Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

Мастацтва выцінанкі г. Мінск

Шыфр (у Дзяржаўным спісе): 73БК000151
Дата ўключэння: 20/04/2021
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 19.04.2021 № 04-01-02/2 . Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.04.2021 № 25
Шыфр (у Інвентары): НКС-20211013

Звесткі аб адказнасці адносна НКС

Куратар:

Галоўнае упраўленне культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Адрас: г. Мінск, вул. Энгельса, 4;

Выяўленне элементаў НКС

Назва:

Мастацтва выцінанкі г. Мінск

Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт):

Беларускае мастацтва выцінанкі

Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы):

Майстры г.Мінска

Арэол распаўсюджвання:

Мінская вобласць » Мінскі раён » г. Мінск;  

Кароткае апісанне элемента:

Выцінанка  – від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ажурны ўзор, выразаны з чорнай, белай альбо каляровай паперы, а таксама тэхніка традыцыйнага выразання з паперы.  
Асноўныя рысы народнай выцінанкі – сіметрыя і дэкаратыўнасць вобразаў. У беларускай выцінанцы выкарыстоўваюцца восевы (люстраны), радыяльны і рапортны віды сіметрыі, а таксама сінтэз некалькіх яе відаў.  Прызначэнне выцінанкі – насценнае і столевае ўпрыгажэнне, фіранка на акно, сурвэтка, рагавічок на паліцу, цацка для дзіцяці, аздабленне для абраза, труны. У цяперашні час выцінанка папулярна як самастойны твор мастацтва для ўпрыгожвання інтэр'еру, тэхніка графічнага мастацтва для афармлення кніг, плакатаў, паштовак і інш.          

Ідэнтыфікацыя і апісанне элемента

Катэгорыя элемента:

Традыцыйныя рамёствы » Выцінанка

Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам:

Стварэнне твораў дэкаратыўна - прыкладнога мастацтва для інтэр'ераў, стварэнне упрыгожванняў для святочных мерапрыемстваў, стварэнне твораў для прафесійнага афармлення друкаваных выданняў, для ўпрыгожвання вопратцы, бялізны, посуду, пакетаў, скрынак, сцен дамоў, вітражоў і інш.

Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі:

Камунікатыўная функцыя - перадача ведаў пра гісторыю гэтага віду народнай творчасці, навучанне тэхніцы стварэння, уменню выкарыстання твораў у паўсядзённым жыцці

Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента:

Удзельнікі гурткоў і курсаў ва ўстановах адукацыі і культуры г.Мінска.

Паходжанне элемента:

Росквіт выцінанкі прыпадае на перыяд канца ХІХ – пачатку ХХ ст. У беларускай культуры найбольш пашыраныя аднаколерныя выцінанкі; часам іх рабілі ў некалькі слаёў рознага колеру. Характэрны простыя кампазіцыі на аснове геаметрычных, раслінных, зааморфных і рэдка прадметных матываў. Выцінанку шырока выкарыстоўвалі ў побыце. Ёй упрыгожвалі вокны, сцены, паліцы, столь і покуць (“кут”), аздаблялі абраза. Кожны год выцінанку абнаўлялі, звычайна да Вялікадня. З развіццём лёгкай прамысловасці выцінанку наогул замяніў тэкстыль. Апошні перыяд росквіту выцінанкі прыпадае на 40-я – 50-я гг. ХХ ст. Потым мастацтва выцінанкі зноў было ў заняпадзе. У 70-80 гг. ХХ ст. адбылося адраджэнне традыцыйнага мастацтва выцінанкі. У г.Мінску таксама былі майстры, якія спрыялі аднаўленню гэтага віда беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Выцінанка набыла сучаснае “гучанне”, але не згубіла і традыцыйныя рысы. Слюнчанка В.А., архітэктар рэстаўрацыйнага навукова-праектнага інстытута Міністэрства культуры БССР, стала адным з ініцыятараў адраджэння страчанай традыцыі мастацкага выразання з паперы ў Беларусі. Уключыла яе ў праграму навучэння дзяцей і моладзі ў студыі мастацкай творчасці. У 1987 годзе яе вучні атрымалі дыплом першай ступені Міністэрства адукацыі БССР, калі ў першы раз прадставілі свае работы ў тэхніцы “выцінанка” на Рэспубліканскай выстаўке дзіцячай творчасці.

Стан бытавання:

Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент:

У творча перапрацаваным выглядзе выцінанка выкарытоўваецца у гарадскім асяродді для ўпрыгожвання інтэр'ераў, можа прымяняцца для ўпрыгожвання вопратцы, бялізны, посуду, пакетаў, скрынак, сцен дамоў, вітражоў і інш.

Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца:

Беларуская, руская.

Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента:

папера, нажніцы

Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента:

Многія майстры выцінанкі адначасова займаюцца рознымі відамі народнага мастацтва – саломапляценнем, вышыўкай, ткацтвам і інш. Сення прынцып выразання выкарыстоўваецца ў розных відах мастацтва. Гэта і лазерная рэзка па дрэве, праца з тканінай і іншымі матэрыяламі, трафарэты, нават муралы. Галоўнае – прынцып сіметрыі і падпарадкаванне графічным законам.

Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці:

Пераважае перадача праз школу, установы дадатковай адукацыі, а таксама ў сям’і, ад пакалення да пакалення.

Пагрозы для існавання і перадачы элемента:

Адсутнасць у сучасным жыцці бытавой неабходнасці ў выкарыстанні выцінанкі, даступнасць разнастайных гатовых формаў упрыгожвання інтэр'еру, павелічэнне колькасці формаў правядзення вольнага часу для жыхароў горада.

Ключавыя словы

выцінанка, выразанка

Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА

Фотафіксацыя