Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Мастацтва выцінанкі Віцебскай вобласціШыфр (у Дзяржаўным спісе): 23БК000146
Дата ўключэння: 20/04/2021
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 19.04.2021 № 04-01-02/2 . Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.04.2021 № 25
Шыфр (у Інвентары): НКС-20210928/02
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці». Адрас: вул. Леніна, 35а, г. Віцебск; Выяўленне элементаў НКСНазва: Мастацтва выцінанкі Віцебскай вобласці Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): Выразанка, выстрыганка, выразкі Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): Мастацтвам выцінанкі займаюцца майстры, якія працуюць у Дамах (Цэнтрах) рамёстваў Віцебскай вобласці, кіраўнікі гурткоў у раённых цэнтрах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах культуры, а таксама майстры-аматары. Арэол распаўсюджвання:
Віцебская вобласць
» Браслаўскі раён
» г. Браслаў; Віцебская вобласць
» Верхнядзвінскі раён
» г Верхнядзвінск; Віцебская вобласць
» Глыбоцкі раён
» г. Глыбокае; Віцебская вобласць
» Полацкі раён
» г. Полацк; Віцебская вобласць
» Пастаўскі раён
» г. Паставы; Віцебская вобласць
» Сенненскі раён
» г. Сянно; Віцебская вобласць
» Ушацкі раён
» г. Ушачы; Віцебская вобласць
» Шаркаўшчынскі раён
» г. Шаркаўшчына; Віцебская вобласць
» Шумілінскі раён
» г.п. Шуміліна; Віцебская вобласць
» Віцебскі раён
» г. Віцебск; Віцебская вобласць
» Полацкі раён
» г. Наваполацк;
Кароткае апісанне элемента: Адным з відаў традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі з'яўляецца выцінанка – ажурнае сіметрычнае выразанне з суцэльнага ліста паперы. Скарыўшы многія дзяржавы, яно прыжылося настолькі, што яго лічаць сваім спрадвечным традыцыйным рамяством многія народы. Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Традыцыйныя рамёствы » Выцінанка Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: Выцінанка як від беларускага народнай мастацтва з’яўляецца важным і цікавым. Цікавасць заключаецца не толькі ў працэсе стварэння ажурных кампазіцый, але і ў гісторыі развіцця. Выцінанка ўзнікла ў старажытным Кітаі разам з вынаходніцтвам паперы, праз некалькі стагоддзяў трапіла і на тэрыторыю сучаснай Беларусі. У наш час ажурна выразныя кампазіцыі з паперы часта выкарыстоўваюцца ў мастацкай прамысловасці, у афармленні паліграфічнай прадукцыі (календары, паштоўкі, буклеты). Унікальнае, нават экстравагантнае “жыццё”, знайшла выцінанка ў сцэнічных дэкарацыях. Так, у 2002 годзе, падчас правядзення Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, сцэна амфітэатра была арыгінальна аформлена па матывах беларускай выцінакі. Старонкі кнігі “Прыдзвінскія карункі. Народная танцавальная спадчына Віцебшчыны” аформлены выцінанкамі галоўнага мастака ДУ “Віцебскі АМЦНТ”, майстра народных мастацкіх рамёстваў Ганны Перлінай. У якасці афармлення сцэнічнай пляцоўкі падворка дзяржаўнай установы ”Культурна-гістрычны комплекс “Залатое кола горада Віцебска “Дзвіна” выкарастаны найбольш характэрныя матывы віцебскай выцінанкі майстра Вольгі Арасланавай. Выразаныя папяровыя ўзоры становяцца лагатыпамі абласных мерапрыемстваў. Сучасная выцінанка Беларусі мае шырокія перспектывы развіцця і практычнага выкарыстання ў жыллі і побыце. Яна набывае новыя мастацкія і функцыянальныя якасці і абагачае нацыянальную культуру. Мастацтва выцінанкі не толькі вучыць тэхналагічнаму працэсу выразання прыгожых узораў, але і трэніруе дробную маторыку, развівае лагічнае мысленне і уяўленне. Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: Упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Браслаўскага райвыканкама Навукова-даследчая установа культуры “Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў” ДУК “Верхнядзвінскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, ДУК “Глыбоцкі цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці” Полацкі раённы цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур ДУК “Сенненскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” ДУК “Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна” ДУК “Ушацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” ДУК “Шаркаўшчынскі раённы цэнтр культуры” ДУК “Шумілінскі раённы Дом рамёстваў” Паходжанне элемента: Выцінанка ўзнікла ў старажытным Кітаі разам з вынаходніцтвам паперы. Менавіта адтуль пайшоў звычай наклеіваць на вокны выразаныя з паперы выявы багоў, духаў і герояў народных легенд. Лічыцца, што такія выявы адыгрывалі ролю абярэгаў – абаронцаў чалавека і яго дома. Кітайскія выразкі – аднакаляровыя і шматкаляровыя. Найбольш папулярныя выразкі чырвонага і чорнага колераў. Выразка з паперы набыла папулярнасць у Карэі, Інданезіі, Японіі. У Чылі, Перу і Мексікі з паперы было прынята выразаць занавескі і святочныя сцяжкі. У Аўстраліі і Партугаліі – трафарэты для набіванак, у Персіі і Турцыі – фігуркі для ценявых тэатраў. У ХІІІ ст. ажурныя ўпрыгожванні з паперы з’явіліся ў Іране, у ХV ст. праз Турцыю трапілі ў Італію. Пачынаючы з XIV стагоддзя, мастацкае выразанне з паперы стала вядома і ў Вялікім Княстве Літоўскім (у склад Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) уваходзіла і Беларусь), праўда, не як традыцыйны від мастацтва, а як элемент дэкарыравання дзяржаўнай дакументацыі папяровымі, ажурна выразанымі па краю падшэўцамі пад друк – кустодыямі. У ХVІІІ ст. мастацтва выразання з паперы было завезена ў Францыю і тут атрымала назву “сілуэт”, у гонар імя Эт’ена дэ Сілуэта – каралеўскага кантралёра над фінансамі пры двары Людовіка ХV, які любіў у вольны час займацца выразаннем з чорнай паперы маленькіх фігур. Хутка мода на выразанне “сілуэтаў” (партрэты, побытавыя сцэны, нацюрморты) трапіла з Парыжа ў Пецярбург, калі туды прыехаў знакаміты сілуэціст Ф.Сідо, які займаўся стварэннем партрэтных сілуэтаў Кацярыны ІІ, членаў царскай ся’і і прыдворных. Сваёй творчасцю Сідо захапіў арыстакратаў. Для многіх выразанне з паперы стала любімым заняткам. У канцы ХVІІІ-п.п.ХІХ ст. мастацтва чорнага сілуэта стала выкарыстоўвацца як упрыгожванне ў дамах рускіх дваран. Затым гэты від творчасці стаў паяўляцца ў работах рускіх і замежных мастакоў. Варта адзначыць, што знакаміты казачнік Ганс Хрысціян Андэрсэн добра валодаў уменнем выразаць сілуэты, асабліва шматфігурныя кампазіцыі па матывах уласных казак. У Расіі ў п.п. ХІХ ст. майстрам сілуэта быў мастак Фёдар Пятровіч Талстой, які выразаў не адзіночныя вобразы, а жанравыя сцэны – эпізоды напалеонаўскіх паходаў, выявы марскіх стыхій, сцэны палявання. Асабліва выдзяляюцца сцэны сялянскага жыцця – уборка сена, збор яблык, лоўля рыбы, святочныя крагоды і танцы. У ХХ ст. мастацтва сілуэта атрымала развіццё. Многія мастакі звярталіся да гэтага віда творчасці. Але акрамя выразання сілуэтаў, сталі з’яўляцца народныя ўпрыгожванні з сіметрычным праразным узорам з паперы, якія сталі адным з распаўсюджаных і папулярных сродкаў пры афармленні сялянскага жылля беларусаў, палякаў, украінцаў і літоўцаў. Па традыцыі выцінанкамі ўпрыгожвалі інтэр’ер жылля кожны год перад святамі, асабліва на вялікдзень і Раство. Іх вешалі на паталочныя балкі, на вокны, паліцы. Ажурныя выразкі з паперы можна было ўбачыць практычна ў любым доме ў выглядзе фіранак на вокнах, дэкору палічак для посуду і адзежных шаф, на этажэрцы, у выглядзе абажура лямпы, упрыгожванняў міжаконняў, акладаў абразоў. Невялікімі квадратамі з сіняй або чорнай паперы ўпрыгожвалі прамежкі паміж вокнамі ў Браслаўскім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці. На квадраты наклейвалі белыя выцінанкі ў выглядзе птушак, кветак, сняжынак. У прыгарадах выцінанкамі ўпрыгожвалі адзенне з цюлю, якое небагатыя мяшчанкі апраналі на Масленіцу. На захадзе Віцебскай вобласці была традыцыя падвешваць над калыскай нованароджанага дзіцяці аб'ёмных птушак, зробленых з дрэва або саломы з дэкорам з паперы. Вокны завешвалі папяровымі ”фiранкамі”, бо тканыя каштавалі дорага. У розных рэгіёнах Беларусі фіранкі выглядалі па-рознаму: ад вялікага папяровага ажурна прарэзанага палатна, якое зачыняе ўсё акно, да нешырокай стужкі, якая ўпрыгожвала верхняе шкло. У беднай сялянскай хаце ў чырвоным куце тканы і вышыты ручнік вісеў толькі на свята, а ў будні яго замянялі папяровым. Выцінанкамі таксама ўпрыгожвалі выявы святых і палічку пад імі. У вёсках Беларусі папяровыя выразкі выкарыстоўваліся падчас вясельных урачыстасцяў: выразаныя з паперы падвясныя птушкі, коні і каровы сімвалізавалі дабрабыт і багацце. Раней на зямлі літвінаў рабілі з вашчонай паперы складаны, працаёмкі вясельны вянок нявесце, а галаўныя ўборы ”падсадных” жаніха і нявесты ўпрыгожвалі папяровымі ажурна выразанымі стужкамі і кветкамі. З паперы дарослыя разам з дзецьмі майстравалі перад Калядамі аб'ёмныя ёлачныя цацкі – сняжынкі, шышкі, гірлянды і васьмі - або шасціканцовую калядную зорку. На зіму паміж аконнымі рамамі ўкладвалі папяровыя карункі, якія насілі эстэтычны характар – прыкрывалі мох, які ўбіраў вільгаць, каб акно не пацела. Зробленыя з нетрывалага матэрыялу, ажурныя папяровыя ўзоры як прадметы этнаграфіі ў калекцыях музеяў амаль што не захаваліся. Вялікі ўплыў на характар узора выцінанак аказаў гарадскі уклад жыцця. У канцы ХІХ ст. распаўсюдзіліся распісныя фабрычныя тканіны, шпалеры, посуд. Так, каб імітаваць структуру гардзінных тканін, тэхніка выразання з паперы фіранак дапаўнялася круглай прасечкай розных па дыяметры адтулін, выразаннем ножыкам ячэйкавай сеткі, на фоне якой рабілі раслінныя ўзоры. Выразаць ажурныя ўзоры з паперы спецыяльна ніхто не вучыўся, займаліся гэтым у асноўным жанчыны. Калі ў вёсцы збіраліся на вячоркі або пасядзелкі, дзяўчаты назіралі, як выразае найбольш удалая майстрыха, і страліся быць падобнымі да яе. Выцінанкі выразалі вялікімі пружыннымі нажніцамі, якімі ў вёсцы стрыглі авечак. Вопытныя майстрыхі лічылі іх больш зручнымі, чым звычайныя маленькія нажніцы. Унутры контуры ўзора выразалі востра заточаным ножыкам. Для прабівання маленькіх адтулін выкарыстоўвалі прабойнікі (высечкі) – металічныя трубачкі рознага дыяметра з заточанай з аднаго боку кромкай. Папяровыя фіранкі разам з ручнікамі, абрусамі, коўдрамі і г.д. уваходзілі ў пасаг дяўчыны-нявесты. Гісторыя выцінанкі не надта багатая, напэўна таму, што выцінанка часта выступала ў якасці таннага заменніка карункаў, вышыўкі. Аднак пад уплывам гарадской моды ў большасці вёсак выцінанкі зніклі, захаваўшыся толькі ў некаторых раёнах. Новы росквіт мастацтва выцінанкі атрымала пасля Вялікай Айчыннай вайны, але на непрацяглы час. У канцы 80-х гадоў ХХ стагоддзя доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці Я.М.Сахута першым напісаў шэраг артыкулаў і нарысаў аб традыцыйнай беларускай культуры, у тым ліку і аб выцінанцы. Адраджэнцам беларускай выцінанкі стаў мастак, карэспандэнт, пісьменнік, майстар народнай творчасці Вячаслаў Дубінка (1941-2010 гг.). Менавіта яго творчасць выклікала новае нараджэнне выцінанкі ў Беларусі, але ўжо на іншым узроўні – па матывах традыцыйных выразанак. Вячаслаў Дубінка ўпершыню пачаў выкарыстоўваць выцінанку для ілюстрацыі кніг. У 1973 годзе выйшла аформленае і ілюстрыраванае ім выданне А.Вольскага “Жывыя літары”, а ў 1983 годзе – кніга В.Іпатавай “Казка пра паўліна”. Вялікі ўклад у развіццё выцінанкі на Віцебшчыне ўнесла Алеся Вітасаўна Талерчык (1973 г.н., г.Віцебск) – вядомы майстар, пераможца міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў, аўтар вучэбна-тэматычнага плана абласных курсаў па выцінанцы і шэрагу метадычных дапаможнікаў. У яе творчасці знайшлі сваё адлюстраванне рысы літоўскай выцінанкі – карпіняй. Гэта не выпадкова, бо Алеся Вітасаўна – літоўка, якая нарадзілася на беларускай зямлі, лічыць сябе прадстаўніцай двух этнакультур, якія маюць глыбокія роднасныя гістарычныя карані – беларускія і літоўскія. Вынікам вывучэння матэрыялаў па літоўскім карпіняй і беларускай выцінанцы стала яе дыпломная праца на тэму “Сравнительный искусствоведческий анализ белорусской вытинанки и литовской карпиняй на современном этапе развития” (1999 г.). Алеся Вітасаўна з’яўляецца адным з аўтарам вучэбнага дапаможніка “Ажурные вырезки из бумаги” (змешчаны ў дадатку). Яе знаходка – аб’ёмная папяровая птушка. Большасць сучасных майстроў на Віцебшчыне – гэтыя былыя вучні і паслядоўнікі Алесі Талерчык. Работы майстра знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях у Аўстраліі, Беларусі, Германіі, Кітаі, Літве, Польшчы, Расіі, Украіне, Францыі. У наш час на Віцебшчыне мастацтва выцінанкі працягвае існаваць і развіцца. Гэтаму спрыяюць і абласныя курсы па гэтаму віду творчасці, якія перыядычна праводзяцца. Разам з іншымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выцінанка ўсё часцей экспануецца на выставах. Майстры выцінанкі больш увагі сталі надаваць тэматычным кампазіцыям. Гэта дэкаратыўныя пано, прысвечаныя народным і рэлігійным святам, мастацкім рамёствам, архітэктурным помнікам Беларусі. Майстры прымаюць удзел святах, конкурсух, выставах, канферэнцыях, не толькі ў рэспубліцы, але і за мяжой. БРАСЛАЎСКІ РАЁН. Вялікі ўклад у развіццё гэтага віда творчасці на Браслаўшчыне ўнесла Дудкевіч Феліцыя Юльянаўна (1928-2020 гг.). Пражывала ў в.Крукоўшчына Брслаўскага раёна, пасля - у Браславе. Скончыла два класы польскай школы. Займалася вышыўкай, вязаннем, лапікавым шыццём, малявала, грала на балалайцы. Выцінанкай займалася з 12 год. Малюнкі і сюжэты прадумвала сама. Выразала фіранкі на вокны, упрыгожвала абразы. Шматлікія працы нагадваюць вышыўку “Рышэлье”. Прысутнічае і гардзінны сетчаты фон. Яе фіранкі ўяўляюць сабой яркі прыклад традыцыйнай выцінанкі. У яе кампазіцыях пераважаюць геаметрычныя матывы, якія надаюць усёй кампазіцыі прыгажосць, лёгкасць і геаметрычную дасканаласць. Падобныя выразкі імітуюць вязаныя кручком або іголкай карункі і ўяўляюць сабой ”гардзіннае” палатно з зааморфнымі матывамі. Аснову кампазіцыі складаюць зубцы па ніжнім краі і буйныя матывы па вертыкалі. Кожны ўчастак можа складацца ў розных напрамках для выразання дадатковых матываў – стужачак з ромбікаў, трохкутнікаў, стрэлак і г.д. ПАСТАЎСКІ РАЁН. Белы ажур фіранак, на Пастаўшчыне яны называліся “Зафіранкі” і бялюткія зімовыя сняжынкі “Зорачкі” на вокнах – самы распаўсюджаны від традыцыйных выцінанак і па сёняшні час у Пастаўскім раёне. З 1792 г па 1907 г., па некаторым дадзеным па 1914 г., да пачатку Першай Сусветнай Вайны насупраць вадзянога млына ў г.Паставы на другой вадзяной запрудзе працаваў папяровы млын. Папера была патрэбна для упакоўкі тавараў, якія вырабляліся на фабрыках і рамесніцкіх майстэрнях А.Тызенгаўза. На млыне вырабляўся вельмі шырокі асартымент паперы: гэта і простая шэрая, і белая папера, і вашчоная для ўпакоўкі ежы, картон, папера для паштовак і пісьма, пазней графічныя і каляровыя паштоўкі, папера з гербавымі пячаткамі і вадзянымі знакамі, якая выкарыстоўвалася для вырабу афіцыйных дакументаў ВКЛ, Расіі, Польшчы у розныя часы. У фондах Пастаўскага краязнаўчага музея знаходзяцца грошы Расійскай Імперыі, якія былі зролены на паперы з Пастаўскага Папяровага млына. (Узоры паперы дадаюцца, з фондаў архіва г.Вільнюс (Літва)). Па звестках, сабраных падчас экспедыцый, становіцца ясна , што папера выкарыстоўвалася сялянамі вельмі шырока, як упаковачны матэрыял, так і для упрыгожвання інтэр’ера сялянскага жытла. Як і іншыя сезонныя рамёствы – выкарыстанне вырабаў ў тэхніцы выцінанкі насіла абрадавы характар. Папера была лёгкім і даступным матэрыялам, які мог замяніць таннае палатно пры вырабе, напрыклад, фіранак на вокны, яе можна было фарбаваць і вашчыць (прапітываць воскам), і вырабляць прыгожыя цацкі і кветкі, якімі ўпрыгожвалі саламяных павукоў, рабілі папяровыя букеты, вясельныя вянкі. З белай паперы рабіліся ўпрыгожванні да вясельнага каравая ў выглядзе птушак. Падвешвалі птушак з паперы і саломкі над калыскай маленькіх дзетак. Так, па аповедам мясцовых жыхароў да зімовых святаў - Каляд, Новага года - дзеці выразанкамі ўпрыгожвалі хату, выразкі рабілі на вокны і цацкі на ёлку, упрыгожвалі каляровымі папяровымі кветкамі, Калядныя зоркі, якія рабіліся з саломы для хаты, а з картона, ці іншых матэр’ялаў рабілі для калядоўшчыкаў. На Вялікдзень упрыгожваліся абразы фіранкамі, якія рабіліся з гармошачкі, якая прыгожа выразалася і не распрасоўвалася. Такой складзенай і вешалася на нітачку перад абразамі. Калі чыталі малітвы, фіранкі разхіналі. На палічку пад абразы рабілі невялічкія карункі і сурвэткі з паперы. Фіранкамі з паперы ўпрыгожваліся вокны. Рабіліся яны на палову вакна ў ніжняй частцы, альбо па вуглах і з верхняй часткі. “А часта рабілі і на поў-вакна і з верху. Каб прыгажэй было”. Папяровымі фіранкамі афармляліся працоўная і гаспадарчая частка хаты – сені, “вяранда”, халодная частка лазні. Нават каля прыпечка вешалі папяровыя фіранкі. На драўляныя лавы слалі паперу больш тоўстую і пакрытую алеем, каб яна зберагала паверхню ад смецця. Края гэтай паперы дзе-нідзе ўпрыгожвалі карункамі. У прасторы хаты выцінанкай ўпрыгожваліся адчыненыя палічкі, рабіліся сурвэткі. Папяровыя рэчы мянялі часта. Кожнае свята прыбіралася хата і мяняліся папяровыя ўпрыгожванні. Папера была больш танным матэрыялам, чым тканіна, і бывала ў бяднейшых хатах часова замяняла тканыя рэчы. А бывала і існавала разам з тканымі і вязанымі элементамі ўпрыгожвання хаты. Гэтыя працы не захоўваліся, хутка мяняліся, часцей спальваліся ў лазні ці ў печы. Па ўспамінах мясцовых жыхароў часцей за ўсё выкарыстоўваліся простыя геаметрычныя арнаменты, выявы кветак, птушачак. Для вырабаў выцінанак на Пастаўшчыне выкарыстоўвалася белая папера, якая магла фарбавацца, ці вашчыцца па патрэбе. Спосабы складання: “Гармошка”, “Пад вугал, каб былі дзве часткі”, “Сонейкам”. Малявалі крыху малюнак і выразалі нажніцамі ці вострым нажом. Сюжэты – арнамент “як ткацтва”, ромбікі, птушачкі, кветкі, кветнік, зорачкі. Вырабы ў тэхніцы выцінанкі выкарыстоўваліся да 60-х гадоў ХХ стагоддзя, пакуль не стала прамысловасць выпускаць цырату і іншыя сінтэтычныя матэрыялы. СЕННЕНСКІ РАЁН. Выцінанка ў Сенненскім раёне найбольшае развіццё атрымала ў другой палове ХІХ – першай палове ХХ стагоддзя. У ваколіцах г.Сянно да 40-ых гадоў ХХ стагоддзя вырабляліся вырабы з паперы. Элемент даўжэй існаваў у прадмесце Галынка – самым яўрэйскім раёне горада Сянно. Выцінанка здаўна была пашырана ў традыцыйным побыце яўрэяў. Тэхніка выразання з паперы была запазычана ад маламестачковых яўрэяў, якія ў свае святочныя дні, асабліва на Вялікдзень (Пейсах), аздаблялі вокны жылля мастацкімі выразкамі з белай паперы (райзэлех). Такую “выстаўку” выцінанкі бесперашкодна мог бачыць кожны, што нават мімаволі падштурхнула да пераймання арыгінальнага віду мастацкай творчасці. Таму ў рэгіёнах, населеных яўрэямі, асабліва небагатымі, звязанымі моцнымі гаспадарчымі сувязямі з вёскай, народная выцінанка была перанята з яўрэйскіх “райзэлех”. Такое меркаванне вельмі прывабнае ў адносінах да Сенненскай выцінанкі. У пачатку XX стагоддзя - Сянно тыповае яўрэйскае мястэчка. З 4245 чалавек, тут пражывала 3400 яўрэяў, было шэсць сінагог, з 450 дамоў - 305 належала яўрэям. Яны жылі і на Песчанкі, і на Віцебскай вуліцы, па абодвум бакам якой мясціліся дамы яўрэйскіх рамеснікаў. “За капліцай Віцебская вуліца рабіла дугападобны выгіб па самым паўднёвым беразе возера, і пачыналася прадмесце Сянно - Галынка, дзе на гары знаходзіліся яўэйскія могілкі, засаджаныя хвоямі”. Так пісаў пра Сянно К.Ц.Анікевіч у кнізе “Сенненскі павет”, якая выйшла ў Магілёве ў 1907 годзе. Але ў сувязі з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, яўрэйскае насельніцтва горада было значна знішчана. Выраб Сенненскай выцінанкі прыйшоў ў заняпад. Аднак пэўная папулярнасць выцінанкі, назіралася ў пасляваенныя гады, калі мануфактура развівалася слаба і даводзілася шмат што вырабляць ўручную, у тым ліку і ўпрыгожванні для дома. У 50-70-х гг. ХХ ст. выцінанка ўвогуле выйшла з ужытку. УШАЦКІ РАЁН. На тэрыторыі Ушацкага раёна гэты від мастацтва называўся “выразанка”. Жыхарка вёскі Матырына Аляксандра Іванаўна Рудзёнак расказала, што шырокае распаўсюджванне мастацтва выцінанкі набыло ў 40-х гадах XX стагоддзя. У час Вялікай Айчыннай вайны многа дамоў мясцовых жыхароў былі спалены акупантамі. Таму пасля вайны прыйшлося адстраіваць хаты, жылі бедна, а хацелася нейкай прыгажосці. Жанчыны аздаблялі сваё жыллё выразанкамі: сурвэткамі, “вугольнікамі” на вокны выразалі фіранкі з паперы, сцены ўпрыгожвалі выразанымі з паперы “макаткамі”, рабілі папяровыя падузорнікі. А яшчэ, выразалі кветкі з паперы, якімі ўпрыгожвалі чырвоны кут. Аляксандра Іванаўна расказвала, што ў вёсцы Матырына жыла жанчына, усе яе называлі Паўчыха (мужа звалі Павел), якая вельмі прыгожа рабіла выразанкі з паперы, купляла фарбу, размалёўвала іх і ўпрыгожвала сцены, чырвоны кут. “Я малая была, з бабуляй хадзілі к ёй на сяло, і мне здавалася, што няма нічога прыгажэйшага, чым гэты выразанкі. Калі крыху падрасла, хадзіла да яе вучыцца і потым з сястрой прыбіралі хату к Ражству і Вялікадню. Пазней я стала займацца вышыўкай і выразанкамі перастала займацца”. ШУМІЛІНСКІ РАЁН. Выцінанка як від народнай творчасці з’явілася на тэрыторыі Шумілінскага раёна прыкладна ў сярэдзіне ХIХ стагоддзя. Гэтаму садзейнічала наяўнасць таннай паперы, якую выраблялі у Лепельскім павеце ці дастаўлялі па чыгунцы. Па дадзеным этнаграфічных экспедыцый найбольшае развіццё выцінанка атрымала ў пасляваеныя 40-50-я гады ХХ стагоддзя. У выніку трох год акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі і актыўных баявых дзеянняў на тэрыторыі раёна шмат рэчаў, якія мелі мастацкую і этнаграфічную каштоўнасць, былі знішчаны ці вывезены. Людзі імкнуліся аднавіць побыт, упрыгожыць свае кватэры і хаты. І тэхніка выцінанкі падыходзіла, як мага лепш. Выразаннем выцінанак займаліся дзяўчаты, падлеткі і дзеці, радзей жанчыны. Рабілі “карункі” на паліцы для посуду і абразоў; фіранкі на вокны; упрыгожванні на прасценкі ў выглядзе разетак, вазонаў з кветкамі; “хвартучкі” ці ажурныя рамкі на іконы. Выцінанкі мянялі два разы на год – да Каляд і да Вялікадня. Для работы выкарыстоўвалі паперу ад мяшкоў (жоўтага, карычневага ці серага колеру). Яна была шырокая, моцная, але цёмная. Даставалі і белую паперу, але рэдка. Лісты паперы склеівалі крухмалам. Адпаведна прызначэнню і форме вырабаў прымянялі люстэркавы, радыяльны і рапартны віды сіметрыі. Узоры для выцінанак малявала сама майстрыха і выразала нажніцамі. Раней выцінанкі рабілі нажніцамі, якімі стрыглі авечак (Запісана са слоў Гусаковай Зоі Іпалітаўны, 1939 г.н., в.Сутокі Мікалаеўскага с/с Шумілінскага раёна). Віды узораў аднолькавыя на ўсёй тэрыторыі раёна: кветкі, ромбы, кружочкі, трохвугольнікі, якія скампанаваны ў арнамент; кветкі, лісточкі, каласкі; вялікая кветка, вакол якой размешчаны дробныя кветачкі, зорачкі, кружочкі. Вельмі цікавымі былі фіранкі. Над імі працавалі асабліва старанна – яны былі бачны з вуліцы і па іх меркавалі пра працавітасць і фантазію дзеўкі, якая рабіла выцінанку. Формы фіранак: прамавугольнік зверху вакна упоперак і два прамавугольнікі ўздоўж вакна; паўкола зверху і дзве шырокія паласы па бакам вакна; трохвугольнік зверху - вуглом уніз ці два трохвугольніка, сыходячыхся зверху вакна. Край фіранкі афармлялі фестонамі з зубчыкамі, маленькімі трохвугольнікамі. Пасярэдзіне фіранкі выразалі букет кветак, вазу з кветкамі ці вялікую кветку, вакол якой былі распаложаны дробныя кветачкі (Запісана са слоў Хрэптавай Галіны Пятроўны, в.Гаравыя Дабейскага с/с Шумілінскага раёна). Поле фіранак магло заставацца цэлым, не праразным, толькі кампазіцыя па цэнтру і арнамент па краю – калі трэба было шчыльна закрыць вакно з вуліцы. У іншых выпадках фіранкі рабілі падобнымі на гардзіны – малюнак выцінанкі складаўся з маленькіх зорачак, кружочкаў, трохвугольнікаў, насечак і інш. Галіна Пятроўна ўспомніла, што былі кітайскія выразанкі – яркія, фарбаваныя, якія куплялі на кірмашах. З асаблівай павагай рабілі ўпрыгожванні для ікон і палічак, на якіх яны стаялі. Для палічак бралі паласу паперы, складалі ў некалькі разоў і рабілі надрэзы ў выглядзе пялёсткаў, вугольнікаў, паўкругаў, кропелек. Атрымоўваўся ўзор, на якім былі кветкі, ромбы, крыжыкі. З выразанай фестонамі і арнаментам паласы рабілі рамачку вакол іконы ў ківоце. Калі зверху клалі вянок з паперавых кветак – арнамент не праразалі (Запісана са слоў Угнявёнак Марыі Уладзіміраўны, 1947 г.н., в.Сосніна Шумілінскага раёна). З павышэннем дабрабыту неабходнасць упрыгожваць сваё жыллё папяровымі выцінанкамі адпала. Доўгія гады заставалася традыцыя два разы ў год мяняць выцінанкі на іконах, і тое паступова зышла амаль на нет. А традыцыя упрыгожваць жыллё да Каляд зоркамі і разеткамі (сняжынкамі) дайшла да нашых дзён. Стан бытавання: менш распаўсюджаны Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: Тэрмін “выцінанка” выкарыстоўваўся ў асноўным у Заходняй Беларусі. Ва ўсходніх, цэнтральных і паўднёвых рэгіёнах бытавалі назвы: “выразкі”, “выразанкі”, “выстраганкі”. Узнікненню і развіццю выцінанкі ў Сенненскім раёне спрыялі розныя ўмовы. Папера – цікавы, просты ў апрацоўцы матэрыял. У канцы ХІХ – першай палове ХХ стагоддзяў папера трывала ўвайшла ў інтэр’ер беларусаў, а прадметы дэкору з яе ператварыліся ў самастойны традыцыйны від народнай творчасці. Асаблівы ўплыў на Сенненскую выцінанку аказала “мяжа аседласці” яўрэйскага насельніцтва, яго працэнт ў мястэчку даходзіў да 60. Гэта спрыяла перадычы традыцый мастацкай апрацоўкі паперы. Аднаўленне традыцыйнай выцінанкі ў Сенненскім раёне распачалося ў другой палове 1990-х гадоў, калі ў 1993 годзе быў створаны Сенненскі раённы Дом рамёстваў. Пэўным стымулам для гэтага працэса сталі экспедыцыі да носьбіта традыцый мясцовай выцінанкі – Пракаповіч Н.П. (1925-2007 гг.). Падчас даследавання раёна і апытанняў жыхароў, дзякуючы намаганням майстра Квашко В.Я., быў сабраны матэрыял аб самабытнай Сенненскай выцінанцы. Было дадзена другое жыццё амаль што знікламу віду рамяства. Да папулярызацыі яе спадчыны былі прыцягнуты СМІ. Таксама гэтаму паспрыяў удзел майстра ў 2000 годзе ў І Рэспубліканскім свяце-конкурсе выцінанкі “Ажурныя фантазіі”. Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Віцебска-магілёўскія гаворкі паўночна-ўсходняй групоўкі гаворак і віцебска-віленскія гаворкі паўночна-заходняй групоўкі гаворак асноўнага беларускага дыялектнага тыпу з ужываннем русізмаў. Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: Чорная і каляровая папера, нажніцы, ножык, коўрык для рэзкі, лінейка, цыркуль, дыракол, прабойнікі. Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: Распаўсюджванне элемента здзейсняецца па гарызанталі, і па вертыкалі. Вывучэнне, назапашванне інфармацыі і абмен вопытам ідзе паміж супрацоўнікамі аднаго Дому рамёстваў і паміж калегамі з іншых Дамоў рамёстваў падчас правядзення майстар-класаў на абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах, што можа вызначыць як межгрупавую культурную дыфузію. У Дамах рамёстваў, цэнтрах дзяцей і моладзі працуюць гурткі па выцінанцы, дзе майстры-педагогі навучаюць дзяцей, што кваліфікуецца як стратыфікацыйная культурная дыфузія. Апроч таго, у сям’і майстроў да вырабу выцінанак далучаюцца члены сям’і, родныя, дзеці, што з’яўляецца ўзорам традыцыйнага функцыянавання дадзенага віда творчасці, быўшага некалі адзінай формай яго існавання. У канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці былі праведзены першыя абласныя курсы па выцінанцы. Іх кіраўніком стала Лабунова Таццяна Анатольеўна. На развіццё так званай “віцебскай школы выцінанкі” паўплывалі і наступныя абласныя курсы па гэтаму віду творчасці, у 2003, 2009 і 2019 гадах, але ўжо пад кіраўніцтвам Алесі Талерчык. Пагрозы для існавання і перадачы элемента: няма Ключавыя словывыцінанка, выразанка, выстрыганка, выразкі Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА |