Інвентар НКС
Вобласць:
Раён:
Культура беларускай дуды на ГомельшчынеШыфр (у Дзяржаўным спісе): 33БЛ000178
Дата ўключэння: 27/12/2023
№ пратакола Рады: Пратакол пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны ад 18.12.2023 № 04-01-02/8. Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2023 № 218
Шыфр (у Інвентары): НКС-20231227/1-Б
Звесткі аб адказнасці адносна НКСКуратар:
Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці. Адрас: вул. Кірава, д. 49, 246022, г. Гомель; Выяўленне элементаў НКСНазва: Культура беларускай дуды на Гомельшчыне Другая назва элемента НКС (прынятая ў канкрэтнай супольнасці, лакальны варыянт): Дуда на Гомельшчыне Адпаведная(ыя) супольнасць(і), група(ы) альбо індывідуум(мы): Носьбіты: Ляпко Віктар Рыгоравіч, аг. Зашыр’е, Ельскі раён; Фядзяй Вікторыя Аляксандраўна, г. Гомель Арэол распаўсюджвання:
Кароткае апісанне элемента: Дуда з’яўляецца беларускім нацыянальным музычным інструментам. Дударства на Гомельшчыне ўяўляе сабой водгукі агульнанацыянальнага культурнага адраджэння, якое пачалося ў апошняй чвэрці ХХ ст. На цяперашні час Гомельская вобласць мае шэраг асоб, якія вывучаюць і папулярызуюць выканальніцтва на дудзе, пераймаюць майстэрства валодання інструментам ад майстроў і музыкаў з іншых рэгіёнаў краіны. Асобныя музыкі самастойна засвойваюць дударскія традыцыі і час ад часу іграюць на дудзе на сяброўскіх вечарынах, у тым ліку танцавальных. Ідэнтыфікацыя і апісанне элементаКатэгорыя элемента: Выканальніцкія мастацтвы » Музыка Веды і навыкі, якія могуць быць карыснымі і цікавымі сучасным спажыўцам: На Гомельшчыне дударства з’яўляецца толькі водгукамі агульнанацыянальнага адраджэння, таму не мае настолькі значных праяў, як у іншых рэгіёнах краіны, напрыклад, на Міншчыне. Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны пераняты адзначанымі носьбітамі ад музыкаў з іншых рэгіёнаў краіны. Музыкі пераймаюць веды самастойна праз асабістыя кантакты, сустрэчы з іншымі музыкамі і майстрамі. Пераемнікамі, якія актыўна далучаны да практыкі перадачы нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці, з’яўляюцца ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля «Найгрыш», які дзейнічае пры ДУА «Сярэдняя школа № 30 г. Гомеля» Актуальныя cацыяльныя і культурныя функцыі: Дуда ці беларуская дуда – беларускі традыцыйны інструмент, разнавіднасць дуды, папулярная ў беларускай народнай музыцы. У мяшку са шкуры казы, цяля або барсука замацоўваюцца драўляныя часткі: духавая трубка (соска), меладычная трубка (жалейка ці перабор) і басовая трубка (гук ці бурдон). Для іх вырабу звычайна выкарыстоўваюць клён. На канец перабору, які застаецца звонку, апранаецца рагавень – выгнуты раструб. Гукі таксама маюць чашападобны раструб на канцы. У залежнасці ад колькасці гукаў вылучаюцца чатыры віды дуды: бяскорпусная дуда (пры ігры дудар бярэ ў рот адначасова гук і перабор), «аднагучная» дуда (мае адзін «басуючы » гук), дуда з двума гукамі (найбольш тыповы і распаўсюджаны від), мацянка (мае параўнальна вялікі корпус, соску з закладам – спецыяльным рухомым клапанам, які перашкаджае адтоку паветра – і ад трох да шасці гукаў звыш перабору, размешчаных па абодвух баках корпуса). Больш доўгія гукі звычайна настроены ў актаву з меладычнай трубкай, больш кароткія – у квінту да доўгага гука. Дуды традыцыйна выкарыстоўвалі на святах, ігрышчах, кірмашах, падчас каляндарна-земляробчых і сямейных абрадаў, для суправаджэння танцаў. Асаблівая роля адводзілася дудару на вяселлі, ён з’яўляўся не толькі музыкам, але і дарадцам маладых. Літаратурныя крыніцы таксама сведчаць аб выкарыстанні дуды не толькі на ігрышчах і вяселлі, але і падчас пахавальных і памінальных абрадаў Арганізацыі (няўрадавыя, грамадскія, дзяржаўныя), якія спрыяюць практыцы перадачы элемента: 1. Установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» (г. Гомель, вул. Кірава, 49, 246022); 2. Аддзел культуры Ельскага райвыканкама (г. Ельск, вул. 9 Мая, д. 1, 247873); 3. ДУК «Ельскі раённы цэнтр арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва і метадычнай работы» (г. Ельск, вул. Казінцава, д. 1, 247873); 4. Філіял «Зашырскі культурна-спартыўны цэнтр» ДУК «Ельскі раённы цэнтр арганізацыі культурнага вольнага часу насельніцтва і метадычнай работы» (Ельскі раён, аг. Зашыр’е, вул. 50 год СССР, 30, 247827); 5. Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны абласны палац творчасці дзяцей і моладзі» (г. Гомель, вул. Пралетарская, 2, 246050); 6. Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 30 г. Гомеля» (г. Гомель, вул. 50 год БССР, 6, 246032) Паходжанне элемента: Дударства на беларускай зямлі мае глыбокія карані. Дуда была асноўным традыцыйным музычным інструментам Беларускага Паазер’я. Першая па часе знойдзеная фіксацыя прысутнасці дуды на землях Паазер’я паходзіць з Аповесці пра трох кавалераў і датуецца XV стагоддзем. Далей з крыніц бачна, што дуда ўваходзіць у народны ўжытак вельмі моцна, у камедыі Каятана Марашэўскага (XVIII стагоддзе) сустракаецца законнік у карчме з дударом. У Аповесці мінулых гадоў таксама сустракаюцца дудары на кірмашах і буйных святах. Дуды і іх выгляд істотна змяняліся з цягам часу, а вось рытуальнае значэнне дудара заставалася нязменна. Словы дуда і дудка ў слоўніку Ластоўскага азначаюць дуду, але ў другіх слоўніках таксама азначаюць і жалейку. Гістарычна дударства характэрна для паўночных, паўночна-заходніх рэгіёнаў Беларусі. Пра традыцыі беларускага дударства на тэрыторыі Гомельскай вобласці знойдзены звесткі ў гістарычных і этнаграфічных крыніцах, у тым ліку этнаграфічных апісаннях тэрыторыі Магілёўскай губерні канца XIX – пачатку XX стст. Важныя звесткі аб тым, з якога матэрыялу рабілі мех для дуды, сустракаюцца ў беларускай каляднай народнай песні з Магілёўскай губерні Рагачоўскага ўезда ў П.В.Шэйна «Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края: «Хотели козочку, Дай загубити, Шкуру содрати, Дуду пошити. Ня бойся, козачка, Ни стральцов-бойцов, Побойся, козачка, Стараго дзеда, С сивой бородой, Ён табе згубя, Шкуру облупя, Дуду пашия, Грай, моя дуда!». Апошняя чвэрць ХХ стагоддзя характарызавалася агульнанацыянальным уздымам, ростам цікавасці да нацыянальнай культуры і традыцый. На хвалі нацыянальнага культурнага адраджэння адбылося адраджэнне нацыянальнай дударскай традыцыі, у асноўным у сталічным рэгіёне краіны. Пад уплывам агульнанацыянальнага культурнага руху музыкі ў Гомельскай вобласці таксама зацікавіліся дударскай традыцыяй і сталі далучацца да яе. Папулярызацыі беларускіх музычна-інструментальных традыцый садзейнічаў Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня», які праводзіцца ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці. У праграме сёмага фестывалю (2012 г.) была намінацыя «Траіста музыка» праграмы «Інструментальная музыка» V Рэспубліканскага турніру дзіцячых фальклорных калектываў (у праграмах фестываляў наступных гадоў азначаная намінацыя таксама прысутнічала). У праграму ІХ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» быў уключаны асобны конкурс, прысвечаны традыцыі дударства – ІІ Рэспубліканскі конкурс музычных інструментальных капэл (ансамбляў) традыцыйнага складу «Дудар». У 2019 г. адбыўся адборачны відэатур конкурснай праграмы фестывалю. З-за эпідэміялагічных мер (COVID-19) заключныя падзеі фестывалю былі перанесены з 2020 г. і адбыліся ў 2021 г. Стан бытавання: пад пагрозай знішчэння Апісанне залежнасці элемента ад традыцыйнага культурнага ландшафта, у якім існуе элемент: У Гомельскай вобласці знаходзяцца такія населеныя пункты як Дударава, Дудзічы, Здудзічы, Рудня-Дудзіцкая, Дудчына, назвы якіх пайшлі ад прозвішчаў Дудараў, Дудзіч, Дудко, якія ўтварыліся ад вытворных асноў дуда, дудар, у сэнсавым значэнні асноў тут відавочна той хто грае на дудзе Мова альбо дыялекты, якія выкарыстоўваюцца: Беларуская і руская мовы, мясцовыя гаворкі Матэрыяльныя аб’екты, якія звязаны з практыкай элемента: Дуда – духавы язычковы інструмент, які складаецца са скуранога мяшка, меладычнай трубкі (жалейкі, якая выкарыстоўваецца і як самастойны музычны інструмент), адной або двух басовых трубак, і трубкі для надзімання паветра. Іншыя музычныя інструменты, звязаныя з практыкай дударства і задзейнічаныя калектывамі, якія выкарыстоўваюць у сваёй творчасці дуду: жалейкі, флейты, акарыны, свістулькі, скрыпкі, гармонікі, цымбалы, бубны, барабаны, побытавыя шумавыя інструменты (рубель, верацяно, грэбень і інш.) Іншыя нематэрыяльныя элементы, звязаныя з практыкай элемента: Выступленні з калектывамі ў святочных канцэртах, удзел ў святах і абрадах Мадэлі перадачы элемента ў супольнасці: Традыцыя дударства перанята адзначанымі носьбітамі ад музыкаў з іншых рэгіёнаў краіны. Музыкі пераймаюць веды самастойна праз асабістыя кантакты, сустрэчы з іншымі музыкамі і майстрамі. Ёсць прыклад навучання ў дзіцячым аматарскім калектыве – узорным фальклорным ансамблі «Найгрыш» ДУА «Сярэдняя школа № 30 г. Гомеля». Кіраўнік ансамбля Вікторыя Аляксандраўна праводзіць лекцыі па духавых народных інструментах на курсах павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі на базе Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Вывучэнне інструментальнай музыкі ўваходзіць у праграму «Музычны фальклор» для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры і мастацтва (складальнікі: Крывашэйцава К.М., Сіневіч І.А., Мінск, 2010 г.). Дысцыпліна вывучаецца ў агульнапрафесійным цыкле спецыяльнасцей «Мастацтва музычнае», «Мастацтва эстрады» на другім курсе на працягу 38 гадзін, спецыяльнасці «Спевы (акадэмічныя)» – на першым курсе на працягу 40 гадзін. Для спецыяльнасці «Народныя спевы» курс разлічаны на 20 гадзін і з’яўляецца дапаўненнем да дысцыпліны «Народная музычная творчасць і вывучэнне пеўчых стыляў Беларусі». Тэма «Інструментальная музыка» разлічана на 2 гадзіны. Ад канкрэтнага выкладчыка залежыць, наколькі будуць пададзены навучэнцам асобныя інструментальныя традыцыі, у тым ліку дударства, якое можа таксама быць прадстаўлена ў тэме, прысвечанай каляндарным традыцыям (напрыклад, калядная гульня «Жаніцьба Цярэшкі») Пагрозы для існавання і перадачы элемента: Дударства на Гомельшчыне – водгук нацыянальнага культурнага адраджэння, своеасаблівай музычна-культурнай «моды», таму з цягам часу можа згаснуць. Перашкодамі для навучання на інструменце таксама з’яўляецца вельмі малая колькасць інструментарыя Ключавыя словыДударства, Дудар, Дуда Прыналежнасць да спісаў ЮНЕСКА |