Самыя ўстойлівыя сюжэты ўвасобленыя ў выцінанцы – калядныя, велікодныя, жніўныя, сёмушныя і купальскія. Эстэтычная функцыя. Паняцце эстэтычнага заўсёды звязана з паняццем прыгажосці. Традыцыі ўпрыгожвання вокан фіранкамі-выцінанкамі, аздабленне паліц папяровымі выразанымі карункамі, выбіванне вокладаў абразоў – гэта ўсё сродкі эстэтычнай выразнасці ўласцівыя традыцыйнай культуры Берасцейшчыны (славянскай культуры). Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: ДзУК “Брэсцкі абласны-грамадска-культурны цэнтр”; абласны клуб майстроў народнай творчасці “Скарб” ДзУК “Брэсцкі абласны-грамадска-культурны цэнтр”; ДУА “Брэсцкі абласны цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў устаноў культуры”; УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна”; ДзУК “Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў”; ДУДА “Дзіцячая школа выяўленчага мастацтва імя А. А. Алонцава горада Брэста”; ДУК “Дзіцяча-юнацкі спартыўна-эстэтычны цэнтр” г. Бяроза; ДУА “Сярэдняя школа №10 г. Брэста”; УА “Камянецкая дзяржаўная дзіцячая школа мастацтваў”; УК “Кобрынскі палац культуры”; ДУА “Косаўская сярэдняя школа”; ГА “Вытокі творчасці”. Паходжанне элемента: З гістарычных звестак вядома, што папера родам з Кітая, там жа ўпершыню і ўзнікла мастацтва выцінанкі. З распаўсюджваннем паперы па свету ўзнікала і патрэба выразаць. У XIII-м стагоддзі папяровыя ўпрыгожванні з'явіліся ў Персіі, і ў XV-м стагоддзі яны прыйшлі ў Еўропу праз Турцыю, спачатку ў Венецыю, а затым у Венгрыю. З канца XVI ст. у Германіі яны пачалі выкарыстоўвацца для ўпрыгожвання кніжных вокладак. У XVIII — XIX стагоддзях яны шырока распаўсюдзіліся ў Францыі, Партугаліі, Даніі, Нідэрландах, Швецыі, Швейцарыі, Польшчы, Славакіі, Літве, Расіі, Беларусі і іншых краінах. З пісьмовых крыніц вядома, што найстаражытнейшая папера на тэрыторыі Беларусі датуецца ХIV стагоддзем – гэта лісты Вітаўта Вялікага, князя старажытнай беларускай дзяржавы. Першае прадпрыемства па вытворчасці паперы (паперня) з'явілася ў ХVI стагоддзі ў Вільні, тагачаснай сталіцы Вялікага княства. У ХVІІ ст. (1601 г.) была адчынена паперня ў Смаргоні. З XVI стагоддзя стала шырыцца ў асяроддзі шляхты сілуэтная выразка (чорна-белыя рэалістычныя выявы людзей, прыродных матываў, побытавых сцэн). Магчыма першая выцінанака на тэрыторыі ВКЛ, а потым Рэчы Паспалітай была папяровая кустодыя (упрыгожанне для абароны васковых і сургучных пячатак на дакументах). Кустодыі мелі форму ромба ці разеткі. Кавалачак паперы складаўся ў 4 разы і па краі выразаўся фігурнымі выразкамі рознай формы. Кустодыі існавалі з канца XVI да пачатку XIX стагоддзя. Потым яны знікаюць і ў першай палове XIX стагоддзя з'яўляюцца ў інтэр'еры жытла Беларусі, Польшчы, Украіны і атрымоўваюць аднолькавую назву “выцінанка”. Папера стала даступнай і ўвайшла ў народнае асяроддзе З цягам часу выцінанкі выцясняліся фабрычнымі таварамі і мастацтва прыйшло ў заняпад. Новае “дыханне” назіраецца ў першай палове 20 стагоддзя (па ваенны час), але потым амаль цалкам знікае. У другой палове 20 стагоддзя ў 90-я гг. нацыянальна-культурнае адраджэнне выклікала абуджэнне цікавасці да народнай мастацкай спадчыны. Стан бытавання: развіццё ці распаўсюджванне Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: У гарадах імкненне да складанай кампазіцыі, а у вёсках да простых матываў і прыкладной функцыі. Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Мясцовыя дыялекты (палеская гаворка) Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: Нож, нажніцы, разец, папера, фальга Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: Асноўнай мадэллю перадачы тэхнікі “выцінанка” з’яўляюцца заняткі ва ўстановах культуры і адукацыі. Выклікаюць цікавасць да самастойнага выразання з паперы, і спрыяюць шырокаму распаўсюджанню і майстар-класы пад час разнастайных імпрэзаў. Майстры з адметнай тэхнікай выканання выразанак імкнуцца перадаць набытыя навыкі сваім дзецям. Напрыклад, Наталля Кулецкая вучыць выразаць свайго сына Сяргея. Вялікая колькасць людзей мае магчымасць засвоіць азы выразання праз інтэрнэт прастору. Пагрозы для існавання і перадачы элемента: На сённяшні момант пагроз для існавання элементу не існуе. Усе неабходныя рэчы для вырабу выцінанак даступныя ўсім жадаючым і маюць невялікі кошт. Ключавыя словывыцінанка, выразанка, выстрыганка Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА |