Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Мастацтва выцінанкі Мінскай вобласці

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 63БК000150
Дата ўключэння: 20/04/2021
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 19.04.2021 № 04-01-02/2 . Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.04.2021 № 25
Шыфр (у Інвентары): НКС-20210928/06

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Галоўнае упраўленне культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Адрас: г. Мінск, вул. Энгельса, 4;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Мастацтва выцінанкі Мінскай вобласці

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Выразанкі, вырэзванне з паперы (Любань), выразанка (Чэрвень)

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Пілецкая Вольга Аляксандраўна метадыст па народнай творчасці дзяржаўнай установы «Клецкі раённы цэнтр культуры» (Клецк); Майстры народнага ДПМ, клубныя работнікі, настаўнікі і навучэнцы дадатковай адукацыі (Любань); Навучэнцы аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва установы адукацыі «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага», навучэнцы дзіцячай мастацкай школы мастацтваў г. Маладзечна, майстры Маладзечанскай школы выцінанкі Чырвонцава Л.Л., Чэрвонцава Н.Л., Валковіч-Борыс Л.М., Маслава В.Ю., Бабурына В.В, Сухая Н.А., Каўрус Ю.В., Перліна Г.В., Харлінская В., Кучко А.В., Пенкрат Т.М., БажкоА.С., Падкарытава С.І, Марчанкава Т.Э., Герасіменка К.Ю., Дэр А.І., Ралавец А.А., Вальковіч Н.С., Вайцюлевіч Г.А., Красюк В.Б, Шарак І.Л., Сарока В.М, Кулік Т., Казанова Л.Э.

Арэол распаўсюджвання:

Мінская вобласць » Клецкі раён » г. Клецк;   Мінская вобласць » Любанскі раён » в. Асавец;   Мінская вобласць » Любанскі раён » в. Закальнае;   Мінская вобласць » Любанскі раён » г. Любань;   Мінская вобласць » Любанскі раён » в. Палічнае;   Мінская вобласць » Любанскі раён » г.п. Урэчча;   Мінская вобласць » Маладзечанскі раён » г. Маладзечна;   Мінская вобласць » Чэрвеньскі раён » г. Чэрвень;  

Кароткае апісанне элемента:

Выцінанка – адзін са старажытных відаў ДПМ на тэрыторыі Беларусі з канца ХVI ст. Магчыма першымі папяровымі ўзорамі былі кустодыі (аздобы для аховы васковых і сургучных пячатак на дакументах). З даступнасцю паперы ў сялянскім асяроддзі з’яўляецца ўтылітарная выцінанка. Ёй аздаблялі вокны (фіранкі), сцены, мэблю, чырвоны кут, элементы  святочных убораў (галаўныя ўборы, калядная зорка). У першай палове ХХ ст. выцінанка перажывае караткачасовы росквіт. У пасляваенны час амаль знікае, але з канца 80-х вяртаецца ў новым сучасным рэчышчы, але з выразным традыцыйным напрамкам.Даследчыцкая дзейнасць па выяўленню, аднаўленні па памяці традыцыйных узораў, носьбітаў гэтага віду народнай творчасці спрыяла цікавасці да гэтага віду выкладчыкаў, прафесійных мастакоў.
Стваральнікам Маладзечанскай школы выцінанкі з’яўляецца Вікторыя Мікітаўна Чырвонцава (1937-2014 г.ж.). У 1987 годзе яна пачынае працаваць у ДМШ г.Маладзечна настаўнікам ДПМ. Выразанне выцінанак вельмі спадабалася вучням. Вікторыя Мікітаўна распрацоўвае рабочую праграму па выцінанцы для малодшых і старэйшых класаў мастацкай школы. У 1992 годзе Маладзечанскі гарвыканкам дае дазвол на адкрыццё «Класа народнага мастацтва» пры ДМШ для выпускнікоў школ па спецыяльнасці: выцінанка, апрацоўка саломы, ільну, разьба па дрэве. Вучэбная праграма ўдасканальвалася, вялася даследніцкая праца над вывучэннем беларускага арнаменту, сімвалізму выяў і тэхнічным прыёмам выцінанкі.
У 1995 годзе пры Маладзечанскім музычным каледжы імя М.К.Агінскага было адкрыта аддзяленне ДПМ. Багаты творчы і педагагічны вопыт Чырвонцавай В.М. дазволіў стварыць абгрунтаваную методыку выкладання выцінанкі і вучэбную праграму, зацверджаную Міністэрствам культуры РБ у 2001 годзе.
У ходзе экспедыцый 2018г. па Клецкаму раёну быў вынайдзены элемент мастацтва выцінанка (ДУ «Клецкі раённы цэнтр культуры», кіраўнік экспедыцыйнай дзейнасці Пілецкая В.А).Зафіксавана Пілецкай Вольгай у ходзе экспедыцый  2018 года з апытання Лобкі Ганны Іосіфаўны 1941 года нараджэння, жыхаркі вёскі Кухчыцы Клецкага раёна:напярэдадні Вялікдня прыбіралі хату ў папяровыя карункі. Набывалі тонкую цыгарэтную  паперу ў «шпікулянтаў», што хадзілі па хатам, і выбівалі гільзамі з-пад куль фіранкі на вокны. Чаму гільзамі? А  таму, што нажніцы пасля вайны не ў кожнай хаце былі, а гільзаў на зямлі валялася колькі хочаш рознага дыаметру.   Тэхналогія простая — клалі паперу на малюнак (напрыклад, на абрус), абводзілі рысы алоўкам. Затым  клалі паперу на  драўляную калодку і высякалі ўдарам малаточка гільзамі дробненька дзірачкі па намалёваным контуры. А хто і сам прыдумляў  узоры : птушкі, кветкі. А далей з бінта ўсё рабілі, нешта там на вілку наматвалі…
Зафіксавана Пілецкай Вольгай у ходзе экспедыцый  2018, 2019 года з апытання Рамашкі Соф’і Іванаўны, 1942 года нараджэння, жыхаркі агр. Морач Клецкага раёна: рабілі папяровыя фіранкі са звычайных газет. Кіпу газет, каб фіранкі на  вокны былі аднолькавыя, клалі на драўляную калодку, алоўкам малявалі абрысы кветак ( ці птушак, хто што прыдумае) і высякалі гільзамі з дапамогай малаточка. Зубчыкі па краю фіранкі рабілі нажніцамі. Гэтыя кветачкі падмалёўвалі вішневым колерам, лісточкі—зяленым. Фарбаў у продажы хапала, бо жылі на мяжы з Польшчай, і гэтай фарбай малявалі, што тканіну і ніткі фарбавалі. Мацавалі гэтыя фіранкі запаранай бульбай. А яшчэ выцінанкай на Морачы аздаблялі «чырвоны кут»,дзе сядзелі маладыя на вяселлі… Я дык са сваім мужам і пазнакомілася, як раз як фіранкі сядзела на ганку біла, а ён з дзвюма баханкамі хлеба пад пазухамі падыйшоў.
Зафіксавана Пілецкай Вольгай у ходзе экспедыцый  2018 года з апытання Баршчэўскай Ганны Уладзіміраўны 1942 г.н. жыхаркі горада Клецка: да замужаства жыла ў вёсцы Шчэпічы Клецкага раёна. Помню, як рабілі ўсё гэтага «Павучка» з паперы, прыкладна ў канцы 50-х і ў пачатку 60-х. Па прызначэнню нагадвае саламянага павука, але больш просты. З саломы, то красівы, але ж рабіць доўга, ды і шкада спальваць, калі павуцінне заводзілася. Рэзалі  павучка, калі час быў, каб хату ўпрыгожыць. Нарэжаш, развернеш, а тады за лапкі яго, дый бэльку пад столлю. Вісеў ён доўга, а калі павуцінне заводзілася, змёў мятлой ды і ў печку. Каб павялічыць памер паперы, лісты склейвалі запаранай бульбай, а замест грузікаў выкарыстоўвалі сушаныя сліўкі. Паперу маглі выкарыстоўваць чарцёжную, ці якую хто знойдзе.
Зафіксавана Пілецкай Вольгай у ходзе экспедыцый  2019 года з апытання Васілеўскай Алены Уладзіміраўны 1936 г.н. жыхаркі вёскі Гурнаўшчына:гэта нашы першыя фіранкі былі з газет. Ото кіпу бралі, па краям сшывалі, а далей хлопец у нас адзін быў, рысаваў хораша. То бяжым да яго і ён нам ужо малюе, а потым ужо на достачку пакладзеш, ды звычайным нажом рэжаш. Як ужэ выражаш, так і будзе. Зараз не магу, рукі слабыя. А далей ужо з марлі ці бінта доўгія рабілі. На лямпачку марлю нацягвалі ды грабушком, што вошы вычосваць, раздзвігалі ніткі. Ды і на абразы тожа вешалі. А потым яшчэ на базары папяровыя фіранкі куплялі, на іх кветачкі наклеяныя з бумагі былі, мо хто і сам рабіў. А тады, як ужэ лепш жыць сталі, то ўжэ і з ткані рабілі фіранкі.
З апытання 2021 г.Казлоўскага Сяргея Казіміравіча 1976 г.н. жыхар горада Клецка: упершыню выцінанкай у школе займаўся, сняжынкі рэзалі, але асобай цікавасці гэта праца не вызывала. Яшчэ мама расказвала, як выцінанкі выразала і хату прыбірала да свята: на паліцы, іконы (замест рушніка выцінанку вешала).Мае выцінанкі нясуць мастацкі характар з выкарыстаннем традыцыйных тэхнік. Выкарыстоўваю раслінныя і геаметрычныя матывы, абрысы людзей і жывёлін. У асноўным, ў сваіх выцінаках прытрымліваюся сіметрыі.
Пілецкая Вольга Аляксандраўна 1987 года нараджэння, жыхарка горада Клецка: каб знайсці сляды выцінанкі на Клеччыне, штогод арганізоўваю рад даследчых экспедыцый, вяду цеснаю працу са старэйшымі носьбітамі, пераймаю і асвойваю тэхналогію вырабу мясцовых фіранак. Ствараю калекцыі асабістых сучасных выцінанак, са сродкаў масавай інфармацыі – часопісаў, газет, як і ў даўнешнія часы. Творчая выцінанка цесна звязана з культурнымі з’явамі «Прыдарожныя крыжы», «Вакенцы закінутых хатаў» і інш. Працы з тлумачэннем можна назіраць на асабістай старонцы Інстаграм voliechka_piletskaya.

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя рамёствы » Выцінанка

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Навучанне дзяцей майстэрству выразанню з паперы стварае выдатныя магчымасці для развіцця творчых здольнасцей дзяцей, садзейнічае эстэтычнаму выхаванню і фарміраванню экалагічнага мыслення. Карыстаецца выцінанка вопытам на курсах і майстар-класах для дарослых, бо садзейнічае раскрыцю творчых здольнасцей, рэлаксацыі і самаўяўленню асобы. Дае магчмасць праводзіць тэматычныя майстар-класы для турыстаў, экскурсійных груп, гасцей аграсядзіб з вырабам вясновай, каляднай сімволікі. Вырабы высокага мастатацкага ўзроўню – выдатныя падарункі на памяць аб Беларусі для замежных гасцей і турыстаў, ганаровых гасцей на ўрачыстых мерапрыемствах. Вырабы дэкаратыўна-утылітарнага прызначэння цудоўна аздабляюць інтэр’ер сучасных жылых і грамадскіх памяшканняў. Апошніх некалькі год шырокае распаўсюджанне выцінанка атрымала ў якасці аздаблення для вокнаў на святы Новага году, Калядаў і Раства. Амаль выціснуўшы сабой іншыя формы ўпрагожанняў, пакінуўшы хіба толькі асвятленне светавымі гірляндамі. Гэты спосаб ўжывання характэрны менавіта для беларускай традыцыі і не атрымаў такога маштабнага развіцця ў суседніх краінах. Значны ўклад у папулярызацыю і развіццё выцінанкі як з’явы належыць выхадцам аддзялення дэкаратыўна-прыкладноага мастацтва УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага» і Маладзечанскай дзіцячай мастацкай школы. Менавіта адсюль «пайшлі ў свет» выдатныя майстры і педагогі, выкладчыкі, якія сваёй працай і прыкладам падымалі зацікаўленасць традыцыйным беларускім выразаннем з паперы. Выцінанка добра прыжылася ў школах і садках, ва ўстановах пазашкольнай адукацыі як від мастацтва, каторы не патрабуе спецыфічных матэрыялаў і інструментаў. Выпускаюцца кнігі, распаўсюджваюцца лякалы. Шчырую зацікаўленасць гэтым відам народнага мастацтва выказваюць і дарослая частка насельніцтва і прыкладам таму вялікая колькасць варштатаў і асобаў, якія захопліваюцца выцінаннем, а таксама і ўступаюць ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці (колькасць майстроў у саюзе і адсотак з Маладзечанскай школы, альбо іх вучні). Выцінанка накірунку Маладзечанскай школы выкарыстоўваецца для выдання паштовак, кніг, прынтоў і вышыўкі на вопратацы, стварэння ландшафтнай аздобы, інтэр’ерных элементаў, афармленне мерапрыемстваў, служыць асновай графіці. Маладзечанская выцінанка ўжо выходзіць за межы краіны і ўплывае на мастацтва суседніх Польшчы, Расіі, Літвы, Украіны. Менавіта аўтары з Маладзечна: В.В.Бабурына, Н.А.Сухая, Л.Л.Чырвонцава сталі аўтарамі дапаможнікаў па выцінанцы, выдадзеных на Беларусі. Выцінанка развіваецца і захоўваючы свае традыцыйныя асаблівасці, развітыя Маладзечанскімі педагогамі, у тым ліку асноўнай з іх Чырвонцавай Вікторыяй Мікітаўнай, засвойвае новыя сферы і сучасныя актуальныя для грамадства тэмы.

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Выцінанка - выразанне з паперы - папулярна не толькі сярод дарослых, але і выдатна падыходзіць для працы з дзецьмі, якія ахвотна фантазуюць з лісточкамі паперы і нажніцамі. Каб асвоіць гэты від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, неабходна жаданне, крыху цярпення, а з падручных матэрыялаў: нажніцы, папера і клей. У асноўным, выкарыстоўваецца белая папера, часам - чорная і каляровая. Выцінанкі адкрываюць вялікія творчыя магчымасці. Бо з паперы можна выразаць шмат прыгожых і карысных рэчаў: віншавальныя паштоўкі, навагоднія маскі, сняжынкі, валянцінкі і многае іншае. У нашы дні шырокае распаўсюджванне атрымалі архітэктурныя формы, часта выразаюць культавыя храмы, цэрквы, а таксама тэматычныя кампазіцыі, прысвечаныя народным святам, мастацкім рамёствам, архітэктурным помнікам даўніны. Словам, сучасная беларуская выцінанка адрозніваецца сваёй багатай і разнастайнай тэматыкай, тэхнікай выканання, арыгінальнымі дызайнерскімі рашэннямі, але пры гэтым заўсёды арыентуецца на традыцыйныя народныя матывы. Маладзечанская выцінанка на сучасным этапе з’яўляецца ідэнтыфікатарам мясцовай культуры. Мастацтву выцінанкі характэрна эстэтычна-дэкаратыўная функцыя. Традыцыя аздаблення інтэр’ераў і вокнаў на святы з кожным годам усё больш распаўсюджваецца ў гарадскім асяродку. Няма ні воднай навучальнай ці адміністрацыйнай установы, ці жылога дома ў Маладзечна , дзе не ўбачыш на зімовыя святы ўпрыгожванні з выцінанак. Працы майстроў Маладзечанскай школы выцінанкі замаўляюць для аздаблення інтэр’еру і выкарыстоўваюць у карпаратыўнай паліграфічнай прадукцыі розныя арганізацыі і кампаніі. Важнай функцыяй з’яўляецца і рэсурс турыстычна-рэкрэацыйнага развіцця. Шматлікія госці горада наведваюць УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага», дзе знаходзіцца музей-фонд дыпломных работ аддзялення ДПМ, знаёмяцца з мноствам выцінанак, якія аздабляюць інтэр’еры каледжа. Мастацтва гэтага віда народнай творчасці выконвае выхаваўчую функцыю. Дзеці школьнага ўзросту знаёмяцца з выцінанкай на занятках выяўленчага мастацтва і гуртках устаноў дадатковай пазашкольнай адукацыі.

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага»; Дзіцячая мастацкая школа мастацтваў г.Маладзечна; ДУ «Клецкі раённы цэнтр культуры»; ДУК «Любанскі раённы цэнтр культуры» і сельскія клубныя установы: Рачэнскі СДК, Кузміцкі СДК, Дарасінскі СДК, Забалацкі СДК, Пластокскі СК; ДУ «Любанскі дзяржаўны музей народнай славы»; ДУДА “Любанская дзіцячая школа народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва»; ДУДА «Любанская дзіцячая школа мастацтваў» ; ДУА «Любанскі цэнтр дзіцячай творчасці»; ДУА «Чэрвеньская дзіцячая школа мастацтваў».

Паходжанне элемента:

Выцінанка – адзін са старажытных відаў ДПМ на тэрыторыі Беларусі з канца ХVI ст. Магчыма першымі папяровымі ўзорамі былі кустодыі (аздобы для аховы васковых і сургучных пячатак на дакументах). З даступнасцю паперы ў сялянскім асяроддзі з’яўляецца ўтылітарная выцінанка. Ёй аздаблялі вокны (фіранкі), сцены, мэблю, чырвоны кут, элементы святочных убораў (галаўныя ўборы, калядная зорка). У першай палове ХХ ст. выцінанка перажывае караткачасовы росквіт. У пасляваенны час амаль знікае, але з канца 80-х вяртаецца ў новым сучасным рэчышчы, але з выразным традыцыйным напрамкам.Даследчыцкая дзейнасць па выяўленню, аднаўленні па памяці традыцыйных узораў, носьбітаў гэтага віду народнай творчасці спрыяла цікавасці д а гэтага віду выкладчыкаў, прафесійных мастакоў. Стваральнікам Маладзечанскай школы выцінанкі з’яўляецца Вікторыя Мікітаўна Чырвонцава (1937-2014 г.ж.). У 1987 годзе яна пачынае працаваць у ДМШ г.Маладзечна настаўнікам ДПМ. Выразанне выцінанак вельмі спадабалася вучням. Вікторыя Мікітаўна распрацоўвае рабочую праграму па выцінанцы для малодшых і старэйшых класаў мастацкай школы. У 1992 годзе Маладзечанскі гарвыканкам дае дазвол на адкрыццё «Класа народнага мастацтва» пры ДМШ для выпускнікоў школ па спецыяльнасці: выцінанка, апрацоўка саломы, ільну, разьба па дрэве. Вучэбная праграма ўдасканальвалася, вялася даследніцкая праца над вывучэннем беларускага арнаменту, сімвалізму выяў і тэхнічным прыёмам выцінанкі. У 1995 годзе пры Маладзечанскім музычным каледжы імя М.К.Агінскага было адкрыта аддзяленне ДПМ. Багаты творчы і педагагічны вопыт Чырвонцавай В.М. дазволіў стварыць абгрунтаваную методыку выкладання выцінанкі і вучэбную праграму, зацверджаную Міністэрствам культуры РБ у 2001 годзе. У ходзе экспедыцый 2018г. па Клецкаму раёну быў вынайдзены элемент мастацтва выцінанка (ДУ «Клецкі раённы цэнтр культуры», кіраўнік экспедыцыйнай дзейнасці Пілецкая В.А).Зафіксавана Пілецкай Вольгай у ходзе экспедыцый 2018 года з апытання Лобкі Ганны Іосіфаўны 1941 года нараджэння, жыхаркі вёскі Кухчыцы Клецкага раёна:напярэдадні Вялікдня прыбіралі хату ў папяровыя карункі. Набывалі тонкую цыгарэтную паперу ў «шпікулянтаў», што хадзілі па хатам, і выбівалі гільзамі з-пад куль фіранкі на вокны. Чаму гільзамі? А таму, што нажніцы пасля вайны не ў кожнай хаце былі, а гільзаў на зямлі валялася колькі хочаш рознага дыаметру. Тэхналогія простая — клалі паперу на малюнак (напрыклад, на абрус), абводзілі рысы алоўкам. Затым клалі паперу на драўляную калодку і высякалі ўдарам малаточка гільзамі дробненька дзірачкі па намалёваным контуры. А хто і сам прыдумляў узоры : птушкі, кветкі. А далей з бінта ўсё рабілі, нешта там на вілку наматвалі… Зафіксавана Пілецкай Вольгай у ходзе экспедыцый 2018, 2019 года з апытання Рамашкі Соф’і Іванаўны, 1942 года нараджэння, жыхаркі агр. Морач Клецкага раёна: рабілі папяровыя фіранкі са звычайных газет. Кіпу газет, каб фіранкі на вокны былі аднолькавыя, клалі на драўляную калодку, алоўкам малявалі абрысы кветак ( ці птушак, хто што прыдумае) і высякалі гільзамі з дапамогай малаточка. Зубчыкі па краю фіранкі рабілі нажніцамі. Гэтыя кветачкі падмалёўвалі вішневым колерам, лісточкі—зяленым. Фарбаў у продажы хапала, бо жылі на мяжы з Польшчай, і гэтай фарбай малявалі, што тканіну і ніткі фарбавалі. Мацавалі гэтыя фіранкі запаранай бульбай. А яшчэ выцінанкай на Морачы аздаблялі «чырвоны кут»,дзе сядзелі маладыя на вяселлі… Я дык са сваім мужам і пазнакомілася, як раз як фіранкі сядзела на ганку біла, а ён з дзвюма баханкамі хлеба пад пазухамі падыйшоў.Выцінанка – адзін са старажытных відаў ДПМ на тэрыторыі Беларусі з канца ХVI ст. Магчыма першымі папяровымі ўзорамі былі кустодыі (аздобы для аховы васковых і сургучных пячатак на дакументах). З даступнасцю паперы ў сялянскім асяроддзі з’яўляецца ўтылітарная выцінанка. Ёй аздаблялі вокны (фіранкі), сцены, мэблю, чырвоны кут, элементы святочных убораў (галаўныя ўборы, калядная зорка). У першай палове ХХ ст. выцінанка перажывае караткачасовы росквіт. У пасляваенны час амаль знікае, але з канца 80-х вяртаецца ў новым сучасным рэчышчы, але з выразным традыцыйным напрамкам.Даследчыцкая дзейнасць па выяўленню, аднаўленні па памяці традыцыйных узораў, носьбітаў гэтага віду народнай творчасці спрыяла цікавасці д а гэтага віду выкладчыкаў, прафесійных мастакоў. Стваральнікам Маладзечанскай школы выцінанкі з’яўляецца Вікторыя Мікітаўна Чырвонцава (1937-2014 г.ж.). У 1987 годзе яна пачынае працаваць у ДМШ г.Маладзечна настаўнікам ДПМ. Выразанне выцінанак вельмі спадабалася вучням. Вікторыя Мікітаўна распрацоўвае рабочую праграму па выцінанцы для малодшых і старэйшых класаў мастацкай школы. У 1992 годзе Маладзечанскі гарвыканкам дае дазвол на адкрыццё «Класа народнага мастацтва» пры ДМШ для выпускнікоў школ па спецыяльнасці: выцінанка, апрацоўка саломы, ільну, разьба па дрэве. Вучэбная праграма ўдасканальвалася, вялася даследніцкая праца над вывучэннем беларускага арнаменту, сімвалізму выяў і тэхнічным прыёмам выцінанкі. У 1995 годзе пры Маладзечанскім музычным каледжы імя М.К.Агінскага было адкрыта аддзяленне ДПМ. Багаты творчы і педагагічны вопыт Чырвонцавай В.М. дазволіў стварыць абгрунтаваную методыку выкладання выцінанкі і вучэбную праграму, зацверджаную Міністэрствам культуры РБ у 2001 годзе. У ходзе экспедыцый 2018г. па Клецкаму раёну быў вынайдзены элемент мастацтва выцінанка (ДУ «Клецкі раённы цэнтр культуры», кіраўнік экспедыцыйнай дзейнасці Пілецкая В.А).Зафіксавана Пілецкай Вольгай у ходзе экспедыцый 2018 года з апытання Лобкі Ганны Іосіфаўны 1941 года нараджэння, жыхаркі вёскі Кухчыцы Клецкага раёна:напярэдадні Вялікдня прыбіралі хату ў папяровыя карункі. Набывалі тонкую цыгарэтную паперу ў «шпікулянтаў», што хадзілі па хатам, і выбівалі гільзамі з-пад куль фіранкі на вокны. Чаму гільзамі? А таму, што нажніцы пасля вайны не ў кожнай хаце былі, а гільзаў на зямлі валялася колькі хочаш рознага дыаметру. Тэхналогія простая — клалі паперу на малюнак (напрыклад, на абрус), абводзілі рысы алоўкам. Затым клалі паперу на драўляную калодку і высякалі ўдарам малаточка гільзамі дробненька дзірачкі па намалёваным контуры. А хто і сам прыдумляў узоры : птушкі, кветкі. А далей з бінта ўсё рабілі, нешта там на вілку наматвалі… Зафіксавана Пілецкай Вольгай у ходзе экспедыцый 2018, 2019 года з апытання Рамашкі Соф’і Іванаўны, 1942 года нараджэння, жыхаркі агр. Морач Клецкага раёна: рабілі папяровыя фіранкі са звычайных газет. Кіпу газет, каб фіранкі на вокны былі аднолькавыя, клалі на драўляную калодку, алоўкам малявалі абрысы кветак ( ці птушак, хто што прыдумае) і высякалі гільзамі з дапамогай малаточка. Зубчыкі па краю фіранкі рабілі нажніцамі. Гэтыя кветачкі падмалёўвалі вішневым колерам, лісточкі—зяленым. Фарбаў у продажы хапала, бо жылі на мяжы з Польшчай, і гэтай фарбай малявалі, што тканіну і ніткі фарбавалі. Мацавалі гэтыя фіранкі запаранай бульбай. А яшчэ выцінанкай на Морачы аздаблялі «чырвоны кут»,дзе сядзелі маладыя на вяселлі… Я дык са сваім мужам і пазнакомілася, як раз як фіранкі сядзела на ганку біла, а ён з дзвюма баханкамі хлеба пад пазухамі падыйшоў. Зафіксавана Пілецкай Вольгай у ходзе экспедыцый 2018 года з апытання Баршчэўскай Ганны Уладзіміраўны 1942 г.н. жыхаркі горада Клецка: да замужаства жыла ў вёсцы Шчэпічы Клецкага раёна. Помню, як рабілі ўсё гэтага «Павучка» з паперы, прыкладна ў канцы 50-х і ў пачатку 60-х. Па прызначэнню нагадвае саламянага павука, але больш просты. З саломы, то красівы, але ж рабіць доўга, ды і шкада спальваць, калі павуцінне заводзілася. Рэзалі павучка, калі час быў, каб хату ўпрыгожыць. Нарэжаш, развернеш, а тады за лапкі яго, дый бэльку пад столлю. Вісеў ён доўга, а калі павуцінне заводзілася, змёў мятлой ды і ў печку. Каб павялічыць памер паперы, лісты склейвалі запаранай бульбай, а замест грузікаў выкарыстоўвалі сушаныя сліўкі. Паперу маглі выкарыстоўваць чарцёжную, ці якую хто знойдзе. Зафіксавана Пілецкай Вольгай у ходзе экспедыцый 2019 года з апытання Васілеўскай Алены Уладзіміраўны 1936 г.н. жыхаркі вёскі Гурнаўшчына:гэта нашы першыя фіранкі былі з газет. Ото кіпу бралі, па краям сшывалі, а далей хлопец у нас адзін быў, рысаваў хораша. То бяжым да яго і ён нам ужо малюе, а потым ужо на достачку пакладзеш, ды звычайным нажом рэжаш. Як ужэ выражаш, так і будзе. Зараз не магу, рукі слабыя. А далей ужо з марлі ці бінта доўгія рабілі. На лямпачку марлю нацягвалі ды грабушком, што вошы вычосваць, раздзвігалі ніткі. Ды і на абразы тожа вешалі. А потым яшчэ на базары папяровыя фіранкі куплялі, на іх кветачкі наклеяныя з бумагі былі, мо хто і сам рабіў. А тады, як ужэ лепш жыць сталі, то ўжэ і з ткані рабілі фіранкі. З апытання 2021 г.Казлоўскага Сяргея Казіміравіча 1976 г.н. жыхар горада Клецка: упершыню выцінанкай у школе займаўся, сняжынкі рэзалі, але асобай цікавасці гэта праца не вызывала. Яшчэ мама расказвала, як выцінанкі выразала і хату прыбірала да свята: на паліцы, іконы (замест рушніка выцінанку вешала).Мае выцінанкі нясуць мастацкі характар з выкарыстаннем традыцыйных тэхнік. Выкарыстоўваю раслінныя і геаметрычныя матывы, абрысы людзей і жывёлін. У асноўным, ў сваіх выцінаках прытрымліваюся сіметрыі. Пілецкая Вольга Аляксандраўна 1987 года нараджэння, жыхарка горада Клецка: каб знайсці сляды выцінанкі на Клеччыне, штогод арганізоўваю рад даследчых экспедыцый, вяду цеснаю працу са старэйшымі носьбітамі, пераймаю і асвойваю тэхналогію вырабу мясцовых фіранак. Ствараю калекцыі асабістых сучасных выцінанак, са сродкаў масавай інфармацыі – часопісаў, газет, як і ў даўнешнія часы. Творчая выцінанка цесна звязана з культурнымі з’явамі «Прыдарожныя крыжы», «Вакенцы закінутых хатаў» і інш. Працы з тлумачэннем можна назіраць на асабістай старонцы Інстаграм voliechka_piletskaya.

Стан бытавання:

развіццё ці распаўсюджванне

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

Маладзечанская школа выцінанкі як сукупнасць прыёмаў, стылістыкі і тэматыкі сфарміравалася на аснове двух напрамках: аўтэнтычнага і прафесійнага.Падмурак быў закладзены выкладчыкамі аддзялення ДПМ «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага», педагогам і народным майстрам Чырвонцавай В.М., а таксама мастаком і кніжным графікам Герасіменка-Жызнеўскім Ю.П.На час стварэння школы выцінанка, як від народнага мастацтва, амаль знікла з побытавага асяроддзя, збераглася толькі ў выглядзе папяровых выразаных “сняжынак”, якія прымацоўвалі на вокны.Але ў 50-60-я гады выразанне з паперы, асабліва з газет было больш пашырана. Карункавыя фіранкі, аздабленне паліц, падстаўкі пад вазы можна было пабачыць у сельскім і гарадскім асяродку Заходняй і Цэнтральнай Беларусі. Так як папера мае нетрывалую структуру і існавала самае большае на працягу года, то рэканструкцыю (узнаўленне) прыходзілася праводзіць абапіраючыся на асабістыя дзіцячыя ўражанні і размовы з носьбітамі традыцыі. Другі напрамак узнаўлення выцінанкі – вывучэнне археалагічных артэфактаў першабытнай культуры на тэрыторыі Беларусі, а таксама мастацтва Х-ХІІ ст.. Маладзечанская школа выцінанкі адметна геаметрычнай выразкай і лаканічнай кампазіцыйнай формай, што ўласціва гэтым перыядам гісторыі выяўленчага мастацтва на тэрыторыі Беларусі. Трэці напрамак – ускладненне і насычэнне кампазіцый прыемамі прафесійнай кніжнай графікі. Аддзяленне ДПМ і Маладзечанская школа выцінанкі існуюць больш за 25 год. Выпускнікі працуюць у дамах рамёстваў, сельскіх школах па ўсей Беларусі, працягваюць адукацыю ў ВНУ. Зараз наглядаецца адваротны працэс – стылістычна Маладзечанская школа выцінанкі шырока выкарыстоўваецца ў побытавым сельскім і гарадскім асяроддзі і лічыцца аўтэнтычнай, выкарыстоўваецца сучаснымі дызайнерамі як аўтэнтычная аснова.

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Беларуская мова, руская мова

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

Нажніцы, нож, аловак, лінейка, папера, фарбы (Маладзечна); Гільзы з-пад куль, нажніцы, ножык, высячкі, прабойнікі розных памераў, драўляныя дошчачкі, малаток, папера (Клецк); Папера, нажніцы, алоўкі, канцылярскія нажы, іголкі, ніткі (Любань); Карціны, пано, касцюмы, афармленне дэкарацый (Чэрвень).

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Тэхналогія вырабу фіранкі (Клецк): сшываецца кіпа газет, кладзецца на драўляную калодку, малююцца абрысы кветак (птушак, жывёл і інш), высякаецца па лініі з маленькімі інтэрваламі гільзамі (прабойнікамі круглай формы) з дапамогай малаточка. Зубчыкі па краю фіранкі выстрыгаюць нажніцамі. Не абавязкова, але магчыма аздабленне з дапамогай фарбай ці каляровых алоўкаў: па цэнтры фігурак, заходзячы на лініі з дзірачак. Тэхналогія вырабу папяровага «Павучка»: у аснове модуля папяровы чатырохкутнік; чатырохкутнік складаецца па дыяганалі; чатырохкутнік, складзены па дыаганалі, складаецца напалову 2 разы; робяцца надрэзы па баках у шахматным парадку; модулі збіраюцца на нітку за «лапкі», у цэнтр кладзецца грузік.

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

На сучасным этапе Маладзечанская школа выцінанкі з’яўляецца вельмі важным элементам нематэрыяльнай культуры у плане яго падтрымкі выкладчыкамі аддзялення ДПМ УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага» і настаўнікамі ДМШ г.Маладзечна, народнымі майстрамі РБ. Яны добра разумеюць неабходнасць захавання, развіцця і перадачы гэтага элемента нематэрыяльнай спадчыны пераемнікам. Таму стараюцца як мага больш распаўсюджаваць веды аб гэтым відзе народнага традыцыйнага мастацтва. Выкладчыкі і майстры праводзяць выставы, удзельнічаюць у майстар-класах, семінарах, экскурсіях, форумах, конкурсах, сімпозіўмах, пленэрах. На аддзяленні ДПМ Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага: Дысцыпліна «Работа ў матэрыяле» уключае курс «Выцінанка» першым годам навучання. На другім курсе на «Тэхналагічнай (творчай) практыцы» і на трэцім курсе на індывідуальных занятках па прадмету «Работа ў матэрыяле» навучэнцы выконваюць шэраг прац у тэхніцы выцінанкі. Дыпломную работу навучэнцы могуць выконваць у гэтым відзе традыцыйнага мастацтва. Прадмет “Народны арнамент» вывучае сімволіку, пабудову беларускага народнага арнаменту, на аснове традыцыйнага народнага мастацтва, што дазваляе выкарыстоўваць гэтыя веды на практычных занятках па выцінанцы. Майстры Маладзечанскай школы выцінанкі ілюструюць кнігі, метадычныя дапаможнікі (Сухая Н.А, Бабурына В, ). Выкладчыкамі аддзялення ДПМ Валковіч-Борыс Л.М., Чырвонцавай Л.Л., Чэрвонцавай Н.Л. быў складзены метадычны дапаможнік Маладзечанскай школы выцінанкі і выданы Мінскім абласным цэнтрам народнай творчасці ў 2019 годзе. Другая мадэль перадачы – праз сям’ю, ад пакалення да пакалення і праз школу. Дочкі Чырвонцавай В.М. працягваюць справу маці, перадаюць веды сваім вучням і сваім дочкам. Унучкі Чырвонцавай В.М. - Герасіменка К.Ю, Падкарытавы Сафія і Стэфанія валодаюць майстэрствам выцінанкі, удзельнічаюць у міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных выставах, конкурсах, пленэрах, семінарах.Таксама праводзілі майстар-класы, вучылі дзетак малодшага ўзросту ў школе ранняга развіцця і падрыхтоўчых класах ДМШМ г.Маладзечна. Многія майстры Маладзечанскай школы выцінанкі перадаюць традыцыі сваім дзецям. Майстры Маладзечанскай школы выцінанкі не раз станавіліся лаўрэатамі, дыпламантамі, стыпендыятамі конкурсаў розных узроўняў. Таму на базеУА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага» праводзіцца (другі раз) Міжнародны сімпозіўм мастацкага выразання з паперы, на які з’язджаюцца майстры, мастакі, мастацтвазнаўцы розных краін. Маладзечна з 2000 года прымае конкурс майстроў выцінанкі «Папяровыя карункі». Кожны год праводзяцца форумы, семінары, майстар-класы на аддзяленні ДПМ з удзелам майстроў выцінанкі з усёй рэспублікі, а таксама тых, хто цікавіцца гэтым відам народнай творчасці. Мадэль перадачы – сінхронная. Вялікі патэнцыял для перадачы маюць наступныя практыкі: майстар-класы, заняткі гурткоў, друкаванне тэхналагічных картаў па вырабу Клецкіх выцінанак у СМІ. Перадача праз навучанне ў гуртках клубных і навучальных устаноў (Любань) Ад настаўніка вучням (Чэрвень)

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Не зацікаўленасць адміністрацый навучальных устаноў у папулярызацыі і перадачы тэхналагічных асаблівасцей мясцовых выцінанак на занятках сярэдніх школ, цэнтра дзіцячай творчасці, дзіцячай школы мастацтваў. Вельмі лёгка страціць зацікаўленасць моладзі да традыцыйных відаў мастацтв, калі не знаёміць іх з ранняга ўзросту. З цягам часу можа быць страчана цікаўнасць да гэтага віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, калі яно не будзе ўжывацца ў сучасным дызайне навакольнага асяродку. Вялікую ролю ў захаванні і перадачы ведаў і майстэрства мае выкладанне выцінанкі, як вучэбнага прадмету. Калі яго не будзе ў праграме навучання, творы гэтага віду страцяць якасць выканання, выразнасць кампазіцыі і стылізацыі вобразаў. Яшчэ адна істотная пагроза, гэта парушэнне аўтарскіх правоў майстроў выцінанкі і плагіят. Кожны прадстаўнік маладзечанскай школы выцінанкі мае мастацкую адукацыю і свой непаўторны аўтарскі стыль і стылізацыю. Але выцінанкі майстроў ці элементы іх кампазіцый капіруюцца ці выкарыстоўваюцца другімі майстрамі, мастакамі і дызайнерамі (не толькі нашай краіны але і іншых) і выдаюцца за свае. Неаднойчы былі выпадкі выкарыстання плагіятарамі выцінанак маладзечанскіх майсторў ў камерцыйнай дзейнасці. Майстры сучаснай беларускай выцінанкі маюць індывідуальныя стылі, выразныя аўтарскія рысы і вызначаюцца адметнай стылізацыяй вобразаў у вырашэнні сваіх творчых работ. Таму майстры сутыкаюцца з актуальнай пагрозай існавання гэтага віду творчасці - парушэннем аўтарскага права і плагіяту. Вельмі часта іх творы выкарыстоўваюцца без аўтарскага дазволу для сучаснага дызайну адзення, знешняга і ўнутранага асяроддзя. Ёсць месца плагіяту выкананых твораў і запазычанне асобных элементаў у выцінанках майстроў другіх краін (Расія, Украіна, Польшча).

Ключавыя словы

выцінанка, выразанка, вырэзванне з паперы

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Фотафіксацыя