Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Мастацтва выцінанкі Гродзенскай вобласціШыфр (у Дзяржаўным спісе): 43БК000148
Дата ўключэння: 20/04/2021
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 19.04.2021 № 04-01-02/2 . Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.04.2021 № 25
Шыфр (у Інвентары): НКС-20210928/04
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці. Адрас: вул. Савецкая, 8, 230025, г. Гродна, ; Выяўленне элементаў НКСНазва: Мастацтва выцінанкі Гродзенскай вобласці Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): Арэол распаўсюджвання:
Гродзенская вобласць
» Астравецкі раён
» п. Гудагай ; Гродзенская вобласць
» Воранаўскі раён
» г.п.Воранава; Гродзенская вобласць
» Гродзенскі раён
» в. Каробчыцы; Гродзенская вобласць
» Гродзенскі раён
» г. Гродна; Гродзенская вобласць
» Карэліцкі раён
» г.п. Карэлічы; Гродзенская вобласць
» Лідскі раён
» г. Ліда; Гродзенская вобласць
» Мастоўскі раён
» г. Масты; Гродзенская вобласць
» Навагрудскі раён
» г. Навагрудак; Гродзенская вобласць
» Свіслацкі раён
» в. Сакольнікі; Гродзенская вобласць
» Слонімскі раён
» г. Слонім;
Кароткае апісанне элемента: Першаўзоры беларускай выцінанкі, як і гродзенскай, захаваліся ў адзінкавых экзэмплярах. Дзякуючы энтузіястам-даследчыкам народнай культуры, асобныя вырабы з паперы ўтылітарнага прызначэння былі зафіксаваны на фота і змешчаны ў вядомых рэспубліканскіх выданнях па традыцыйнай культуры. Пры даволі масавым бытаванні выцінанкі рэгіянальныя асаблівасці прасочваюцца невыразна. Больш дакладныя звесткі пра рэгіянальныя (лакальныя) асаблівасці гэтага народнага мастацтва даюць успаміны старэйшых носьбітаў традыцыі выразання з паперы. Так, на Навагрудчыне існавала адметная тэхніка ўпрыгожвання папяровымі ўзорамі свайго жылля. Мясцовыя гаспадыні не толькі дэкарыравалі палічкі і рэзалі сняжынкі на Каляды, але і рабілі складаныя (рапортныя) фіранкі на вокны, ручнікі-набожнікі, сурвэткі пад пірагі. Асновай такіх вырабаў з’яўляецца ромбавідная сетка, якая імітуе ячэйкі гардзіннага палатна, вязанага з нітак. На іх размяшчаюцца сіметрычныя буйныя кветкі або букеты, а па краях выбіваюцца зубчыкі паўмесяцам або вугольнікамі. Для работы скарыстоўвалі толькі ёмкія, шчыльныя лісты паперы (цяпер – ватман). Дзеля больш дакладнай імітацыі гафтаваных вырабаў традыцыйную тэхніку выразання дапаўнялі адметнымі прыёмамі: выбіваннем кружкоў трубачкамі, выразанне нажом на дошцы, выбіванне ўзораў цвіком альбо долатам з дапамогай малатка. Гэта адметная тэхніка “выбівання” пэўнага малюнка на паперы існавала на Навагрудчыне ў 30-я і пасляваенныя гады мінулага стагоддзя. Пэўны час традыцыя была забыта. І толькі ў 1998 годзе дзякуючы супрацоўніку Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея Ніне Пятроўне Шурак (1932-2009) навагрудская выцінанка-выбіванка набывае новае жыццё. У 2016 годзе традыцыя вырэзвання з паперы (выцінанка-выбіванка) у Навагрудскім раёне была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Традыцыйныя рамёствы » Выцінанка Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: Мастацтва выцінанкі сёння становіцца актуальным, карыстаецца попытам і мае зацікаўленасць у моладзі і людзей старэйшага пакалення. Бялюткія ўзоры, накладзеныя на розныя адценні цёмнага фону альбо аформленыя ў рамку, з’яўляюцца арыгінальным элементам дэкору. Самабытнасць тэхнік выканання дае магчымасць выкарыстоўваць выцінанку як у сучасным хатнім інтэр’еры, так і ў афармленні аграсядзіб, офісаў, кафэ-бараў, канцэртных пляцовак. Мастацкае выразанне з паперы прымяняецца пры вырабе святочных паштовак і разеткавых сурвэтак. Да таго ж папера – танны і экалагічна чысты матэрыял Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: Выцінанка як кампанент народнай культуры становіцца ўсё больш запатрабаванай у сучасным грамадстве. Яна як індэнтыфікатар мясцовай культуры выконвае эстэтычную функцыю, дае магчымасць творчаму самавыяўленню асобы. Выкарыстоўваецца ў аздабленні экспазіцый музеяў і куткоў традыцыйнай культуры на Гродзеншчыне, з’яўляецца абавязковым экспанатам рэгіянальных выставак народнага мастацтва. Дадзены від мастацтва выконвае пазнавальна-навучальную ролю ў выхаванні падрастаючага пакалення. Выцінанка Гродзеншчыны ўтрымлівае функцыю рэсурсу турыстычна-рэкрэацыйнага развіцця, спрыяе развіццю прывабнага турызму ў рэгіёне Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: Дзяржаўная ўстанова культуры “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”; Дзяржаўная ўстанова культуры “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”; Установа адукацыі “Навагрудскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцей”; Дзяржаўная ўстанова “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”; Дзяржаўная ўстанова культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр”; Дзяржаўная ўстанова культуры “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”; Дзяржаўная ўстанова культуры “Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў”; Дзяржаўная ўстанова “Астравецкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”; Дзяржаўная ўстанова “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”; Дзяржаўная ўстанова культуры “Мастоўскі раённы цэнтр рамёстваў”; Дзяржаўная ўстанова культуры “Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” Паходжанне элемента: Выцінанка – выразаныя з паперы ўзоры. На Гродзеншчыне бытавалі і іншыя яе назвы: выстрыганка, выразанка, выразка, выбіванка. Мастацтва выцінанкі прыйшло на захад Еўропы з Кітая, на Беларусь – з Германіі і Скандынавіі ў XVIII ст.. Лічыцца, што першымі гэта майстэрства перанялі габрэі. У сваіх крамах яны прадавалі паперу і, каб рэкламаваць свой тавар, у вокнах гандлёвых лавак вывешвалі прыгожыя папяровыя ўзоры з белай паперы – выцінанкі. У аснове развіцця выцінанкі ляжыць яе ўтылітарнае прызначэнне – упрыгажэнне жылля. Каб маляваць, ткаць, плесці, трэба вучыцца і мець час, а выразаць нажніцамі можа кожны і даволі хутка. Таму ў канцы XIX, пачатку і да канца 60-х гадоў ХХ ст. выцінанкі шырока выкарыстоўваліся як упрыгажэнне жылля, пераважна сялянскага і мяшчанскага насельніцтва. Гэта фіранкі, набожнікі, стужкі, гірлянды, кветкі, пеўні і птушкі, паўліны, зоркі і інш. Сустракаліся выразаныя з паперы профілі і постаці людзей, дрэў, невялічкія абразкі, сюжэтныя карціны і інш. Па сведках старэйшых носьбітаў народнай культуры, выцінанкай найперш упрыгожвалі рамкі абразоў і паліцу пад абразамі на покуце. У каталіцкіх сем’ях часам на вольнай атынкаванай сцяне ў цэнтры хаты клеілі папяровы крыж, вакол яго наклейвалі кветкі-вяночкі, розныя выявы звяркоў і птушачак. У кожнай краіне склаліся свае мастацкія асаблівасці выцінанкі. Беларускія выцінанкі значна розняцца ад суседніх польскіх, літоўскіх, рускіх тым, што для іх найбольш характэрны геаметрычныя і раслінныя матывы. Зрэдку сустракаюцца выявы звяроў і птушак - простыя і ясныя па кампазіцыйнай будове. Пры стварэнні выцінанкі вясковыя самавукі карысталіся не толькі традыцыйнымі ўзорамі, вядомымі ў ткацтве, вышыўцы, роспісе пра шкле, але прыўносілі сваю асабістую мастацкую манеру. Найбольш распаўсюджаны тэхнічны прыём – складанне ўдвая або ў 4 ці ў 8 разоў аркуша паперы. Тэхналогія выцінанкі засноўваецца на асаблівасцях матэрыялу. Аркуш паперы можна скласці ў любым напрамку і выразаць нажніцамі (ножнамі, скальпелем, металічнымі трубачкамі альбо гільзамі), дакладна паўтараць столькі разоў, колькі слаёў утварыў складзены ліст. Такога працэсу тыражыравання нельга дабіцца ад іншых матэрыялаў Стан бытавання: Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: У 30-40-я гады мінулага стагоддзя выцінанка займала сваё пачэснае месца ў вясковым побыце, была важнай часткай культурнай традыцыі – упрыгожвання жылля да Вялікадня і Каляд. Гаспадыні, выразаючы выцінанкі, падбіралі ўзоры “вучачыся адзін ад аднаго” з папраўкай на свой густ і асабістае ўяўленне аб прыгожым. Сёння выцінанка на Гродзеншчыне – мастацкі від рамяства. Вядучыя майстры выцінанкі Наталля Аляксандраўна Клімко з Навагрудка, Аляксандр Фёдаравіч Аўчыннікаў і Станіслаў Вітольдавіч Муліца з Гродна ў сваёй творчасці абапіраюцца на мясцовыя, рэгіянальныя і агульна нацыянальныя асаблівасці выразання з паперы, ствараючы серыі работ, прысвечаныя народным святам і абрадам, гісторыка-культурнай спадчыне і архітэктурным святыням Гродзеншчыны Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Паўднёва-заходні дыялект беларускай мовы; змешанае маўленне беларускай, рускай і польскай моў Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: Папера рознага гатунку і колеру, нажніцы, выбойнікі, ножык, малаток, дубовая дошка, клей, рамкі, шкло Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: Асноўнай формай перадачы мастацкага ўмення выразання з паперы з’яўляюцца гурткі, студыі, курсы пры ўстановах культуры і адукацыі. Значную ролю выконваюць семінары-практыкумы па выцінанцы, абласныя курсы павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры, майстар-класы падчас праводзімых фестываляў, святаў, выставак, конкурсных праграм народнага мастацтва. У большасці раёнах пры аддзелах рамёстваў і традыцыйнай культуры створаны аматарскія аб’яднанні майстроў народнай творчасці. Усё гэта спрыяе паглыбленню адукацыйных ведаў, практычных навыкаў, папулярызацыі традыцыйнай культуры рэгіёну, творчасці асобных майстроў-транслятараў рамяства. Сёння даволі рэдкай з’явай стала практыка перадачы рамяства ад пакалення да пакалення, у сям’і. У дадзеным выпадку выразным прыкладам такой пераемнасці стала адраджэнне навагрудскай выцінанкі-выбіванкі. Гэта адметная тэхніка “выбівання” пэўнага малюнка на паперы існавала на Навагрудчыне ў 30-я і пасляваенныя гады мінулага стагоддзя. Пэўны час традыцыя была забыта. І толькі ў 1998 годзе дзякуючы супрацоўніку Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея Ніне Пятроўне Шурак (1932-2009) навагрудская выцінанка-выбіванка набывае новае жыццё. Працуючы над экспазіцый музея – сялянская хата 30-х гадоў, яна ўспомніла пра фіранкі і набожнікі сваёй матулі, выкананыя ў тэхніцы выбівання ўзораў на паперы, і скарыстала гэты прыём у афармленні інтэр’ера жытла навагрудскага селяніна. Такое мастацтва не магло застацца незаўважаным. Ніна Пятроўна пачала цесна супрацоўнічаць з Навагрудскім раённым цэнтрам рамёстваў, дзе зараз захоўваюцца яе работы. Тут жа знайшліся пераемнікі рамяства. Сярод іх - Клімко Наталля Аляксандраўна, тагачасны дырэктар Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў. Яна засвоіла рамяство і як мастак, зберагаючы традыцыю, прыўнесла свае творчыя здабыткі. Пераемнікамі майстэрства стварэння выцінанак-выбіванак ад маці і бабулі народнага майстра Клімко Наталлі Аляксандраўны сталі: дачка Вераніка Фралова і пяцёра ўнукаў (Марына Цецярук, 20 гадоў, студэнтка; школьнікі: Марыя Клімко, 13 гадоў; Максім Цецярук, 12 гадоў; Андрэй Цецярук, 11 гадоў, Ілья Цецярук, 10 гадоў). У сакавіку-красавіку 2021 года ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці прайшла абласная выстаўка сямейнай творчасці “Фантазии полёт и рук творенье”, дзе сям’я Клімко шырока прадставіла свае творы ў стылі навагрудскай выцінанкі-выбіванкі. Пагрозы для існавання і перадачы элемента: Асноўнай пагрозай існавання элемента з’яўляецца адсутнасць грунтоўных даследаванняў і ведаў пра лакальныя, рэгіянальныя, нацыянальныя традыцыі выцінанкі. У творчасці некаторых майстроў шмат выпадковых матываў, чужога ўплыву. Побач з папяровымі ўзорамі традыцыйнага стылю, мастацкага пераасэнсавання рамяства нямала пасрэднай самадзейнасці Ключавыя словывыцінанка, выразанка, выстрыганка Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА |